Forwarded from Верашчака
Цікавыя факты пра беларускую мову
У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)
На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV ст.
У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст.
На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша Ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.
З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.
#МоваНашаРодная

👍1
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная
Беларуская мова заўсёды займала і будзе займаць асаблівае месца ў нашай культуры, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік
"Яна (мова) дае нам сілу і стойкасць, у яе мілагучнасці нязломная воля беларусаў, самабытнасць і каларыт нашай багатай культуры", - сказаў ён.
@SPUTNIKBY

На канале Верашчака мы публікавалі ўрыўкі з пісьма Якуба Коласа пра стан беларускай мовы пад хэштэгам #ЛістЗаМову
Для тых, хто жадае перачытаць яго думкі і прапановы цалкам, публікуем пісьмо поўным тэкстам.
https://telegra.ph/P%D1%96smo-YAkuba-Kolasa-pra-stan-belaruskaj-movy-11-14-3

Telegraph
Пісьмо Якуба Коласа пра стан беларускай мовы
Дарагія таварышы! Калі б сіла ўяўлення змагла паказаць мне гадоў 50 таму назад сягонняшні Мінск і ўсю нашу рэспубліку такімі, якімі яны зараз ёсць, гэта здалося б недасяжнаю мараю, непраўдзівым сном. Я гавару аб тым, што асабліва дорага майму сэрцу, бо на…
👍2
Forwarded from Верашчака
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#МоваНашаРодная
🔥🔥🔥 Мусіць Году Беларускай Мовы рэальна быць!
Толькі паспрабуйце не паставіць 👍 пад постам!!! 😁
Поўнае відэа тут
https://www.youtube.com/live/YpZA6aVzzh4?si=617T4XYyQrVIIpAD
#МоваНашаРодная
🔥🔥🔥 Мусіць Году Беларускай Мовы рэальна быць!
Толькі паспрабуйце не паставіць 👍 пад постам!!! 😁
Поўнае відэа тут
https://www.youtube.com/live/YpZA6aVzzh4?si=617T4XYyQrVIIpAD
👍2
Forwarded from Верашчака
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Все, что наша оппозиция сделала в эти 30 лет – это сокращение русскоязычного пространства. [.
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎСлых
Аказваецца, не толькі Бондаравай рускай мовы ў Беларусі мала. Яшчэ і гэтыя таварышы ў беларускамоўным кантэнце ўбачылі пагрозу!
А я думаю, якога ляда яны да Верашчакі ўсё чэпяцца!? Аказваецца во яно што! Беларуская мова ў Беларусі - прыкмета апазіцыі. Прыехалі, спадарства, далей мусіць тупік!
А праўда, цікава, дзе гэта рускую мову скарацілі за 30 гадоў? Мо універсітэтаў рускамоўных менш стала? Ці можа працэнт рускамоўных школ скараціўся? А можа кіно пачалі выключна па-беларуску здымаць? Або ў тэлевізары адна беларуская мова гучыць? Дзе? Пакажыце мне хоць адзін прыклад, хоць адну галіну, дзе адбылося скарачэнне рускай мовы!? Языкі б скараціць тым, хто такую ахінею гародзіць вокам не маргнуўшы!
Зоя С

Вокладка кнігі "Пабудова аўтомобіля" прафесара Чудакова, Менск, 1933 год (фота М.Нікалаеў).
Спецыяльна для тых, у каго "белорусский язык не для технических наук"
Веласіпед прыдумваць не трэба, усё ўжо было і ўсяго ў беларускай мове хапае. Праблема толькі ў тым, што вы яе не ведаеце і дасканала авалодаць усім моўным багаццем не жадаеце. Таму і шукаеце адгаворкі накшталт прыведзенай вышэй.

Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам.
(Я. Сіпакоў)
🤔1