Образование.Советский.Минск
2.86K subscribers
102K photos
5.04K videos
20 files
12.4K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Советского района г. Минска
加入频道
У ЦЭНТРЫ ЎВАГI
РАЗВIЦЦЁ  МАЎЛЕННЯ  I КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСIНI🇧🇾!

⭐️Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звiнiць...
Колькi фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча лieцца -гучыць!📚

👫Выхаванцы дзiцячага  садка №314  разам з 👩‍🎓выхавальнiкам Созданнай Веранiкай Юр'еўнай
ахвотна размаўляюць на беларускай мове. Гэта дапамагае:
🔹 фармiраванню
сацыяльнага  вопыту дзiцяцi ў розных гульнявых сiтуацыях;
🔹развiццю маўленчых здольнасцей;
🔹развіццю камунiкатыўных уменняў на беларускай мове, самастойнасцi падчас справы;
🔹выхаванню станоўчых адносiн да роднай мовы.

📌Толькі ў беларускай мове ёсць літара "Ў". Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзiцячы_сад314
🎯У ЦЭНТРЫ УВАГІ - ЭКСКУРСІЯ

Дзіўныя, гучныя вершы
Мусіць вам зорка паслала.
Першыя ў шэрагу першых –
Колас і Янка Купала.

👫Выхаванцы дзіцячага садка 146 разам з педагогам 👩‍🎓Манчык Марыяй Алегаўнай усклалі кветкі да помнікаў 📚беларускіх класікаў. Экскурсія дапамагае:
🔹Сфарміраваць ўяўленні аб жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў, і іх ўклад у айчынную дзіцячую літаратуру;
🔹Выхоўваць пачуццё патрыятызму, любові і павагі да Радзімы, беларускай мовы;
🔹Спрыяць развіццю пазнавальнай дзейнасці, памяці, увагі.

📌Упершыню поўны збор твораў Янкі Купалы быў выдадзены ў 2003 годзе. Ён складаецца з 9 важкіх тамоў.

#савецкi_раён
#дашкольная_адукацыя
#дзiцячы_сад146
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТА💚

Я люблю цябе, Радзіма,
Мой прыгожы, мілы край.
Ад душы жадаю ўздыму -
Ты квітней і нас натхняй.


🇧🇾Беларусь - магутная прамысловая краiна.
👫Выхаванцы дзiцячага сада № 283 разам з Таццянай Сяргеўнай Лазарэнка здзейснiлиi вандроўку па тэрыторыi кожнай вобласцi i дазналiся, чым славутая наша Радзiма.

☝️Прадукцыя, якая вырабляецца на прасторах нашай любай Беларусi, мае поспех у шматлiкiх замежных краiнах.
🏆 I нават занесена ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса:
Самазвал Белаз - самы вялiкi ў свеце!👍


#савецкi_раён
#дашкольнаевыхаванне
#выхоўваем_патрыёта
#дзіцячысад283