УЧИТЕЛЯ столицы
9.32K subscribers
45.6K photos
2.31K videos
17 files
5.9K links
Учителя столицы, Беларусь
加入频道
🎯 МЫ СУПРАЦЬ БУЛІНГУ!

🇧🇾 Гімназія №14  г.Мінска ўжо другі год з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай рэспубліканскага праекта "Дружалюбнае і падтрымліваючае асяроддзе ва ўстановах адукацыі".

📍Праект рэалізуецца сумесна з кафедрай псіхалогіі  Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка і накіраваны на прафілактыку булінгу ў школах.

📚 У гэтым навучальным годзе пачаўся чацвёрты этап эксперыментальнага праекта. Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Яніны Сяргееўны Ліхаманавай  актыўна ідуць трэнінгі і  навучальныя заняткі.

👨‍🎓👩‍🎓 Вучні гімназіі выпрацоўваюць асабістыя рэкамендацыі, ствараюць інфармацыйныя прадукты і выказваюць сваё бачанне прафілактыкі булінгу.

#Заводскі
#гімназія14
#супрацьбулінгу
#эксперыментальнаядзейнасць
💥КАНІКУЛЫ ПАЧАЛІСЯ!

🎙📻 У чарговым запісе праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" на  канале "Культура" Беларускага радыё ў першы дзень канікул прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў гімназіі №14 г. Мінска. 

🇧🇾 У гэты раз пачаткоўцы разам  з рэдактарам праграмы Наталляй Сіротка разважалі на тэму Радзімы, бацькаўшчыны, роднай зямля.

👦👧Вучні гімназіі дзяліліся сваімі ведамі пра вечныя каштоўнасці.

💥Поспехаў вам, нашы  маленькія зорачкі!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#цікаваесупрацоўніцтва