ГУО "Средняя школа №187 г.Минска"
347 subscribers
35.9K photos
2.37K videos
17 files
8.11K links
Официальный канал ГУО "Средняя школа №187 г.Минска"
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра хрышчэнне.

На свята заўжды наведвалі царкоўную службу, пасля якой абавязкова набіралі святую ваду. Як правіла, зрабіць гэта можна ў спецыяльна абсталяваных месцах на тэрыторыі храма або ўнутры яго. Вяртаючыся дадому, вадохрышчанскай вадой разам са свечкай і, чытаючы малітву, асвячалі кожны пакой у кватэры. Таксама лічылася, што ў кранах на Вадохрышча цячэ асвячоная вада.

На свята з раніцы абавязкова выпівалі шклянку святой вады і толькі пасля гэтага разам з сям'ёй садзіліся за стол, на які ставілі дзевяць страў. Акрамя таго, на свята імкнуліся акунуцца ў палонку. Гэта можна было зрабіць у абсталяваных месцах як на тэрыторыі касцёла, так і на тэрыторыі некаторых рэк. Месца было зроблена ў форме крыжа. Бацькі верылі, што, акунуўшыся ў палонку, можна было не хварэць цэлы год.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Стрэчанне Гасподняе.

Назіраючы за надвор’ем, нашы продкі заўважалі, што гэты дзень з’яўляецца мяжой прыродных сезонаў. Дарэчы, у народным календары захавалася выслоўе "Грамніцы – паўзіміцы", бо менавіта сёння зіма паварочвацца на цёплы час. Таму Грамніцы і святкаваліся як сустрэча зімы з летам.

Паводле пераканання іншых, у гэты дзень Юр’я быццам бы выпрабоўвае свае стрэлы, кідаючы іх у нячыстую сілу. Таму 15 лютага можна пачуць і першыя грымоты. А ўвогуле,  у народзе лічылі, што ў гэты дзень Зіма з Летам сустракаецца.

Галоўнае – гэты дзень не праходзіў незаўважаным. Пасля яго сяляне-мужчыны ладзілі ўжо сохі і бароны, рыхтуючыся да веснавых палявых работ, а сялянкі-жанчыны сядалі за кросны.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра вышыванне.

Вышыванне на Беларусі лічылася рамяством выключна жаночым, хоць і з пэўнымі ўзроставымі абмежаваннямі. Вышыванне было справай дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе думкі і жаданні накіроўваліся на вяселле. Дзяўчынку з 8 гадоў пачыналі навучаць рукадзеллі. З 12-15 гадоў яна пачынала асвойваць працэс арнаментацыі тканін (дома, на вячорках).

Беларуская вышыўка валодае асаблівымі рысамі. Яна адрозніваецца строгасцю арнаменту, выразнасцю геаметрычнага ўзору, стрыманасцю каларыту. Вышыўка ў асноўным чырвоная з невялікім даданнем чорнага і шэрага колераў. Няма ніводнага сюжэтнага ўзору, які атрымаў бы паўсюднае распаўсюджванне.

Найважнейшым элементам вышывак беларусаў з'яўляўся ромб, яго варыянты і асобныя часткі. Ромб, па народнай тэрміналогіі, амаль усюды называўся»кругам". Ён з'яўляўся сімвалам ўраджаю, дажджу, Вялікага Сонца, Зямлі – карміцелькі.

#советский_район #расцем_беларусамі