Блогеры Беларуси
1.29K subscribers
21.3K photos
6.84K videos
42 files
10.6K links
Канал о событиях в Беларуси глазами блогеров.
Мы в ютубе youtube.com/СоюзБлогеровБеларуси
加入频道
Forwarded from Верашчака
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых

Калі ты сядзіш у адміністрацыі і табе трэба зрабіць выгляд бурлівай дзейнасці, то пачынай змяняць назвы вуліц, прыпынкаў і ўсяго, што трапіць на вочы.

Намаганні мінімальныя, а сайт ёсць чым запоўніць. Ды ў справаздачы галачак натыкаць будзе повад. 👍👍👍
😁1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Добра сказана, прыгожа, кранальна, але....

А што цяпер мы маем? Колькі ў нас беларускамоўных выданняў, тэлеперадач, фільмаў?
Колькі дзяцей вучыцца на беларускай мове? Колькі з тых 10%, што вучацца маюць магчымасць прадоўжыць сваю адукацыю на роднай мове пасля школы?
Колькі людзей размаўляе і спявае калыханкі па-беларуску?

Пф, што казаць, калі канал во завялі на беларускай мове і то трапілі пад пільны кантроль палітолагаў і журналістаў!

Ніхто не аспрэчвае, што пад Польшча не жадала прызнаваць права беларусаў на ўласную мову і культуру. Толькі а зараз у чым прычына, што мы гэта амаль страцілі? Якая прычына ў тым, што пра нацыянальную культуру і "матчыну мову" прапаганда нам расказвае выключна па-руску?

Выглядае крывадушна, таварышы!

Зоя С
👎3👍2🔥1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Не знайшла нідзе магчымасці выказацца наконт форума, каб данесці свае пажаданні, пішу тут, можа хто дасць спасылку якую...

Карацей, хацелася б, каб у матэрыялах БелТА публікавалі спасылкі на старонкі тых блогераў, якія будуць удзельнічаць у форуме. А то прозвішчы і твары зусім незнаёмыя. Адчуванне, што мы ад жыцця адсталі і лепшых блогераў Беларусі не ведаем. Дайце магчымасць пазнаёміцуа, падпісацца..

Загаддзя дзякуй!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Нашым бы піражкам прапагандысцкім павучыцца! Без пагроз, без абзывалак, без надзімання шчокаў амаль 800 К падпісчыкаў.

Кажыце, патрыятычны і палітычны кантэнт не залятае? А можа справа не ў кантэксце, а ў яго падачы?

https://www.tiktok.com/@voenkom.pro?_t=8qEh9rSNLy2&_r=1


Зоя С
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Год таму мы наведвалі музей у Хатыні разам з сынам і мамай. Такі своеасаблівы візіт трох пакаленняў атрымаўся.

Хачу сказаць, што музей гэты не падобны на музей у прывычным для нас сэнсе. Там больш пра пачуцці, пра пагружэнне ў пэўную сітуацыю, чым пра проста атрыманне інфармацыі.

А такія Юліі з суполкі абшчэственных вар'ятак актывістак няхай сваімі са пісулямі ідуць лесам!
Правільна зрабілі, што напісалі падрабязны артыкул. У такіх выпадках трэба яшчэ і прозвішча агучваць, каб людзі ведалі, каго бокам абыходзіць!

А рэакцыю маналіта на дзеянні галоўнай вар'яткі краіны пасля наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны я ўсё ж чакаю! Не веру я, што ім усё роўна!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Рыгор Азаронак і Аляксандр Дугін учора на стрыме адмянілі права выбару і свабоды волевыяўлення для грамадзян Рэспублікі Беларусь.

З такой прапагандай і ворагаў не трэба!!! 🤦🏻‍♀️

Зоя С
🔥1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

Суполка абшчэственных вар'ятаў актывістаў, якая бегае па расійскіх чатах з лямантам "Русский язык притесняют!", заяўляе пра нейкую павальную беларусіфікацыю і знікненне шыльдаў на рускай мове.

Адзін з іх на днях нават у чат да Верашчакі зайшоў і запатрабаваў сфатаграфаваць шыльду на вуліцы.

Я, як нармальны чалавек, ніколі не звяртала ўвагі, на якой мове шыльды, бо звычайна людзі счытваюць інфармацыю не задумваючыся, па-якому там напісана.
Але калі папрасілі фота, то прайшлася па некалькіх бліжэйшых вуліцах. Вынікі вы бачыце ☝️
Адзіны надпіс на беларускай мове я знайшла на краме "Родны кут", якая даўно не працуе.

Адсюль вывады, што гэтыя таварышчы з моўных патрулёў ніхто іншы, як банальныя правакатары на заданні!

Спадарства, прытрымлівайцеся інфармацыйнай гігіены! Правярайце інфармацыю, якую вам падаюць у сеціве!

Падманшчыкам і правакатарам скажам наша грамадзянскае НЕ!!!

Зоя С
👍1
Forwarded from Верашчака
#ДумкіЎслых

А вось яшчэ пра работу правакатараў, якія змагаюцца супраць беларускай мовы, прыкрываючы сваю дзейнасць тым, што нібыта расіяне не змогуць арыентавацца ў прасторы і не будуць ведаць, у каго купіць білет на праезд.

Правяла апытанне сярод расіян на сваім творчым канале. Адказы на скрынах 🤷🏻‍♀️

Так што, нетаварышчы абшчэственныя вар'яты актывісты, не рабіце з расіян ідыётаў!

Ні разу не чула, каб хтосьці з іх нешта абразлівае ў бок беларускай мовы сказаў або паскардзіўся, што беларуская мова ім замінае арыентавацца ў горадзе!

Нават наадварот, заўсёды толькі цёплыя водгукі атрымоўваю і пра нашу мову, і пра беларускія песні, і наогул пра Беларусь!

І толькі вам, падшыванцам, цесна тут жыць і ўсё не так! Хрэн вам у вочы і каросту на задніцу! )))
А беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць!

Зоя С
Forwarded from Верашчака
Дзермант
1. Продвигается инициатива принятия закона "О триединстве русского народа", в котором может быть введена ответственность за отрицание триединства
#ДумкіЎслых

Я, калі чую пра гэта "триединство русского народа", у мяне адразу некалькі пытанняў узнікае:

1. Навошта шматнацыянальнай Расіі ствараць нейкае "русское триединство", якое аўтаматам аддзяляе рускіх ад іншых народаў Расіі?

2. Калі гэта трыадзінства менавіта рускіх, а не ўсходнеславянскіх народаў, то тады сучасных рускіх трэба перайменаваць у Велікаросаў, а месца іх пражывання ў Велікаросію. Бо гістарычнае паняцце "рускі" не супадае з сучасным і атрымоўваецца што рускія ўваходзяць у склад яшчэ адных рускіх, а гэта смешна.

3. Як рускія, каторыя велікаросы растлумачыць іншым сваім народам, чаму яны імкнуцца стварыць нейкае адзінства, не ўзяўшы туды астнія 190 сваіх народаў?

4. Калі велікаросы правядуць нейкае апытанне сярод беларусаў і украінцаў, ці згодныя яны на нейкае трыадзінства. У нас таксама не толькі славяне жывуць і не толькі праваслаўныя. Мы ад іх адказвацца не збіраемся, калі што!

5. Такое вылучэнне ўсходніх славян сярод іншых нацыянальнасцей і народаў часам не падсмерджвае вам душком шавінізму? Проста ў гісторыі было некалі пра выдзяленне вышэйшай расы... Да гэтага часу апомніцца не можам!

👉 Але ж гэта так, толькі пытанні. Проста калі ты нарадзіўся і значную частку жыцця правёў у Краіне Дружбы Народаў, то гэта вось херня з трыадзінствам ў галаве не ўкладваецца ніяк. Ужо прабачце мяне!

Зоя С
👎1