РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам топ беларускіх цiкавых слоў.
Груца – ячменныя крупы; каша з гэтых круп.
Шамкі – бразготкі, бомбы.
Чмут – несумленны ў адносінах да людзей чалавек.
Гіль – снягір.
Прынамсі – ва ўсякім разе.
Балазе – тым больш што.
Сярпянка – баваўняная тканіна.
Акавіта – казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць.
Ясакар – вялікае дрэва сямейства вярбовых, чорная таполя.
Твань – дрыгва, багністае месца.
Пасталы – даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры.
Бондар – майстар па вырабе драўлянай пасуды (бочак, дзежак).
Гутнік – работнік, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.
Салапяка – разява, неарганізаваны чалавек.
Суздром – поўнасцю, цалкам, зусім.
Нагбом – нагнуўшыся піць з посуду.
Хатуль – клунак рэчаў, звязаных у хустку.
Забрымець – пачаць зіхацець, пералівацца.
Капец – куча агародніны, накрытая ад марозу саломай і зямлёй.
Шчадрэц – звычай адзначыць вечар напярэдадні Новага года.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра кірмашы.
Беларускія кірмашы адрозніваліся разнастайнасцю вырабаў з розных краін. Прадавалі не толькі гатовыя тавары, але і рамесныя вырабы розных народаў. Захаваліся і да нашых дзён народныя промыслы: ганчарства, пляценне з лазы і саломкі, ткацтва, вышыўка, роспіс па шкле і іншыя віды дзейнасці.
Тут адзначаюць старажытныя славянскія святы: Масленіца, Вялікдзень, Купалле, Каляды, Дажынкі. Таксама захаваліся паганскія рытуалы, якія арганічна ўпляліся ў хрысціянскую веру. Не адно свята не абыходзіцца без непаўторных кірмашоў і святочных гулянняў.
Нельга не вылучыць Купалле, свята летняга сонцастаяння. Вакол яго мноства легенд і паданняў, ніхто не ведае што з іх праўда, а што - выдумка.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам прыкметы пра Новы год.
Лічыцца, што Новы год трэба сустракаць у прыгожым адзенні, якое павінна быць абавязкова новае. Новае адзенне сімвалізуе дабрабыт і шчасце, якое чакае чалавека ў наступным годзе.
У апошнюю хвіліну адыходзячага года трэба загадаць жаданне, якое абавязкова здзейсніцца. Асабліва, калі запісаць яго на паперы, спаліць, а попел высыпаць у келіх з шампанскім, якое трэба паспець выпіць пад бой гадзінніка.
Перад Новым годам варта вярнуць усе пазыкі, каб у наступным годзе не мець фінансавых цяжкасцей.
Беларусы вераць, што як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Таму намагаюцца адзначыць гэта свята разам з самымі блізкімі людзьмі, за багатым сталом і з выдатным настроем.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Навагодні і калядны стол па-беларуску.
Раней ніводны калядны стол не абыходзіўся без гусака ў яблыках. Яго нават называлі цар-стравай. А яшчэ гэтая страва па-сапраўднаму прадчувае святочныя дзействы, бо рыхтуецца гусь доўга - каля 5 гадзін. У якасці начыння нашы продкі выкарыстоўвалі яблыкі з арэхамі.
На Новы год у беларусаў прынята падаваць менавіта салодкія варэнікі. Прычым цеста было посным, а ў якасці начыння выкарыстоўвалася не канкрэтная садавіна і ягады, а ўсё, што назбіралася ў скляпах за лета і восень: яблыкі, вішні, парэчка, грушы, слівы.
Традыцыйны калядны напой - гэта ўзвар. Па сутнасці гэта кампот з сухафруктаў і ягад. Аднак ёсць у яго адна асаблівасць - узвар павінен быць густым, а значыць, трэба шмат-шмат ягад і сухафруктаў.