УЧИТЕЛЯ столицы
9.88K subscribers
40.4K photos
1.96K videos
16 files
5.36K links
Учителя столицы, Беларусь
加入频道
⚡️Гімназія 9 запрашае ў музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя Сяргея Іванавіча Грыцаўца

Музей налічвае 360 экспанатаў, 246 з іх - асноўны фонд.
Музейныя экспазіцыі:
🔍Двойчы Герой Савецкага Саюза Сяргей Іванавіч Грыцавец
🔍І буду жыць у кароткім слове памяць...
🔍Прабач, мой сябар, што ты загінуў, а я ўсяго паранены;
🔍Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца... .

Вашай увазе прапануецца:
🔺Аглядная экскурсія. Подзвіг С.І.Грыцаўца;
🔺Музейны квэст “Аб героях былых часоў”
🔺Конкурс прэзентацый "Экскурсійныя маршруты Мінска"
да Сусветнага дня гарадоў "
🔺Кінавячора "Памяць Афгана";
🔺Інтэрактыўныя гістарычныя гульні.

У 2020 годзе праведзена поўная рэканструкцыя, музей набыў сучасны выгляд. Кіруе музеем настаўнік гісторыі Ганна Аляксандраўна Качаванава.

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#школьныя_музеі
#музейная_педагогіка
⚡️Музей "Беларуская хатка" гімназіі 9

Жыццё імкліва ляціць наперад.☝️І, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое,🌟 спрадвечнае, 💫што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, – нашу спадчыну.

Гімназічны музей "Беларуская хатка"🏡 ў рамках правядзення Тыдня музеяў шчыра запрашае ў госці.☘️

У музеі прадстаўлена каля 230 экспанатаў, некаторыя ў некалькіх экзэмплярах. 📝Яны маюць сваю гісторыю, у свой час добра паслужылі былым гаспадарам.

☝️Калі зазірнуць у бабулін або прабабчын стары куфар, то можна знайсці там шмат цікавых рэчаў: старадаўнія ўпрыгажэнні, адзенне, прадметы побыту або старадаўнія цацкі... Яны могуць здацца нам нават чароўнымі, калі даведацца пра іх больш...

Вашай увазе прапануецца ўдзел у наступных мерапрыемствах:

▶️ Тэматычная экскурсія “Ручнік як сімвал лёсу і жыцця”
▶️ Аглядная экскурсія “Беларуская хатка”
▶️ Web-квэст “Ягадкі і ягады”
▶️ Квэст “Загадкі старога куфару”.

Экскурсіі праводзяцца членамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа: экскурсійная дзейнасць" на беларускай і англійскай мовах. 📌

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#школьныя_музеі
#музейная_педагогіка
“І будзеш жыць у кароткім слове...памяць”🔖

☝️Пад такой назвай на базе гімназічнага музея воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца прайшла экскурсійная праграма з квэстам "Мой сябар" для навучэнцаў сярэдняй школы №70,🧑🏼‍💻👩‍💻якія, дарэчы, з'яўляюцца частымі наведвальнікамі гімназічных музеяў. 🤝👍

👩‍🎓Для юных наведвальнікаў квэст у музеі - гэта спосаб далучэння да свету музеяў,🙋‍♂️ а экскурсія ў гульнявой форме музейнага квэста дапамагае лёгка запомніць цікавыя факты. 💯Мерапрыемства прайшло “на адным дыханні”.💥🌟

👋👋Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць музей воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца ў Гімназіі №9!🏢

🔸Вашай увазе прапануем удзел у наступных мерапрыемствах🔸

▶️Аглядныя экскурсіі. Подзвіг С.І.Грыцаўца;
▶️Музейныя квэсты “Аб героях былых часоў”
▶️Кінавячора "Памяць Афгана";
▶️Інтэрактыўныя гістарычныя гульні і інш.
💫💫💫
🔹Экскурсіі праводзяцца членамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа: экскурсійная дзейнасць" на рускай і беларускай мовах.

💯Нам ёсць аб чым расказаць і што паказаць!💯

📌Наш адрас: г. Мінск, вул.Сядых,10
☎️Папярэдні запіс па тэлефоне: +375292713757.

#гімназія9
#дзень_памяці_воінаў_інтэрнацыяналістаў
#музейная_педагогіка