Средняя школа 91 г. Минска имени Хосе Марти
411 subscribers
19K photos
900 videos
5 files
2.87K links
加入频道
📸 У АБ'ЕКТЫВЕ- ШКОЛЬНАЕ ЖЫЦЦЁ!!!

Сёння ў 2⃣ "С " класе нам пашанцавала ўбачыць сапраўдную тэатралізаваную пастаўку беларускай народнай казкі "Каза манюка". 🐐

Вучні не толькі паказалі навык выразнага чытання 📖па ролях,☝️ але таксама здзівілі нас сваім акцёрскім талентам!

‼️Кожны вучань добра зразумеў, што мана ніколі не давядзе да дабра!👍



#школьнаежыццё
#сярэдняяшкола91
#sch91
Засталося зусім трошачкі да вясны 🌷
А на фота ў нас маленечкі Зюзя 🤍

Люты (luty)
(назоўнік,мужчынскі род)
Другі месяц 2️⃣ календарнага года.

Гэтаю зімою... [снегу] выпала мала, 🌨️ да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак).

#МоваНанова
#сярэдняяшкола91
#Роднаямова
#люты
📸 У АБ'ЕКТЫВЕ- ШКОЛЬНАЕ ЖЫЦЦЁ!!!

‼️Сёння ў 2 "С " класе на уроку беларускай мовы вучні вывучалі тэму "Змена гукаў (т) -(ц) у формах слоў."

Пад час вывучэння матэрыялу вучні:
✔️назіралі за зменамі гукаў (т) -(ц) у формах слоў;👀
✔️ разбіралі фармулёўку правіла;
✔️ выканалі тэст.


"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову."
©️ Якуб Колас


#сярэдняяшкола91
#роднаямова
#sch91
Коўзацца (kouzacca) ❄️
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)

1️⃣ Ссоўвацца са свайго месца, не утрымліваючыся на гладкай паверхні, слізгацца.

Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі 🥾па слізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач)

2️⃣ Катацца па слізкай паверхні.

Хлапчукамі 🧑‍🤝‍🧑большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ - зімою коўзаліся на каньках.⛸️ (Глебка)

#моваНанова
#сярэдняяшкола91
#коўзацца
#роднаямова
Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Анатоль Грачанікаў

#роднаямова
#сярэдняяшкола91
#sch91
Шарон (saron)❄️
(назоўнік, мужчынскі род)

Абледзянелая скарынка на паверхні снегу. 🥶

Кабыла 🐎 прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў шарон. (Чыгрынаў)

Лена ішла 🚶 па шаране, прыкрытым мяккім снегам. (Шамякін)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#шарон
#роднаямова
⭐️Паважаныя Абаронцы Айчыны прыміце самыя шчырыя віншаванні са Святам!⭐️🎉

Свята💥 сімвалізуе непарыўную сувязь пакаленняў, пераемнасць патрыятычных традыцый, яно сведчыць аб тым, што доблесць, гераізм, адвага і мужнасць па-ранейшаму застаюцца вечнымі каштоўнасцямі для нашага народа і дзяржавы. 💥Дзень абаронцаў Айчыны нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці.

☝️💫 Сёння мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы віншуем тых, хто сёння абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму.☝️⭐️

🌟У гэты святочны дзень жадаем усім нашым абаронцам надзейнага тылу і верных сяброў, шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.⭐️💥

#свята
#сярэдняяшкола91
#sch91
МЫ ТАКІЕ 💫

‼️Кожны год вучні нашай школы ўдзельнічаюць у Рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры "Буслік".
Сярод нашых вучняў заўсёды шмат прызёраў і пераможцаў. 🥇🥈🥉

Прызёры і пераможцы "Буслік - 2021": Дуброўская Марыя, Паскін Уладзіслаў, Гайковіч Ганна.🏆


☝️Ганарымся нашымі вучнямі і жадаем поспехаў!

#Буслік
#сярэдняяшкола91
#sch91
Пазяхаць (paziachac) 🥱
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)

Міжвольна глыбока ўдыхаць і адразу ж выдыхаць паветра шырока адкрытым ротам (пры жаданні спаць, 😴пры стоме)

Стоячы на сонцы, ☀️ ад спёкі шырока пазяхалі дзеці, чхалі ад ... пылу. (Галавач)

Хацелася спаць, і Язэп пазяхаў раз за разам. (Якімовіч)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#мовананова
#пазяхаць
Паліца (palica)
(назоўнік, жаночы род)

1️⃣дошка або некалькі дошак, прымацаваных да сцяны або ўнутры шафы для размяшчэння кніг, 📚посуду🍽️ і пад.

На паліцах крамы - шапкі, кірзавыя боты👢, скрынкі, цукерак, 🍬пернікаў🍪. (Ракітны)

2️⃣Размоўнае слова: верхняя лаўка для ляжання або для багажу 👜 ў чыгуначным вагоне.

Дзяцей набілася поўнае купэ. А некалькі хлапчукоў умудраліся залезці нават на багажныя паліцы. (Хомчанка)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#роднаямова
#мовананова
#паліца
Кемлівы
(прыметнік, мужчынскі род)

1️⃣Які ўсё хутка і лёгка разумее, засвойвае; здагадалівы, цямкі. 🧐

Дзяўчына трапілася кемлівая, усё схоплівала на ляту, і тлумачыць было прыемна. (Карпаў)

2️⃣Разумны, абдуманы.

Гэта сапраўды быў кемлівы ход, можна сказаць - "траянскі конь" 🐴 нашых сапёраў, інжынераў-фартыфікатараў. (Грамовіч)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#мовананова
#роднаямова
#кемлівы
Фіранка
(назоўнік, жаночы род)

Заслона з тонкага матэрыялу на вокны, дзверы і пад.

1️⃣ У пакоі Паходні было чыста прыбрана, лёгкі ветрык калыхаў белыя фіранкі на расчыненых вокнах.🪟 (Хадкевіч)
2️⃣ І фіранкі Валя павесіла новыя:з марлі, падсіненыя і таксама злёгку падкрухмаленыя. (Васілевіч)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#мовананова
#фіранка
**Спагада**
(назоўнік, жаночы род)

1️⃣ Спачуванне каму-небудзь у сувязі с чымсьці.

Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... (Гартны)

2️⃣ Добразычлівыя адносіны да каго-небудзь, чаго-небудзь; маральная падтрымка.

Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін)

3️⃣ Літасць да каго-небудзь з чыйго-небудзь боку.

Я ведаю, спагады ён ворагу не дасць. (Глебка)

#сярэдняяшкола91
#Мовананова
#sch91
#спагада
#роднаямова
Глеба🌱
(назоўнік, жаночы род)

1️⃣ Верхні пласт зямлі, на якім вырастае расліннасць. 🌳
2️⃣ Пераноснае значэнне: аснова, апора.

Самакрытыка - тая здаровая глеба, на якой гадуецца і выхоўваецца новы чалавек. (Якуб Колас)

#сярэдняяшкола91
#sch
#мовананова
#глеба
#роднаямова
Вялікдзень🐣
(назоўнік, мужчынскі род)

Хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрасенню Хрыста.

#сярэдняяшкола91
#sch
#мовананова
#роднаямова
#Вялікдзеень
Выбухнуць🎇
(дзеяслоў, закончанае трыванне)

1️⃣ Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. 💣

Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. ( Васіленак)

2️⃣ З сілаю вырваць адкуль-небудзь.

Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя 🔥 з дымам выбухнула з яго. (Кузьма Чорны)

3️⃣ Пераноснае значэнне: нечакана пачацца, раптоўна узнікнуць.

(Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў сваі прычыны. (Якуб Колас)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#мовананова
#роднаямова
#выбухнуць
Каўнер 👔
(назоўнік, мужчынскі род)

Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі.

Шэрае летняе паліто 🧥 Заранкі стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сцякала за каўнер вада. (Хадкевіч)

Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. (Мележ)

#сярэдняяшкола91
#sch91
#мовананова
#роднаямова
#каўнер