Forwarded from Учительская
🎥 З'явіўся новы YouTube канал, прысвечаны гісторыі Беларусі
Ужо выйшла відэа, якое адпавядае першаму параграфу падручніка па гісторыі Беларусі за 6 клас.
Тэма відэа "Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі".
Фармат відэа падыходзіць для самастойнага прагляду вучнямі, каб замацаваць веды, і для настаўнікаў, каб візуалізаваць матэрыял класу.
Глядзіце і падпісвайцеся: https://www.youtube.com/watch?v=_5NEjjZ8m9Y
@shkolabel_bot

YouTube
6. § 1 Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі - Гісторыя Беларусі 6 клас
Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі.
0:00 Уступ
0:15 Прырода беларускіх зямель у старажытнасці
1:13 Калі чалавек упершыню апынуўся на тэрыторыі Беларусі
2:43 Чаму век назвалі каменным
3:47 Засяленне тэрыторыі Беларусі
4:30 Чым займаліся старажытныя…

Forwarded from Верашчака
#ГісторыяБеларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
Русіфікацыя і дэпаланізацыя
Урад Расійскай імперыі не разглядаў беларусаў як самастойны народ, які мог прэтэндаваць на ўласную этнапалітычную адметнасць. Адсутнасць уласнай неспаланізаванай эліты ўспрымалася як сведчанне неразвітасці высокай культуры і мовы, з якімі патрэбна было лічыцца.
Кірунак урадавай палітыкі наклаў адбітак на погляд на беларусаў, як на "рускіх", які панаваў сярод расійскіх эліт.
Тым не менш у канцы XVIII - пачатку XIX ст. расійскія ўлады дастаткова лаяльна паставіліся да ўзмацнення польскага грамадска-культурнага руху на беларускіх землях. Створаны ў 1803 годзе Віленскі ўніверсітэт у хуткім часе стаў польскім па сваім духу. Адначасова ён славіўся сваёй прафесурай і выпускнікамі, быў цэнтрам навуковай і грамадскай думкі.
Але пасля паўстання 1830 - 1831 г.г. Віленскі ўніверсітэт быў закрыты і былі зроблены пэўныя крокі да абмежавання польскага і пашырэння расійскага ўплыву. Да 1840 г. было канчаткова спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Беларусі і ўведзена расійскае заканадаўства.
У 1831 годзе расійскі ўрад узмацніў працэс "разбору шляхты".
У завершаным выглядзе палітыка русіфікацыі аформілася пасля паўстання 1863 - 1864 г.г., якое стала важным этапам у эвалюцыі ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі, фарміраванні грамадска-палітычнай думкі і руху. Пасля падаўлення паўстання становіцца менш адчувальным уплыў польскага асяроддзя. Барацьба за нацыянальнае вызваленне адкладавалася на перспектыву. Расійскія ўрадавыя колы і грамадская думка ў гэты час схілілася да канцэпцыі агульнай нацыі, у склад якой уключылі велікаросаў, маларосаў і беларусаў.
Пасля паўстання 1863 - 1864 г.г. беларускія і літоўскія губерніі разглядаліся расійскім урадам як рэгіён, дзе адбывалася найбольш жорсткае супрацьстаянне польскім уплывам. Русіфікатарскі курс тут некалькі адрозніваўся ад этнічна польскіх зямель.
Расійскія чыноўнікі пры рэалізацыі мерапрыемстваў па ўмацаванні імперскіх пазіцый у Царстве Польскім не ставілі задачу знішчэння польскай мовы і культуры.
На тэрыторыі заходніх губерняў сітуацыя выглядала некалькі інакш. Урадавыя колы ў сваім змаганні супраць польскага ўплыву разлічвалі на падтрымку беларускага праваслаўнага сялянства.

Пытанне дзяржаўнаўсці ў грамацка-палітычным жыцці Беларусі першай паловы XIX ст.
Ліквідацыя ВКЛ у перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай, няўдалая спроба яго аднаўлення ў 1812г., мэтанакіраваная палітыка расійскай улады прывялі да паступовага адмірання ідэі аднаўлення дзяржаўнасці на беларускіх землях у выглядзе Вялікага Княства Літоўскага.
Таму напярэдадні паўстання 1830 - 1831 гг. сярод мясцовых паланізаваных эліт на першы план выйшла імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай з далучэннем да яе беларуска-літоўскіх губерняў.
Нацыянальны рамантызм і лібералізм складалі аснову светаўспрымання нешматлікіх тайных студэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў 30 - 50-я гг. XIX ст. Удзельнікі гэтых гурткоў і арганізацый праяўлялі літвінскі патрыятызм.
Прыкладна ў гэты час з польскамоўнага літаратурнага асяроддзя выдзелілася так званая беларуская школа, творчасць прадстаўнікоў якой была связана з літаратурнай тэматыкай. Погляды і творы прадстаўнікоў гэтага кола далёка не заўсёды мелі выразна акрэслены нацыянальны змест, аднак у будучым яны стварылі адну з асноў нацыянальнай мастацкай культуры, якая служыла даказам патэнцыяльных магчымасцей развіцця беларускай мовы і саміх беларусаў.
Паўстанні 1830 - 1831і 1863 - 1864 гг. з'явіліся вынікам уздыму польскага нацыянальнага руху і не ставілі задач фарміравання беларускай дзяржаўнасці, але яны змянілі на наступныя дзесяцігоддзі ход грамадска-культурных працэсаў.
Істотнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на чале з яго кіраўніком К. Каліноўскім стала штуршком для пошукаў самаідэнтыфікацыі сярод інтэлігенцыі Беларусі.
Невыпадковым сярод адукаванага грамадства стаў паступовы заняпад ідэі "літвінскага" патрыятызму і пашырэнне самаўсведамлення беларускай нацыі ў яе сучасным разуменні.