ГУО "Средняя школа #3 г.Ганцевичи"
667 subscribers
3.74K photos
178 videos
1 file
153 links
加入频道
Мова - найвялікшая каштоўнасць кожнага народа. Яна захавальніца традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў нацыянальнай культуры. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша задача - берагчы мову, ужываць яе ў штодзённым жыцці, у дзяржаўных і грамадскіх установах.
Дзень Роднай мовы у нашай установе пачаўся з размінкі "Бадзёрая раніца па-беларуску".
#БРПО #БРСМ
#Пионерия_Ганцевщины
#Молодёжный_парламент_Ганцевщины
#Средняя_школа_3_г_Ганцевичи
#Дзень_роднай_мовы
Удзел вучняў 7 "Г" класа ў фотачэленджы "Словы роднай мовы", прысвечанага Дню Роднай Мовы
#Словы_роднай_мовы
#Дзень_роднай_мовы
#РоднаеМоднае
Вучнi i настаўнiкi ДУА "Сярэдняя школа #3 г.Ганцавiчы" прынялi ўдзел у  Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
#Дзень_роднай_мовы
Удзел вучняў 7 "А" класа ў фотачэленджы "Словы роднай мовы", прысвечанага Дню Роднай Мовы.
#Словы_роднай_мовы
#Дзень_роднай_мовы
#РоднаеМоднае
У беларускай мове, як і ў іншых мовах, будаўнічым матэрыялам, «цаглінкамі» для сказаў служаць не толькі словы, але і фразеалагізмы. Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты называюць фразеалагізмы самародкамі, самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. Каб залацінка гэта свяцілася ў пісьмовым тэксце, у вусным маўленні, яе трэба выкарыстоўваць умела і дарэчы. Свядомае і асэнсаванае ўжыванне фразеалагізмаў можа быць паспяховым толькі пры ўмове, калі носьбіт мовы ведае вытокі, гісторыю ўзнікнення гэтых выразаў, мае хоць бы элементарнае ўяўленне пра жыццё пэўных фразеалагізмаў у часе і прасторы. У Дзень роднай мовы вучні 11 “Б” класа ўдзельнічалі ў віктарыне “Залацінкі народнай мудрасці”, у якой адгадвалі паходжанне фразеалагізмаў. У якасці прызоў навучэнцы атрымлівалі сертыфікаты на аднаразовае выкарыстанне: на права падняць адзнаку на адзін бал, сядзець з сябрам за адной партай, невыстаўленне двойкі ў журнал, невыкананне дамашняй работы і г.д.
#БРПО #БРСМ
#Средняя_школа_3_г_Ганцевичи
#Дзеньроднаймовы