Средняя школа 91 г. Минска имени Хосе Марти
407 subscribers
19K photos
903 videos
5 files
2.89K links
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы пагаворым пра мiфaлoгiю.

Нaшa мiфaлoгiя з’яўляeццa aднoй з caмыx cтapaжытныx вa ўciм iндaeўpaпeйcкiм cвeцe🌏:

🔹яна вядзe нac y дaлёкi i нecпaзнaны дaxpыcцiянcкi cвeт,
🔹yвoдзiць y жыццё нaшыx пpoдкaў,
🔹пaкaзвae, чaгo мы бaялicя i чaмy paдaвaлicя.

Беларуская міфалогія захавалася ў традыцыйнай народнай культуры і знайшла сваё адлюстраванне ў фальклоры.

Элементы міфалогіі прысутнічаюць у казках📚,
замовах, купальскіх, вясельных песнях🎶.


Напрыклад, чарадзейныя казкі ўтрымліваюць характарыстыку міфічных персанажаў, каляндарна-абрадавая паэзія адлюстроўвае міфічны змест абрадаў, да якіх яна адносіцца, а замовы даюць магічныя словы-формулы. Міфы, нават самыя фантастычныя, дапамагаюць асэнсаваць гісторыю беларускай🇧🇾 народнай культуры.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: значнае месца ў міфалогіі беларусаў адведзена міфам пра чараўнікоў🧙‍♂️ —  людзей, якія маглі паспрачацца з духамі або прымусіць іх выконваць волю чалавека.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы пагаворым пра народныя загадкі.

Загадка - кароткае паэтыка-вобразнае апісанне прадмета🌲 або з'явы☔️, якая даецца, як правіла, у форме пытання і пазнаецца па другарадных адзнаках, па адзнаках падабенства.

🤔Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць у чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны позірк на рэчаіснасць.

📎Прымацоўваем загадкі.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высакапаэтычнай форме 🔜

✔️адлюстроўвала
гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека,
яго жыццёвы вопыт, быт, работу, фауну, флору,
збудаванне сусвету

✔️і да нашых дзён мае вялікае эстэтыка-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

📌Цікава: загадкі, песні-загадкі🎶 таксама шырока прымяняліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай "праверкі" разумовай сталасці жаніха🤵.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра спрадвечна беларускую лексіку.

Спрадвечна беларуская лексіка — гэта словы, якія існуюць у беларускай мове спрадвеку🔙. Яны перайшлі з агульнаславянскай ці ўсходнеславянскай моў або ўтварыліся на ўласным лексічным матэрыяле.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: нацыянальная спецыфіка, адметнасць і непаўторнасць мовы найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі✍️. Вялікую цікавасць выклікае такі пласт слоў пэўнай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім аднаслоўны іншамоўны адпаведнік. Такія словы называюць безэквівалентнымі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра слуцкія паясы.

Слуцкія паясы - гэта адна з нацыянальных рэліквій Беларусі🇧🇾.

🔹Пышны ўзор прыкладнага мастацтва, які стаў не толькі своеасаблівым культурным сімвалам, але і нейкім брэндам🔝 усёй краіны.

🔹Паясы ў Беларусі ткалі яшчэ ў 18 стагоддзі.

🔹З імі часта звязаны шматлікія загадкі, сямейныя таямніцы і містычныя гісторыі🤫.

📎Прымацоўваем спасылку.

🔎Цікава: слуцкія паясы вырабляліся ўручную на шаўковай аснове з ужываннем сярэбраных і залатых нітак. Менавіта таму яны і каштавалі так дорага💰.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра Зюзю.

Зюзя — бог зімы❄️. Ад дзеяслова "зюзець" - мерзнуць, здыхаць ад марозу. Беларусы ўяўляюць Зюзю так: стары, з белымі, як снег, валасамі і такой жа доўгай барадой, нізенькі, тоўсты, у белай цёплай адзежы, аднак ногі яго босыя і галава нічым не пакрыта.

Гаспадары напярэдадні зімовых святаў пакідалі для Зюзі пачастунак🧁. Прыгатаваўшы на ўсю сям'ю куцці🍚, трэба было вылучыць яе частку і пакінуць на ноч - для зімовага цара. Народ верыў, што Зюзя, узрадаваўшыся каханаму пачастунку, не будзе гневацца на людзей😊.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: нездарма прыказка існуе: "Зюзя на двары - куцця🍚 на стале". І сёння нярэдка можна пачуць: "Змерз🥶, як зюзя!"

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Снежань❄️ – гэта не проста першы месяц зімы, але і апошні месяц календарнага года. А гэта азначае, што зусім хутка нас чакаюць святы🎉!

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра гісторыю назвы месяца снежань.

Паходжанне сучаснай назвы месяца зусім простае і звязана са словам «снег» 🌨️.

🤔Аднак ці ведалі Вы, што гэты месяц не заўсёды меў сучаснае найменне?

Назва «снежань» пачала шырока выкарыстоўвацца толькі ў 10-я гады мінулага стагоддзя! А дагэтуль паўсюдна выкарыстоўвалася найменне «грудзень», якое і пасёння засталося ва ўкраінскай🇺🇦 і польскай🇵🇱 мовах. А ў далёкім 16 стагоддзі на старабеларускай мове ў выданнях📚 Скарыны снежань называўся «прасінец», што азначала «прасвет у воблаках».

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: з даўніх часоў снег і маразы🥶 заганялі сялян у іх хаты. Таму цёмнымі зімовымі вечарамі ў доме запальвалі лучыну🕯 . Жанчыны пачыналі ткаць кросны, а мужчыны займацца дробным рамяством ці рамонтам🛠.

#советский_район #расцем_беларусамі