ГУО «Средняя школа №27 г. Минска»
1.31K subscribers
11.5K photos
216 videos
575 links
Официальный Telegram-канал государственного учреждения образования «Средняя школа № 27 г. Минска»
加入频道
Колькі сшыткаў павінна быць у вучняў па розных прадметах?

Вучням IV-XI класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:

🔸️па прадметах «Беларуская мова», «Русский язык» – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

🔹️па прадметах «Беларуская літаратура», «Русская литература» 1 сшытак для навучальных работ – у V–VIIІ класах; 2 сшыткі (1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для кантрольных работ) – у ІХ–ХІ класах;

🔸️па прадмеце «Замежная мова» – 2 сшыткі для навучальных работ; дадаткова можна выкарыстоўваць сшытак для запісу замежных слоў;

🔹️па прадмеце «Мастацтва» – альбом або набор лістоў для малявання, 1 сшытак для навучальных работ;

🔸️па прадмеце «Матэматыка» – 3 сшыткі (2 сшыткі для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ);

  Працяг будзе...

#учебный_год_2023
**
Колькі сшыткаў павінна быць у вучняў па розных прадметах?

Вучням V-XI класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў:
🔸️па прадметах «Інфарматыка», «Астраномія» – 2 сшыткі (1  для навучальных работ і 1 для кантрольных работ);
🔹️па прадметах «Чалавек і свет», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Працоўнае навучанне» – 1;
🔸️па прадмеце «Чарчэнне» – 1 сшытак, набор лістоў для чарчэння;
🔹️па прадмеце «Фізіка» – 3 сшыткі (1 для навучальных работ, 1 для лабараторных работ і 1  для кантрольных работ);
🔸️па прадмеце «Біялогія“ – 3 сшыткі (1 для навучальных работ, 1  для лабараторных і практычных работ, 1 для кантрольных работ);
🔹️па прадмеце «Хімія» – 3 сшыткі (1  для навучальных работ, 1  для практычных работ і 1  для кантрольных работ);
🔸️па прадмеце «Геаграфія» – 2 сшыткі (1  для навучальных работ і 1  для практычных работ);
🔹️па прадметах «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» – 1 сшытак па меркаванні настаўніка.

#учебный_год_2023
**