v110sh
496 subscribers
13K photos
482 videos
6 files
529 links
Канал о Минской образовательной творческой жизни, ярких событиях и креативных проектах, которыми ты можешь вдохновиться и проявить себя. Присоединяйся!
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Стрэчанне Гасподняе.

Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.

Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты. А ўвогуле,  у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.

Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
4
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра люты.

Люты — апошні месяц зімы, багаты на мяцеліцы. Сучасная беларуская назва адлюстроўвае яго характэрную асаблівасць — месяц моцных і злосных маразоў. Аб гэтым сведчыць і такая народная прыказка: «Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі».

Нашы продкі па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор’я. Напрыклад, калі ў гэтым месяцы быў востры мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: калі люты — сухі, то жнівень будзе гарачы.

Існавала такая прыкмета: шмат вады на дарогах – чакай добрага сенакосу. Сяляне чакалі павелічэння статкаў коз і авечак.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
🕊21
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

🔸
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра традыцыі святкавання 23 лютага ў Беларусі. 🎖️

Традыцыі адзначаць Дзень абаронцаў Айчыны больш за 100 гадоў. Аднак нямногія ведаюць, што за час свайго існавання свята некалькі разоў мяняла назву.

Асаблівае гучанне дата 23 лютага набыла пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна стала ўвасабляць адвагу і мужнасць савецкіх салдат.

Цікавы нюанс: першапачаткова 23 лютага лічылася памятным днём, зусім не святочным. Толькі з 1949 года ў гонар вайскоўцаў пачалі праводзіць урачыстыя мерапрыемствы з парадам тэхнікі і канцэртамі. Хутчэй за ўсё, адсюль і бярэ пачатак традыцыя дарыць падарункі мужчынам у гэты дзень.

Але з часам сітуацыя змянілася, і віншаванні ў гэты дзень зараз прымаюць і жанчыны, служачыя ў войску.

#СШ110❤️💚
#расцём_беларусамі🇧🇾
❤‍🔥22
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Міжнародны жаночы дзень 🌷

🌿 8 сакавіка ў Беларусі сапраўды лічыцца днём вясны. А яшчэ — жаночай пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчыны, незалежна ад яе статусу.

🌿Афіцыйна свята 8 сакавіка было абвешчана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у 1975‑м — у год, аб’яўлены ААН Міжнародным годам жанчын. Пасля распаду Савецкага Саюза некаторыя дзяржавы адмовіліся ад гэтага свята. У Беларусі яно засталося.

🌿У Беларусі — самыя папулярныя кветкі на 8 сакавіка — цюльпаны, бо гэты дзень асацыюецца з прыходам вясны. А вырошчваюцца яны «па- буйному» ў многіх рэгіёнах Беларусі. Папулярныя, вядома ж, і ружы, і крокусы, і гіяцынты… Не здае пазіцый і мімоза. Хоць жыццё гэтай так званай Акацыі серабрыстай вельмі кароткае, яна працягвае заставацца фаварыткай і ў беларускіх жанчын.

#СШ110❤️💚#расцём_беларусамі🇧🇾
👍2
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра народныя прыкметы вясны.

Многія прыкметы былі звязаны не толькі з прыроднымі з'явамі, але і з жывёламі, птушкамі і нават казуркамі.

▪️Так ўбачыць ранняй вясной белага зайца азначала, што вясна яшчэ не ўступіла ў свае законныя правы і надвор'е ў бліжэйшы час будзе халодная.
▪️Доўгая лінька зайцоў таксама казала пра не хуткім пацяпленні.
Калі па ранняй вясне вароны купаюцца - да цяпла і добрай вясны.
▪️Качкі, якія прыляцелі з зімоўе тоўстымі прадказвалі халодную і зацяжную вясну.
▪️Дзяцел, які пачаў гучна стукаць у сакавіку, таксама прадказваў доўгую вясну.
▪️Гракі, якія вярнуліся пасля зімоўе ў свае старыя гнёзды, абяцалі дружную і цёплую вясну.
▪️Прыкмячалі ранняй вясной як раставаў снег. Так, калі снег раставаў, а на дарозе заставаўся бугор, то год будзе добрым і ураджайным, а калі снег спачатку цалкам схадзіў з дарогі, то і год не парадуе.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
2
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Камаедзіцу. 🐻

🐻«Камаедзіца» – старадаўняе свята шанавання мядзведзя.
У гэты дзень нашыя продкі імкнуліся ўлагодзіць і задобрыць махнатага звера. Зранку гатавалі любімыя стравы мядзведзя: гарохавую кашу, сушаную рэпу і аўсяны кісель. А пасля абеду качаліся на зямлі і імітавалі звычкі асілка беларускіх лясоў .


🌿Свята ўключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы.

✍️Назва свята паходзіць ад камоў (літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
👍3
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра самых прыгожых птушак.

▪️Зімародак🐦 ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.🌳🌲
▪️Даўгахвостая сініца
🐤, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
▪️Залацістыя шчуркі 🐧- адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна
расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.

#СШ110❤️💚#расцём_беларусамі🇧🇾
3
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра красавiк.

Красавік — другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова «красаваць», бо менавіта ў гэты перыяд з’яўляюцца першыя краскі — кветкі. Гэтаму адпавядае і другое найменне, што сустракаецца ў старажытнай літаратуры, – квецень.

Гэта месяц з вясновым настроем, але прырода яшчэ захоўвае сляды зімы: «Красавік чорны ў полі, а ў бары — белы». Калі ж вясна здаралася ранняя, дрэвы пачыналі пакрывацца маладымі лісткамі, пасля чаго ўжо гром на зялёнае голле ўспрымаўся ў народзе як паказчык будучых поспехаў у жыцці і гаспадарцы. Пра гэта гаварылася і ў прыкмеце: «У красавіку грымот — цёплы будзе год».

У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі замаразкі — будзе добры ўраджай; калі ідзе дождж, то лета будзе засушлівым; якое надвор'е сёння, такое будзе на Вялікдзень.

#СШ110❤️💚#расцём_беларусамі🇧🇾
2
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам аб тым, як зберагчы вярбу да наступнага года.

▪️Зразайце галінкі вострым нажом, каб не паламаць дрэва.
▪️Прыйшоўшы дадому наліце ў вазу чыстай халоднай воды і пастаўце іх.
▪️Вазу можна размясціць на стале, падваконніку ці побач з абразам.

Вярбу можна захоўваць як у вадзе, так і без яе. Аднак у вадзе яна доўга стаяць не будзе, а праз некаторы час верхняя частка высахне, ніжняя можа загніць. Большасць вернікаў захоўваюць букеты ў вазе без вадкасці. Так ён можа захоўвацца некалькі месяцаў.

Калі пакінутая ў вадкасці галіна дала гучкі — гэта выдатны знак. У хаце ўсё добра і яе насельнікі чыстыя намерамі. Рэкамендуюць пасадзіць чаранкі ў зямлю і даглядаць за імі.

Прыйшоўшы дадому пасля асвячэння, калі ў вас ёсць хворы чалавек у сям'і, то можна заварыць галіны з чытаннем малітвы, а потым даць адвар хвораму. Яшчэ адзін варыянт — пакласці асвячоны пучок пад падушку хворага і памаліцца аб яго здароўі.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Велікодныя звычаі беларусаў.

У старажытныя часы лічылася: каб муж і жонка жылі ў гармоніі, на велікодны стол абавязкова трэба паставіць запечаную свініну, а для дабрабыту — сала. Тыя, хто хацеў папаўнення ў сям'і, рыхтавалі каўбасу. А вось алей, сыр, тварог, а таксама прадукты з іх (пірагі, булкі з тварагом) сімвалізавалі сытае жыццё і поспех.

Сімвал свята — яйкі (крашанкі), што ўвасаблялі перамогу жыцця над смерцю. Іх здаўна фарбавалі пераважна ў чырвоны колер. У народзе казалі: «Свята Вялічка з чырвоным яечкам!» Дарэчы, нашы продкі надавалі асаблівае значэнне не толькі крашанкам, але і ўсім велікодным стравам. Булкі і пірагі сімвалізавалі цела Хрыста і радасць жыцця, соль — сувязь Бога з народам, дабрабыт і сэнс існавання, а віно — кроў Ісуса.

Адно з правіл свята — сход сям'і за адным сталом. Даўней перад трапезай гаспадар апырскваў асвячонай вадой усе пабудовы на сваёй сядзібе.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
2💘1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра традыцыйныя напоі.

Традыцыйныя напоі – таксама важная частка культуры, сімвал беларускай гасціннасці і прыветнасці. Раскажам пра напоі, якія традыцыйна былі на святах і застоллях беларусаў.

▪️Квас – адзін з найбольш папулярных традыцыйных напояў у нашай краіне. У напой дадавалі цукар, ягады, разынкі. Квас і цяпер карыстаецца папулярнасцю сярод беларусаў.
▪️Збіцень - гэта духмяны адвар з зёлак і прыправаў з дадаткам мёду або цукру. Пры прыгатаванні збіценя ўсе інгрыдыенты кіпяціліся разам, каб прыправы паспелі аддаць напою свой водар і смак.
▪️ Сок бярозавы п’юць і свежы, і даўшы яму перабрадзіць, і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата – салодкі, рэзкі, дужа добры ў спёку.

#СШ110❤️💚 #расцём_беларусамі🇧🇾
👌1💋1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Дзень Перамогі ў Беларусі. 🎖️

🇧🇾Беларусы - адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый. Гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, у час якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі.

▫️У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. За мужнасць і гераізм больш за 300 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 удзельнікам падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы - двойчы Героямі Савецкага Саюза.

▫️У летапісе Беларусі не было бітвы больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна. Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць: яна навекі ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і.

#СШ110 #расцём_беларусамі🇧🇾
🕊1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

▫️Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра ТОП 10 прыгожых слоў на беларускай мове .

▪️Мара – гэта вобраз таго, што мы так хочам, але ў дадзены момант не можам атрымаць.
▪️Летуценнік – той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням.
▪️Знічка – падаючая зорка.
▪️Чараўнік – той, хто можа чараваць.
▪️Калыханка – адзін з жанраў дзіцячай літаратуры.
▪️Натхненне – стан асаблівага напружання і пад'ёму духоўных сіл чалавека.
▪️Зорка – нябеснае цела, якое само свеціцца, складаецца з распаленых газаў (плазмы).
▪️Мінулае – гэта гісторыя аб тым, што было раней.
▪️Блакіт – светла-сіні колер.
▪️Каханне – вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы другога полу.

#СШ110 #расцём_беларусамі
3💋1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра дранiкi.

І хоць бліны з бульбы па падобных рэцэптах гатуюць у розных краінах свету, беларускія дранікі заваявалі папулярнасць дзякуючы асабліваму смаку, нацыянальным кулінарным сакрэтам і ўласцівасцям беларускай бульбы. Унікальнасць беларускай бульбы – у яе цудоўных кулінарных якасцях і ў высокай колькасці крухмалу ў саставе, што робіць стравы асабліва смачнымі.

У Беларусі дранікі сталі вельмі папулярныя з ХІХ стагоддзя. Часцей за ўсё іх елі на снеданне, бо гэта не толькі смачная, але і вельмі сытная страва.

Найлепшым дапаўненнем да гарачых бульбяных бліноў была свежая свойская смятана, што і з’яўляецца самым знакамітым варыянтам падачы беларускіх дранікаў. Акрамя таго, дранікі елі з  мачанкай, маслам, смажанымі скваркамі з цыбуляй.

#СШ110 #расцём_беларусамі
2
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра чэрвень.

Прыкметы па днях месяца
Народ прыкмячаў: калі чэрвень з навальніцамі, то зіма будзе з мяцеліцамі, а ўраджайнае лета прадказвала халодную зіму. Калі многа шышак на елках – да ўраджаю агуркоў. Моцныя росы – да ўрадлівасці, а частыя туманы – на ўраджай грыбоў.

Пачынаецца нарыхтоўка лекавых траў. Калі рой выйдзе перад Іванам, будзе пчаляр панам. Увага земляроба была прыцягнута да рабіны. Заўважалі: калі ў гэты дзень на ёй шмат кветак, то будзе добры ўраджай хлеба і аўса.

Паўднёвы вецер дуе – на добры ўраджай яравых, а калі падзьме паўночна-заходні – сырое лета прынясе. Дождж ідзе ўвесь дзень – шмат грыбоў.

#СШ110
#расцём_беларусамі
21
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра рэкi.

▪️Самай звілістай ракой Беларусі з'яўляецца Дрыса, якую аддаюць перавагу ініцыятары водных сплаваў. Дрыса вылучаецца цэлай сістэмай азёр, якія ўваходзяць у яе басейн і адрозніваюцца рэдкай маляўнічасцю.
▪️Самая дзіўная рака ў Беларусі - Прыпяць. Яе забалочаная даліна, якая пакрываецца паводкавымі і адталымі водамі на 2–5 месяцаў у годзе.
▪️Самая доўгая рака Беларусі - Дняпро. Аднак, з яе 2145 км на тэрыторыю нашай краіны прыпадае толькі 690 км.
З усёй разнастайнасці "водных магістраляў" толькі 9 беларускіх рэк маюць даўжыню больш за 500 км - гэта ўжо названыя Днепр і Бярэзіна, а таксама Заходняя Дзвіна, Нёман, Прыпяць, Заходні Буг, Гарынь, Сож і Вілія.
▪️Самай халоднай ракой краіны прызнана Іслач, якая нясе свае воды па Налібоцкай пушчы.
▪️Самай унікальнай па складзе рыб - Вілія, куды заходзіць на нераст ласось.

#СШ110 #расцём_беларусамі🇧🇾
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Цэнтральны батанічны сад. 🌲🌳🪷

▫️У гісторыі станаўлення і развіцця Цэнтральнага батанічнага саду можна вылучыць некалькі перыядаў:

▪️1931-1940 гг. - стварэнне і станаўленне Саду
▪️1941-1944 гг.
▪️1944-1991 гг. - пасляваеннае аднаўленне, росквіт і перыяд стабільнага развіцця
▪️1992-2012 гг. буйнамаштабная рэканструкцыя

▫️Распрацоўкі Цэнтральнага батанічнага сада з'яўляюцца навуковай базай развіцця зялёнага будаўніцтва, многіх галін прамысловасці, лясной і сельскай гаспадаркі. Выдзеленыя супрацоўнікамі ЦБС у выніку параўнальнай комплекснай ацэнкі новыя віды і гатункі дэкаратыўных раслін, (у тым ліку селекцыі ЦБС), уключаюцца ў дзяржаўны рэестр РБ. Укараненне іх у практыку азелянення дазволіла многім аб'ектам зялёнага будаўніцтва Беларусі, маючы нацыянальны каларыт, адпавядаць лепшым еўрапейскім стандартам азелянення і аптымізацыі экалагічнай абстаноўкі.

#СШ110 #расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

✍️ Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Гродна.

🔝Гродна - гэта горад, які знаходзіцца ў Заходняй Беларусі, побач з польскай і літоўскай межамі, у берагоў ракі пад назвай Нёман. Гродна - адзін з найстарэйшых населеных пунктаў краіны (ён з'явіўся ў 1005 годзе, хоць афіцыйна датай заснавання лічаць 1128 год), да таго ж ён - самы прыгожы беларускі горад. У цяперашні час Гродна актыўна развіваецца і прадстаўляе вялікую цікавасць з пункту гледжання гісторыі.

▫️Сярод папулярных славутасцяў горада Гродна можна вылучыць Стары і Новы замкі, касцёл здабыцця Святога Крыжа, касцёл Маці Божай Анёльскай, манастыр францысканцаў і манастыр брыгітак, Каложскую царкву, Свята-Уладзімерскую царкву і Пакроўскі сабор.

▫️Калі звярнуць увагу на цікавыя месцы, не звязаныя з рэлігіяй, то варта наведаць нёманскую набярэжную, некалькі музеяў, сярод якіх адзіны ў краіне тэраталагічным музей, а таксама Аўгустоўскі канал, па якім у цёплую пару года здзяйсняюцца водныя шпацыры.

#СШ110 #расцём_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра кветкі ў традыцыях беларусаў.

🕊️Вянок, як сімвал цнатлівасці, мелі права насіць толькі дзяўчаты. Вянкі насілі не толькі на святы, але і проста, як упрыгожанне.

🎼 У народных песнях з кветкамі найчасцей параўноўваюць дзяўчыну. І найперш з ружай, як самай прыгожай і духмянай сярод нашых кветак. Ружай, дарэчы, у нас часта называюць шыпшыну.

🌿Немагчыма не прыгадаць самую знакамітую кветку беларускага фальклору – папараць-кветку, што квітнее выключна на Купалле і проста так у рукі не даецца, калі нават пашчасціць яе адшукаць.

🪴Дыялектныя назвы раслінаў часам здзіўляюць сваёй лірычнасцю і нязвыкласцю. Напрыклад, душыца часта завецца “мацярдушкай”, зверабой – “святаяннікам” (бо пачынае квітнець акурат на Святога Яна), звычайны крываўнік (тысячаліснік) ­– “серпарэзнікам”, а гваздзік-травянка – “слёзкамі Божай мацеры”.

#СШ110
#расцём_беларусамі
🥰1
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра традыцыi святкавання Купалля. 🌿

🔸У штодзеннай прамове жыхароў розных рэгіенаў Беларусі можна пачуць больш за 15 назваў гэтага свята. Вось некаторыя з іх: Ярылін Дзень, Іван Траўнік, Крэс, Свята Сонца і Кахання, Іван Вядзьмацкі. Гэтыя назвы цалкам адлюстроўваюць сутнасць святкавання.

🌿 Увечары моладзь збіралася у прызначаным месцы. Гэта мог быць бераг ракі ці возера і нават гара – любое месца, якое ў народнай свядомасці валодала таямнічай сілай.

🔥 Святкаванне пачыналі з развядзення вогнішча. Але найважнейшым кампанентам вогнішча было купальскае кола. Гэта было звычайнае драўлянае кола, якое падымалі на тычцы ўверх.

🌿 Цягам свята моладзь вадзіла карагоды, купалася, скакала праз агонь. Існавала добрая прыкмета: калі ў час скокаў праз вогнішча ў закаханай пары рукі не разыйдуцца, то гэтым жа годзе адбудзецца іх вяселле.

#расцём_беларусамі
🤗1