Telegram Info Беларусь
191 subscribers
100 photos
27 videos
245 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
加入频道
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 3.7.1

Што новага:
- Апаратнае кадаванне відэа зараз адключана па змаўчанні: павінен знікнуць баг, калі відэа прайгравалася ў зялёным колеры. Па жаданні, функцыю можна ўключыць зваротна ў "Прасунутых наладах", секцыі "Прадукцыйнасць", калі яна не выклікае праблем.
- Выпраўленні памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Аплата Telegram Premium праз Google Play і App Store

З GitHub-рэпазітара Telegram Desktop стала вядома, што аплата Telegram Premium магчыма праз Google Play і AppStore.

Таксама, мяркуючы па зменах у радках кліентаў Telegram, рыхтуецца магчымасць афармлення падпісак праз ботаў. Хутчэй за ўсё, гэтая функцыянальнасць рыхтуецца для спецыяльнага бота, праз якога можна будзе купляць Premium. Ці будзе гэтая функцыя даступная простым распрацоўшчыкам, пакуль невядома.

#premium #абнаўленне
Telegram X абнавіўся да версіі 0.24.9

Палепшанае прайграванне відэа
• Відэа зараз можна пачаць прайграваць да таго, як файл будзе цалкам загружаны.
• Загрузка відэа будзе прыпыненая, калі вы зачыніце відэаплэер.
• Магчымасць спампаваць відэа не запускаючы яго.

Спіс тых, хто прачытаў паведамленне
• Націсніце на свае паведамленні ў невялікіх групах, каб даведацца, хто з карыстальнікаў іх прачытаў.

Emoji 14.0
• Telegram X зараз падтрымлівае ўсё новыя эмодзі з абнаўлення Emoji 14.0.
• Абноўлены пакет эмодзі ад Microsoft.

Кіраванне прыладамі
• Кантралюйце, якія прылады могуць прымаць званкі і сакрэтныя чаты, у Налады — Прылады.
• Наладзьце прыладу на аўтаматычны выхад з сістэмы пасля вызначанага перыяду бяздзейнасці.
• Палепшаны агульны вонкавы выгляд за кошт дадання абразкоў.

І многае іншае
• Дзяліцеся стыкерамі, якія выкарыстоўваюць фармат .webm, напрыклад, Utya 3D.
• Прагляд чаты з абароненым змесцівам.
• Падтрымка спойлераў у паведамленнях.
• Стварайце запыты на далучэнне да чата з дапамогай спасылак-запрашэнняў з ухвалы адміністратара.
• Адлюстраванне кантэксту адказу ў перасланых паведамленнях.
• Будзьце ў курсе сумнеўных акаўнтаў - адзначаныя акаўнты зараз адлюстроўваюцца з тэгам SCAM/FAKE.
• Ачыстка гісторыі групавых чатаў для ўсіх.
• Праверка колькасці праглядаў на старонках Instant View.
• Выпраўленні і аптымізацыі.

Спампаваць пазней з Google Play ці адразу з афіцыйнага канала @tgx_log.
#android #telegramX #абнаўленне
Telegram Info Беларусь
700 мільёнаў карыстальнікаў і Telegram Premium ⁠ Telegram для iOS і кліент Unigram абнавіліся да версіі 8.8. ⚠️ Абнаўленні для Android і Telegram Desktop пакуль чакаюцца. Зараз падпіску можна аформіць толькі праз App Store. Telegram Premium • Месэнджар…
Выйшла абнаўленне для Telegram Desktop

Версію 4.0 ужо можна спампаваць з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

Што новага
• Опцыя адкрыцця чатаў у асобных вокнах (Налады › Пашыраныя налады › Эксперыментальныя налады).
• Падтрымка функцый Telegram Premium, уключаючы мульты-акаўнта да шасці карыстальнікаў.
• Палепшаны дызайн некаторых раздзелаў, палепшаны стыль кнопак і абразкоў у наладах тэчак, а таксама дададзены дадатковыя абразкі для тэчак.
• Палепшаны стыль акна для рэдагавання тэчкі.

Поўны спіс зменаў прадстаўлены тут.

#абнаўленне #Desktop
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.0.1

Што новага:
- Выпраўленне загалоўка акна ў Windows 7.
- Выпраўленні памылак і іншыя дробныя паляпшэнні.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта або з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Неадкладнае выдаленне акаўнта

У кліенце Telegram для iOS з версіяй 8.8.3 у наладах прыватнасці з'явілася опцыя выдалення акаўнта. Раптоўнае абнаўленне выклікана новым патрабаваннем App Store да прыкладанняў, якія публікуюцца ў краме, мець функцыю выдалення ўліковага запісу.

Пры такім выбары Telegram прадставіць карыстальніку альтэрнатыўныя опцыі, злучаныя са зменай нумара, абнаўленнем налад канфідэнцыйнасці, ачысткай кэша і іншым функцыяналам. Толькі ў апошнюю чаргу мэсанджар прапануе пацвердзіць выдаленне акаўнта.

Важна ўлічваць, што дадзеныя ўсярэдзіне акаўнта пасля яго выдалення, як і сам акаўнт, аднавіць немагчыма.

Да гэтага часу выдаліць свой профіль можна было толькі праз сайт мэсэнджэра, на старонцы дэактывацыі ўліковага запісу.

#iOS #абнаўленне
Telegram WebZ абнавіўся да версіі 1.50.0

Гэта версія ўключае шмат новага, напрыклад, перасылка паведамленняў без адпраўніка, новыя эмодзі, змяненне парадку тэчак і загрузка вялікіх (2ГБ+) файлаў большасцю браўзерамі.

Больш даведацца можна з афіцыйнага каналу кліента

#webz #абнаўленне
Платформа эмодзі, аўтарскія наборы эмодзі і магчымасць падарыць Telegram Premium

Telegram для Android, iOS і macOS, а таксама кліент Unigram абнавілісь да версіі 8.9. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.

Аўтарскія аніміраваныя эмодзі (толькі для Premium)
• Дадавайце аніміраваныя эмодзі адразу ў тэкст паведамленняў або ў подпісы да медыя для перадачы сваіх эмоцый.
• Premium-карыстальнікам ужо даступныя першыя 10 анімаваных набораў з больш за 500 эмодзі — новыя наборы будуць з'яўляцца рэгулярна.
• Усе карыстальнікі могуць бачыць любыя аніміраваныя эмодзі ад Premium-падпісчыкаў.
• Каб прагледзець наборы, эмодзі з якіх выкарыстоўваў суразмоўца, дастаткова заціснуць і ўтрымліваць паведамленне.
• Пры ўводзе статычнага эмодзі з'явіцца ўсплывальная падказка з аніміраванымі выявамі.
• Апрабаваць новыя анімацыі можна, даслаўшы такія эмодзі ў чат «Захаванае».
• Вы можаце загрузіць уласныя наборы з унікальнымі персанажамі - імі змогуць карыстацца падпісчыкі Telegram Premium.

Інтэрактыўныя аніміраваныя эмодзі
• З многімі папулярнымі эмодзі з аўтарскіх набораў можна ўзаемадзейнічаць у асабістых чатах.
• Калі кожны з суразмоўцаў націсне на паведамленне з эмодзі, абодва ўдзельнікі чата адначасова ўбачаць поўнаэкранную анімацыю.
• Дадатковыя анімацыі ёсць у шырока выкарыстоўваных эмодзі, напрыклад 😂, 😍, 😁, 😱, ❤️, 👍, 🎉, - але сустракаюцца і ў больш рэдкіх: 💸, 🔥, 👻.

Блакіроўка галасавых паведамленняў (толькі для Premium)
• Ва ўладальнікаў падпіскі Telegram Premium з'явілася магчымасць забараняць суразмоўцам адпраўку галасавых і відэа-паведамленняў і іх перасылку ад іншых карыстальнікаў.
• Заблакаваць галасавыя паведамленні і задаць выключэнні для карыстальнікаў або груп карыстальнікаў можна ў меню Налады > Канфідэнцыяльнасць > Галасавыя паведамленні.

Магчымасць падарыць Telegram Premium
• Падарункавая падпіска набываецца на 3, 6 ці 12 месяцаў - па спецыяльнай зніжанай цане.
• Падарунак будзе маментальна дастаўлены ў Ваш чат з атрымальнікам у выглядзе асаблівага паведамлення з аніміраванай падарункавай скрынкай.
• Каб парадаваць карыстальніка падпіскай, адкрыйце Профіль > > Опцыя «Падарыць Premium».

Абноўленая панэль стыкераў (iOS)
• Цяпер можна хутка і лёгка пераключацца паміж стыкерамі, эмодзі і GIF.
• Аптымізавана праца на старых прыладах пры прагортванні стыкераў і эмодзі ў панэлі.
• Калі Вы пачнеце набіраць тэкст паведамлення, абразок панэлі стыкераў заменіцца на кнопку эмодзі.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі
• Дадатковую поўнаэкранную анімацыю атрымалі наступныя эмодзі: 🍌, 🤨, ⚡️, 💔, 🏆, 😐.
• Каб убачыць анімацыю, проста дашліце адзін з гэтых эмодзі асобным паведамленнем у асабісты чат, а затым націсніце на вялікі эмодзі на экране:

Артыкул: telegram.org/blog/custom-emoji/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта або верыфікаванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта або з GitHub.
macOS: з App Store або верыфікаванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па ўстаноўцы

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram
Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.1.1

Што новага
:
— Выпраўлена рэдагаванне апісання медыя з аніміраванымі эмодзі.
— Выпраўлены прагляд анімаваных набораў эмодзі ў паведамленнях.
— Выпраўлена адлюстраванне ўсплывальнай падказкі Premium-стыкера ў каментарах да канала.
— Выпраўлена аднаўленне становішча і памеру галоўнага акна пасля перазапуску.
— Іншыя выпраўленні памылак.

Спампаваць: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.

#абнаўленне #desktop
Рэакцыі без межаў, эмодзі-статусы і шмат іншага

Telegram для Android, iOS и macOS, а таксама кліент Unigram абнаыіліся да версіі 9.0. Telegram Desktop абнавіўся да версіі 4.2.

Бясконцыя рэакцыі
• Ва ўсіх карыстальнікаў з'явіліся шмат новых рэакцый, у тым ліку тыя, якія раней мага было адсылаць толькі з падпіскай Telegram Premium.
• Абноўленнае меню выбару рэакцый можна раскрываць — каб было зручней праглядваць мноства новых эмодзі.
• Рэакции, якія вы выкарыстоўваеце часцей за ўсё, аўтаматычна перамяшчаюцца ў пачатак спісу.
• Карыстальнікі з падпіскай Premium цяпер могуць выкарыстоўваць у якасці рэакцый любыя з тысяч карыстальніцкіх эмодзі.
• Premium-карыстальнікі могуць адсылаць да 3 реакцый на адно паведамленне.
• Абноўленнае меню реакцый працуе толькі ў лічных чатах і групах.
• Адміністратары груп могуць выбраць, ці будуць даступны карыстальніцкія наборы ў якасці качестве рэакцый.

Эмодзі-статусы профіля
• Карыстальнікі з падпіскай Telegram Premium могуць устанавіць побач з сваім нікам аніміраваны эмодзі-статус.
• Статус пакажа, у якім зараз настроі карыстальнік ці чым ён займаецца.
• Вы можаце устанавіць адзін з сямі стандартных статусаў, якія змяняюць колер у залежнасці ад цемы афармлення Telegram, — ці абраць любы з бясконцага мноства карыстальніцкіх эмодзі.
• Каб устанавіць статус, націсніце на сваю іконку Прэміўма над спісам чатаў ці перайдзіце ў Налады.
• Калі вы хаціце уключыць статус на вызначаны срок, націсніце і утрымлівайце абраны эмодзі.

Паляпшэнні пры ўваходзе ў акаунт
• Карыстальнікі цяпер могуць атрымліваць коды аўтарызацыі не праз СМС, а праз электронную пошту.
• Іншы варыянт — выкарыстоўванне функцыі «Увайсці з дапамогай Apple» ці «Увайсці з дапамогай Google».
• Палепшаны працэс рэгістрацыі і увахода ў акаунт на iOS-прыладах: карыстальнікаў сустракаюць абноўлены інтэрфэйс і плаўныя анімацыі па аналогіі з Android-версіяй.

Новыя спасылкі на профілі карыстальнікаў
• Цяпер у Telegram даступны новы унікальны фармат спасылкі — username.t.me.
• Навінка прызначана для тых, кто хоча зрабіць акцэнт на імені карыстальніка (ці не любіць шукаць сымбаль / на клавіятуры).

Настройка прыярытэту загрузкі на Android
• Цяпер карыстальнікі могуць змяняць парадак загрузак у мэнэджары спампоўваемых файлаў, узнімая ці паніжая іх прыярытэт.
• Для гэтага дастаткова націснуць і утрымліваць патрабуемы радок, а потым перамясціць яго. У першую чаргу заўсёды спампоўваецца файл у пачатку спіса.
• Раней гэта функцыя ўжо была рэалізавана ў праграме для iOS.

Новыя элементы афармлення ў праграме для Android
• Адчыненне, зачыненне і змяненне медыяфайлаў на Android цяпер адбываецца з новай плаўнай анімацыяй.
• Уладальнікі прылад на Android з версіяй сістэмы 13 і вышэй могут абраць тэматычную іконку праграмы Telegram, якая аўтаматычна далучаецца да цёмнай тэмы і асноўны колер на прыладзе.

Артыкул: telegram.org/blog/infinite-reactions-statuses/be

Android: Google Play, APK з афіцыйнага сайта ці верыфіцыраванага канала.
iOS: App Store.
Desktop: з афіцыйнага сайта ці з GitHub.
macOS: з App Store ці верыфіцыраванага канала.
Unigram для Windows 10+: Microsoft Store | Прамая загрузка | Інструкцыя па усталяванні

#абнаўленне #Android #iOS #Desktop #macOS #Unigram