СШ 2 Свислочь
426 subscribers
15.5K photos
341 videos
15 files
2.65K links
Будь в курсе того, чем живёт школа сегодня!
加入频道
В субботу в 6-ых классах состоялся правовой турнир "Защита просит слово" с целью повышения правовой грамотности и гражданской культуры учащихся. Ребята приняли участие в викторине, ответили на вопросы на знание прав и обязанностей учащегося.
Напярэдадні Дня роднай мовы ў рамках шостага школьнага дня вучні семых класаў наведалі раённую бібліятэку. Мерапрыемства атрымалася цікавым і захапляльным, у ходзе якога вучні праявілі свае веды па мове і літаратуры.
Интервью без купюр с председателем Свислочского райисполкома Александром Людвиговичем Версоцким
https://youtu.be/vk91ZjYSxrc
Forwarded from Настаўніцкая
У Дзень роднай мовы «Настаўніцкая» прапануе звярнуць увагу на філолагаў

📖 Беларуская мова ўнікальная: жывая, мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная, самабытная і адметная, моцная, распаўсюджаная і, што вельмі важна, абароненая заканадаўствам.

Але пры гэтым няма гарантыі, што ў хуткім часе яна не трапіць у спіс моў, гатовых знікнуць. Каб гэтага не здарылася, шмат намаганняў прыкладаюць настаўнікі і выкладчыкі, мова- і літаратуразнаўцы, лінгвісты і філолагі, якія ведаюць усе асаблівасці мовы, яе правілы, структуру, заканамернасці і гісторыю.

📌 Дзе можна атрымаць філалагічную адукацыю і кім працуюць спецыялісты з такім дыпломам, чытайце ў матэрыяле «Роднае слова — гаючае і пяючае» па спасылцы на нашым сайце.
🌾
🇧🇾 21 лютага — Дзень роднай мовы

Гэтае свята адзначаецца штогод 21 лютага з 2000 года.
Дзень роднай мовы быў абвешчаны рашэннем ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

«I будзе мне сэрца грэць
Кожным ашчаджаным словам,
Бо, як жыта, спрадвечная
Беларуская мова!»

Віншуем з Днём роднай мовы!

❗️Шануйце і любіце сваю родную мову.
Беларускамоўны панядзелак выдаўся для ўсіх вучняў сярэдняй школы √2 г.Свіслачы, а для сямікласнікаў ён пачаўся з інтэрактыўнай гульні ,"Каласы роднай мовы", якая была праведзена паміж вучнямі 7"В" і 7"Г" класаў, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
На мерапрыемстве адчувалася сапраўдная інтэлектуальная барацьба. У гульнёвай форме вучні дэманстравалі свае веды па розных раздзелах мовазнаўства. Яны складалі прыказкі, адгадвалі фразеалагізмы па малюнках, працавалі перакладчыкамі, змагаліся з рэбусамі, адказвалі на пытанні.
Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная наша родная беларуская мова.
Такім чынам, хлопчыкі і дзяўчынкі даказалі, што яны ведаюць і любяць сваю родную мову, свой родны край.
21 лютага ў нашай школе прайшло фальклорнае свята “Хата з матчынай душою”. Вучні пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі інтэр’ера сялянскай хаты і рэчамі, якія знаходзяцца ў ёй. Цікава ажыццяўлялася падарожжа ў гістарычнае мінулае нашага беларускага народа. Прычым аповед пра жыццё і звычаі сялян суправаджаўся песнямі і вершаванымі радкамі. Патрэбна было вучням адгадаць загадкі.
На фальклорным свяце вучні ХІ «Б» класа паказалі прысутным беларускія вячоркі. Гледачы на свае вочы ўбачылі такія народныя прылады, як маслабойка, дзяжа, калаўрот прасніца, кашы, збаны, гарлачы, лапці і інш. На вячоркі ў госці завіталі суседзі і знакамітыя людзі вёскі і паведамілі вучням пра тое, якой была покутняя сцяна ў вясковым доме, аб прыладах, якімі карысталіся нашы прабабулі і прадзядулі. Не адбыліся вячоркі без песень і танцаў.
Дзевяцікласнікі змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускую хату, але і далучыцца да багатай культурнай спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.