СШ 2 Свислочь
426 subscribers
15.5K photos
341 videos
15 files
2.65K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
21 лютага ў нашай школе прайшло фальклорнае свята “Хата з матчынай душою”. Вучні пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі, якія знаходзяцца ў ёй. Цікава ажыццяўлялася падарожжа ў гістарычнае мінулае нашага беларускага народа. Прычым аповед пра жыццё і звычаі сялян суправаджаўся песнямі і вершаванымі радкамі. Патрэбна было вучням адгадаць загадкі.
На фальклорным свяце вучні ХІ «Б» класа паказалі прысутным беларускія вячоркі. Гледачы на свае вочы ўбачылі такія народныя прылады, як маслабойка, дзяжа, калаўрот прасніца, кашы, збаны, гарлачы, лапці і інш. На вячоркі ў госці завіталі суседзі і знакамітыя людзі вёскі і паведамілі вучням пра тое, якой была покутняя сцяна ў вясковым доме, аб прыладах, якімі карысталіся нашы прабабулі і прадзядулі. Не адбыліся вячоркі без песень і танцаў.
Дзевяцікласнікі змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускую хату, але і далучыцца да багатай культурнай спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.
21 февраля состоялась профориентационная встреча учащихся 11-х классов СШ √2 г.Свислочь с представителем Гродненского государственного университета имени Я. Купалы. Ребята познакомились с условиями обучения по специальности "Информационные системы и технологии в экономике"
Forwarded from Настаўніцкая
Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе ў БДПУ

🔹 Мерапрыемства арганізуе філалагічны факультэт сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці і студэнцкім саветам універсітэта.

Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць БДПУ. Для дыктоўкі будуць выбраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з творчасцю гэтых аўтараў.

✒️ Дыктаваць тэкст будзе выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Прыгун.

Да ўдзелу запрошаны таксама вучні профільных класаў педагагічнай скіраванасці ўстаноў адукацыі Беларусі.
Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.

Трансляцыя дыктоўкі будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.
21 лютага у краіне адзначаецца Дзень роднай мовы . З мэтай папулярызацыі роднай мовы, вучні СШ №2 г.Свіслачы ўдзельнічалі ў напісанні ўсеагульнай дыктоўкі па-беларуску. Гэта адно з галоўных мерапрыемстваў, якія сёлета праходзяць у рамках Міжнароднага дня роднай мовы. Адзначыць свята напісаннем адзінай дыктоўкі ўсім жадаючым прапанаваў Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ».
21 лютага 2022 года ў Міжнародны дзень роднай мовы, удзельнікамі дыктоўкі сталі 36 настаўнікаў установы адукацыі і 149 вучняў.
24 вучні педагагічнага класа і групы пісалі дыктоўку "Павучымся беларускасці ў класікаў"