Узоры Браслаўшчыны
1-3 – посцілкі з Браслава
4-6 – ручнікі з вёскі Панцялейка
7 – посцілка-“паласавік” з вёскі Слабодка
8 – посцілка-“наборка” з вёскі Слабодка
9 і 10 – посцілкі з Друі

Як правільна захоўваць вышыванку і чаму гэта важна?
Украінскі праект "Куншт" выпусціў файны артыкул з адказамі на актуальныя пытанні.
Адзначым важныя моманты:
- калі няма неабходнасці захоўваць кашулю дома, вядома, можна перадаць яе ў музей;
- рэчы павінны быць чыстымі. Кашулю трэба памыць. Калі яна з ваўняной вышыўкай, то яе трэба апрацаваць ад молі;
- важна, каб гэтыя рэчы не падвяргаліся моцнаму ціску. Таму не варта складаць іх унізе шафы, а зверху класці іншыя рэчы;
- трэба, каб рэчы не траплялі пад прамыя сонечныя прамяні, бо яны выгараюць, ніткі губляюць колер;
- таксама кашулі не павінны ляжаць «грузам» без руху. Час ад часу іх трэба выносіць, праветрываць, любавацца.
- не варта захоўваць рэчы на плечыках, каб не дэфармаваць тканіну. Вешаць можна толькі верхнюю вопратку, напрыклад, світкі ці кажухі.
- калі мы бачым пашкоджанне, не трэба спяшацца гэта выпраўляць. У рэстаўрацыі ёсць тэрмін «кансервацыя»: мы не аднаўляем тканіну, не ўмешваемся ў яе. Бо такім чынам яна страчвае сваю гістарычную і мастацкую каштоўнасць.
- калі вы хочаце надзець аўтэнтычную кашулю, апранайце яе на бялізку з натуральнай тканіны, якая цалкам закрывае цела, каб не было прамога кантакту са скурай, каб на рэч не трапілі духі, касметыка і г.д.
- як бы беражліва чалавек ні насіў аўтэнтычную рэч, варта ўлічыць, што яна зношваецца. Таму лепш рабіць копіі.

Калекцыя посцiлак з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка
Каталог глядзіце па спасылцы
У музейным зборы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка на пачатак 2008 года налічвалася 87 посцілак, 1 фрагмент посцілкі і 14 палотнаў на посцілкі. Самая старая з іх — гэта посцілка 1890 — 1920 гадоў з Гомельскай вобласці.
У каталозе прадстаўлены наступныя раёны Віцебскай вобласці: Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Шаркаўшчынскі. Па дзве посцілкі з Гомельскай і Мінскай вобласцей. Усходняя частка Віцебскай вобласці зусім не прадстаўлена.

Торба з “мотузком” з Ганцавіцкага раёна
Такія торбы можна і цяпер адшукаць на Ганцаўшчыне. Раней у іх клалі абед, калі ішлі ў поле ці па ягады, пазней з імі хадзілі ў краму. Некаторыя сталыя жанчыны карыстаюцца торбачкамі і сёння.
Торба ствараецца з двух кавалкаў ільнянога палатна, якія сшываюцца паміж сабою. На канцах мацуюцца пяцелкі, праз якія працягваецца тканы пояс. Торбачкі аздабляюцца тканым ці вышываным гемеатрычным альбо раслінным арнаментам з аднаго боку. Часам сустракаецца аздабленне з абодвух бакоў разам з ушытымі дэкараванымі бакавіцамі. У вёсцы Люсіны мы зафіксавалі торбачку з абвязанымі краямі, яе можна ўбачыць у нашым відэа адтуль.
Што датычыцца формы, то было некалькі відаў, напрыклад, у Хатынічах былі выцягнутыя ў шырыню, а ў вёсцы Люсіна мелі квадратную форму. Аднак, памеры могуць быць розныя.
Торбачка з нашай калекцыі, якую мы атрымалі ў падарунак у вёсцы Хатынічы, мае вышыню - 28 см., шырыню - 40 см.
Вандроўкі па Ганцавіцкім Палессі глядзіце ў нас на YouTube:
- Хатынічы
- Раздзялавічы
- Боркі
- Люсіна
Наведалі ўсе мясціны разам з праектам “Палескі Палын” 🚗

Адкрыццё выставы 7 чэрвеня!
🕰️ 19:00
📍 Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей»
На выставе будуць прадстаўлены традыцыйныя касцюмы, вясельны галаўны ўбор нявесты Драгічынскага раёна «Пава», калекцыя фартушкоў з вёскі Бездзеж, посцілкі і ручнікі.
Выставу дапоўняць фатаграфіі.
Выстава будзе працаваць да 31 жніўня 2024 года.

Калі вы не можаце ці не ведаеце, як захаваць бабуліны скарбы, то пішыце – падкажам, як захаваць ці куды перадаць на захаванне.
Мы таксама збіраем калекцыю, пра якую ў хуткім часе распавядзем❤️

Forwarded from Верашчака
Ваш адмін атрымаў падарункі ад праекта "Традыцыйны строй" https://tradycyja.com/
Спрызынтавала крыху старажытных дываноў ім з сямейнага скарбу. Вырашыла, што лепш няхай людзі пабачаць, чым дома раптам моль пасячэ.
Дарэчы, калі і ў вас ёсць што перадаць у Нацыянальны музей, то звязацца можна праз канал https://yangx.top/tradycyjny_stroj

Магчымасць пабачыць унікальны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», які ўнесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Абрад ладзіўся, каб выклікаць дождж і надаць зямлі ўрадлівасць. Суправаджаўся песнямі, карагодам і пахаваннем «стралы» — грошай, лялькі або металічнага прадмета.
Пасля «Пахавання» лічылася, што вясна ўжо скончылася, і спяваць веснавыя песні болей было нельга.
Абрад мае язычніцкае паходжанне і, верагодна, у старажытнасці спраўляўся ў гонар Пяруна, бога маланак. Уласна «страла» ў даўніну азначала менавіта маланку.
То калі жадаеце далучыцца да старажытнага дзейства — прыязджайце!

Forwarded from Дэканат Іўе
У Іўеўскім касцёле распачынае працу парафіяльны музей.
Музей размешчаны ў адным з пакояў былога кляштара бернардзінцаў.
Наведаць музей можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна звярнуцца ў парафіяльную канцылярую, альбо загаддзя напісаць на электронную пошту [email protected] і дамовіцца аб наведванні музея.