УЧИТЕЛЯ столицы
9.31K subscribers
45.6K photos
2.31K videos
17 files
5.9K links
Учителя столицы, Беларусь
加入频道
🇧🇾МУДРЭЦ, ЯКОГА ВЫБРАЎ ЧАС!

📍Калектыўна-творчая справа "Дарадчык, творца, вечны вучань, мудрэц, якога выбраў час!", прысвечаная Дню настаўніка завяршылася ў гімназіі №14 г. Мінска ў шосты школьны дзень, 2 кастрычніка.

🍁🍂🍁Вучні гімназіі пастараліся, каб прафесійнае свята для педагогаў было неардынарным, цікавым і незабыўным.

👨‍🎓👩‍🎓Гімназісты падрыхтавалі віншаванні-пажаданні, цікавую канцэрнтную праграмму, тэматычныя фотазоны.

💚 Асаблівыя словы віншаванняў былі адрасаваны настаўнікам-ветэранам, якіх запрасілі на святочны канцэрт.

👥 У суботу вучні 9 класаў правялі для настаўнікаў квэст-гульню. Тут ужо педагогам прыйшлося паказаць свае веды і крэатыў. Па выніках квэста былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі ад гімназістаў памятныя падарункі.

🍁📚🍂 З Днём настаўніка, паважаныя педагогі! Стабільнасці ў жыцці вам, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

#Заводскі
#гімназія14
#6_школьны_дзень
#з_днём_настаўніка
💥ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ ТУРНІР

📍Рэспубліканскі турнір па інтэлектуальных гульнях для вучняў 5-7 класаў "Лыжка Цмока" прайшоў у канцы верасня ў г. Беразіно.

👩‍🎓👨‍🎓У гэтых інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні гімназіі №14 г. Мінска.  У склад зборнай каманды ўвайшлі вучні 6 "В" класа Васіль Малік, Сафія Паўлішына, вучні 7 "Б" класа Лідзія Камлюк і Марыя Сячко.

🏅Па выніках інтэлектуальных баталій у трох гульнях вучні гімназіі  занялі 1, 2 і 4 месцы. У капілку каманды яны прынеслі тры дыпломы і  кубак, а таксама атрымалі салодкія прызы і падарункі. Трэнерам каманды выступіў законны прадстаўнік вучаніцы гімназіі Ігар Алегавіч Сячко.

#Заводскі
#гімназія14
#інтэлектуалывучаццаўнас
📍НАВОДЗІМ ПАРАДАК

🇧🇾 Педагогі і вучні гімназіі №14 г. Мінска ў межах месячніка па ўпарадкаванні і ўборцы тэрыторыі 9 кастрычніка далучыліся да восеньскага суботніка.

🍂🍁🍂 Яны прыбіралі тэрыторыю гімназіі і прылеглую тэрыторыю раёна па вуліцы Васняцова ад смецця і лістоты.

🍁🇧🇾🍁Адным суботнікам работнікі гімназіі не абмяжуюцца. На тыдні яны плануюць навесці парадак ў бліжэйшым парку.

#Заводскі
#гімназія14
#суботнік
#наводзімчысціню
🎯 МЫ СУПРАЦЬ БУЛІНГУ!

🇧🇾 Гімназія №14  г.Мінска ўжо другі год з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай рэспубліканскага праекта "Дружалюбнае і падтрымліваючае асяроддзе ва ўстановах адукацыі".

📍Праект рэалізуецца сумесна з кафедрай псіхалогіі  Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка і накіраваны на прафілактыку булінгу ў школах.

📚 У гэтым навучальным годзе пачаўся чацвёрты этап эксперыментальнага праекта. Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Яніны Сяргееўны Ліхаманавай  актыўна ідуць трэнінгі і  навучальныя заняткі.

👨‍🎓👩‍🎓 Вучні гімназіі выпрацоўваюць асабістыя рэкамендацыі, ствараюць інфармацыйныя прадукты і выказваюць сваё бачанне прафілактыкі булінгу.

#Заводскі
#гімназія14
#супрацьбулінгу
#эксперыментальнаядзейнасць
💥КАНІКУЛЫ ПАЧАЛІСЯ!

🎙📻 У чарговым запісе праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" на  канале "Культура" Беларускага радыё ў першы дзень канікул прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў гімназіі №14 г. Мінска. 

🇧🇾 У гэты раз пачаткоўцы разам  з рэдактарам праграмы Наталляй Сіротка разважалі на тэму Радзімы, бацькаўшчыны, роднай зямля.

👦👧Вучні гімназіі дзяліліся сваімі ведамі пра вечныя каштоўнасці.

💥Поспехаў вам, нашы  маленькія зорачкі!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#цікаваесупрацоўніцтва