Сказаць, што быў ён звычайным школьным музеем не магу, бо чалавек, які заснаваў яго разам са сваімі вучнямі, быў вельмі выдатным чалавекам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якога ведалі і паважалі многія. Вучні Алеся Белакоза перамагалі ў розных конкурсах і алімпіядах, пісалі вершы, з лёгкасцю паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Безумоўна, выхоўваў і даваў веды не толькі ён адзін, уся школа працавала, але яго асабісты прыклад для дзяцей, моладзі, іх бацькоў быў пераканаўчым.
Ці ведаеце вы што такое спарыш? А кацуба? Ці пазнаеце адметную прыладу, якой гаспадыня памешвала кісель? Што робяць у хаце цымбалы? Якім ручніком накрывалі хлеб?...
Ак жа мне было "смачна" у гэтай хатцы!!! А белы наліў, што ападкамі рассыпаўся за плотам, такі смачны да пахучы, якім толькі можа быць успамін пра дзяцінства, бабулю і колішні жнівеньскі дзень.
#нескучный_день
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Літаратура розных гадоў, фотаздымкі і партрэты класікаў беларускай літаратуры, нават верхняя частка буфета, зробленая рукамі літаратара.
#нескучный_день
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
І яшчэ шмат чаго цікавага вам раскажуць у этнаграфічнай частцы музея ў Гудзевічах. Асаблівы гонар - падвоеныя дываны, тэхналогія вырабу якіх захоўваецца на Беларусі.
Калі прыглядзецца да фотаздымкаў, то можна ўбачыць год, калі дыван быў вытканы.
#нескучный_день
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM