Средняя школа 122
433 subscribers
30.2K photos
1.48K videos
15 files
7.05K links
Официальный Telegram-канал Средней школы 122 г. Минска
加入频道
1⃣9⃣ лютага адзначаецца народнае свята Вакулы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Вуколы.

Народныя традыцыі

🔹У народзе яго празвалі цялятнікам, бо ў гэты перыяд нараджаецца шмат цялят.
🔹Асаблівую ўвагу надавалі каровам, клапаціліся пра іх.
🔹 Хлеў абкурвалі чаборам, каб цяляты нараджаліся моцнымі, а малако было смачным.
🔹Калі карова ацялілася, перад ёй ставілі вядро з цёплай вадой, каб малако было цёплым.
🔹Нельга ў гэты дзень што-небудзь пазычаць - не на дабро.
🔹Нельга гладзіць па спіне нованароджанае цяля, інакш захварэе.
🔹Калі адзінокі чалавек у гэты дзень рупліва памоліцца, ён неўзабаве знойдзе сабе пару.
🔹Заўважалі: сон, убачаны з 18 на 19 лютага, спраўдзіцца праз 8 дзён.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 19 лютага разважлівыя і рацыянальныя. Насіць ім варта ГЕМАТЫТ.

#народны_каляндар
2⃣0⃣ лютага адзначаецца народнае свята Дзень Лукі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Лукі, які лячыў хворых ад душэўных і цялесных пакут.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень пяклі пірагі з лукам.
🔹Частку пірагоў раздавалі старцам.
🔹Лічылі, што гэта на шчасце.
🔹Некалькі пірагоў выстаўлялі за парог для памерлых.
🔹На Луку было прынята памінаць сваякоў, якія памерлі.
🔹Казалі: «Жывыя бацькі - шануй, памерлі - памінай".
🔹Ад пакупак адмаўляліся, бо карысці яны не прынясуць.
🔹На Луку рыхтавалі адвары і настоі, якія лічыліся  больш дзейснымі.
🔹Народныя лекары ў гэты дзень лячылі сардэчныя хваробы і прыпадкі.
🔹Прыкмячалі: чырвонае сонца на захадзе - лета будзе халодным і ветраным.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 20 лютага шчырыя, адкрытыя і рамантычныя асобы. Насіць ім варта александрыт або АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣1⃣ лютага адзначаецца народнае свята Захар.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці прарока Захара.

Народныя традыцыі

🔹21 лютага займаліся рамонтам і наладкай сельскагаспадарчых інструментаў.
🔹Асаблівая ўвага надавалася сярпам.
🔹 Іх аглядалі, чысцілі, тачылі і акраплялі вадохрышчанскай вадой.
🔹Каб быў добры ўраджай, ноччу трэба было паказаць серп маладзіку.
🔹Жанчыны маліліся пра добры ўраджай хлеба.
🔹Увечары праводзілі гулянні і вячоркі.
🔹Дзень  лічыўся спрыяльным для правядзення вяселля.
🔹Калі ў гэты дзень завастрыць нажы і нажніцы, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт.
🔹Прыкмячалі: на Захара маразы - вясна будзе цёплай, а лета - сухім і гарачым.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 21 лютага валодаюць добрай інтуіцыяй і могуць прадказваць будучыню. Насіць ім варта ГРАНАТ.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Панкратаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Панкрація Пячэрскага і пакутніка Нікіфара.

Народныя традыцыі

🔹На Панкратаў дзень заўсёды прымаліся за пляценне лапцей.
🔹Наводзілі парадак у гаспадарцы.
🔹Аглядалі стан насення.
🔹Заўважалі: выставіць 22 лютага насенне на холад, а затым аднесці ў цёплае месца - будуць добрыя ўсходы.
🔹Верылі: у гэты дзень пачаць лячэнне - яно дапаможа пазбавіцца ад хваробы.
🔹Лічылі, што чым халаднейшы тыдзень, які пачынаецца з гэтага дня, тым цяплей будзе ў сакавіку.
🔹Сны ў ноч на 22 лютага лічылі прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 22 лютага, вельмі працавітыя. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣3⃣ лютага адзначаецца народнае свята Прохар Веснавей, ці Харлампій.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Прохара і  вялікапакутніка Харлампія. 

Народныя традыцыі

🔹Веснавеем Прохара празвалі за тое, што ў гэты дзень пачынаўся паварот на вясну.
🔹 Харлампій лічыўся захавальнікам ад раптоўнай, без пакаяння, смерці.
🔹У гэты дзень яму трэба было маліцца пра збавенне ад такой бяды.
🔹Таксама да Харлампія звярталіся  з малітвай і прасілі пазбаўлення ад голаду і паляпшэння фінансавага становішча.
🔹На Прохара сваволяць духі лясоў і вадаёмаў.
🔹Узрастае магчымасць заблудзіцца ў лесе, зваліцца ў ваду ці проста ўпасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 23 лютага, змагары за праўду. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар
2⃣4⃣ лютага адзначаецца народнае свята Уласаў дзень.

📌 У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяшчэннамучаніка Уласа, які лічыцца апекуном свойскай жывёлы.

Народныя традыцыі

🔹 Здзяйснялі рытуальныя абрады, каб зберагчы жывёлу ад нячыстай сілы.
🔹Да святога Улама звярталіся з малітвай аб дабрабыце ў сямейным жыцці.
🔹У гэты дзень прыганялі кароў да царквы, служылі малебен, акраплялі іх святой вадой.
🔹 Працаваць у гэты дзень - дрэнная прыкмета, інакш можна наклікаць склон на скаціну.
🔹Досыта накарміць жывёлу самым смачным кормам - да моцнага здароўя, дабрабыту ў сям'і.
🔹Існаваў звычай калоць жывёл на Уласа.
🔹 Лічылі:  смажанае мяса на стале ў гэты дзень абавязкова прынясе шчасце ў дом.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 24 лютага знаходлівыя, дабрадушныя і сумленныя асобы. Насіць ім варта ХРЫЗАБЕРЫЛ.

#народны_каляндар
2⃣5⃣  лютага адзначаецца народнае свята Аляксей Рыбны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Алексія Маскоўскага, цудатворца, мітрапаліта.

Народныя традыцыі

🔹У народзе гэты дзень атрымаў назву «Рыбны», бо 25 лютага пачынаў раставаць снег і добра лавілася рыба.
🔹На Аляксея Рыбнага выносілі пасяўное насенне на мароз.
🔹Гэта рабілі для таго, каб яно «загартоўвалася».  
🔹Па традыцыі на стол у гэты дзень ставілі стравы з рыбы.
🔹Калі пакласці пражу ў снег і даць змерзнуць, то любая справа ў гаспадыні будзе паспяховай.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 25 лютага ўпэўненыя ў сабе асобы. Насіць ім варта АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣6⃣ лютага адзначаецца народнае свята Мартын.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці Марцініяна Кесарыйскага, які лічыўся заступнікам сям'і.

Народныя традыцыі

🔹 Будзе шчасце і поспех у справах, калі ў гэты дзень добра прыбрацца ў доме.
🔹26 лютага гукалі зоркі, каб ад іх ззяння вачам прыбыло зоркасці.
🔹Нашы продкі клікалі памерлых родных і блізкіх.
🔹Верылі, што іх яны могуць папрасіць дапамогі ў Збавіцеля для тых, хто жыве на зямлі.
🔹Маладыя сем'і збіраліся разам і дзяліліся вопытам сумеснага жыцця.
🔹У Марцініянаў дзень непажадана было высвятляць адносіны: лёгка можна пасварыцца.
🔹Не рэкамендавалася ў гэты дзень прасці, вышываць, шыць ці вязаць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 лютага чулыя і спагадлівыя асобы. Насіць ім варта БУРШТЫН.

#народны_каляндар
2⃣7⃣ лютага  адзначаецца народнае свята Кірыл.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Кірыла, які разам з братам Мяфодзіем стварыў першую славянскую азбуку.

Народныя традыцыі

🔹Нашы продкі ў гэты дзень залагоджвалі палявых духаў - палявікоў.
🔹Палявіку прыносілі на поле пірагі з салодкімі начынкамі і кавалкі хлеба.
🔹Прасілі ў яго павялічыць ураджай.
🔹 Сяляне імкнуліся ўтрымаць на палях снежнае покрыва.
🔹Мужчыны выходзілі ў поле і спецыяльна ўтоптвалі снег.
🔹 У гэты дзень жанчыны неслі гасцінцы павітухам, якія прымалі ў іх роды.
🔹 У ноч на Кірылу сняцца прарочыя сны.
🔹 Па надвор'і 27 лютага меркавалі пра вясну.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 27 лютага мудрыя, амбіцыйныя, успрымальныя і спагадлівыя асобы. Насіць ім варта IЗУМРУД.

#народны_каляндар
2⃣8⃣ лютага адзначаецца народнае свята Анісім.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці апостала Анісіма, які лічыўся заступнікам авечкагадоўлі.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень праводзілі рытуалы, каб быў добры прыплод авечак.
🔹Нованароджанаму, які з'явіўся на свет 28 лютага, трэба падарыць рэчы з аўчыны.
🔹Гэта прынясе яму шчасце і дабрабыт у будучыні.
🔹Багацце зорак на небе абяцае прыплод моцных і здаровых ягнят.
🔹Гэты дзень лічыўся ўдалым для варажбы.
🔹Начныя змовы на зорнае неба абаранялі ад плётак і чутак.
🔹Не варта даваць у гэты дзень ніякіх абяцанняў або верыць словам іншых.
🔹Прыкмячалі: ледзяшы вісяць вялікія - вясна доўга працягнецца.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзям, якія нарадзіліся 28 лютага, уласцівы душэўная дабрыня і вера ў лепшае. Насіць ім варта горны КРЫШТАЛЬ.

#народны_каляндар
1⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Марэм’яна- кікімара.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці праведнай Марыямны.

  Народныя традыцыі

🔸Невядома, як праведніца Марыямна ператварылася ў народным уяўленні ў Марэм’яну- кікімару.
🔸Кікімара - гэта гаспадыня хаты, жонка дамавіка або лесуна.
🔸Калі кікімара паказалася на вочы гаспадарам, то трэба чакаць бяды.
🔸Лічылі: 1 сакавіка - адзін з самых цяжкіх дзён у годзе.
🔸Згодна з паданнем, у гэты дзень наклаў на сябе рукі Іуда.
🔸Спрадвеку ў гэты дзень чыталі асаблівыя змовы, каб у родзе не было самагубцаў.
🔸Верылі: талая вада і снег, якія сабраны ў гэты дзень, гаючыя.
🔸Прыкмячалі: паводка - будзе нашэсце насякомых ў летні перыяд.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся ў гэты дзень, рэдка бываюць шчаслівыя. Насіць ім варта ТАМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Фёдар Цірон.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень памяці святога пакутніка Феадора Цірона.

Народныя традыцыі

🔸 Сяляне аглядалі інвентар.
🔸 Руплівыя гаспадары неслі інструменты на папраўку да кавалёў.
🔸 Святому маліліся аб тым, каб знайшліся скрадзеныя рэчы і страчаныя людзі.
🔸 2 сакавіка таксама Ярылін дзень.
🔸 Ярыла - міфалагічны персанаж, імя якога нашы продкі звязвалі з сонцам і ўрадлівасцю.
🔸 Калі ў гэты дзень убачыць зорку, якая падае, можна моцна захварэць.
🔸Сны, якія прыснілася з 1 на 2 сакавіка, лічацца прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 2 сакавіка, адрозніваюцца працавітасцю. Насіць ім варта АКВАМАРЫН.

#народны_каляндар
3⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Аўсянкі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Льва.

Народныя традыцыі

🔸Назва свята пайшла ад аднайменнай невялікай птушачкі - сімвала пачатку вясны.
🔸Прылёт аўсянкі абяцаў хуткае наступленне  цяпла.
🔸Моладзь ладзіла ў гэты дзень гулянні і вячоркі.
🔸У гэты дзень нельга сумаваць, каб не правесці цэлы год у дрэнным настроі.
🔸Забаронена 3 сакавіка апранаць цёмную вопратку.
🔸У гэты дзень павінна прысутнічаць у адзенні нешта жоўтае.
🔸Забаронена ў гэты дзень гультаяваць.
🔸Згодна з прыкметамі, тады  чакае поспех і шчасце.
🔸Прыкмячалі: «Шмат снегу - шмат хлеба; шмат вады - шмат травы».

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень, адораны здольнасцю спяваць. Насіць ім варта СЕРДАЛIК.

#народны_каляндар
4⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Дзень Архіпа і Філімона.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці апосталаў Архіпа, Філімона і святой Апфіі.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень пяклі хлеб-каравай.
🔸Частавалі ім не толькі блізкіх, сяброў і сваякоў, але таксама сірот, бездапаможных і жабракоў.
🔸Лічылі, што хлеб увасабляе сабой сонца і дастатак.
🔸Каб не мець патрэбу ў будучыні, яго варта з'есці цалкам.
🔸У гэты дзень рыхтавалі шмат разнастайных страў.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень, імкнуцца дапамагчы кожнаму, хто мае патрэбу. Насіць ім варта АЛЕКСАНДРЫТ.

#народны_каляндар
5⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Катыш.

📌 У царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Льва Катанскага, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸Гэты дзень празвалі "катышам" у гонар апошніх катанняў на санках.
🔸Ладзілі спаборніцтвы. Лічылі, хто далей праедзе, у таго шчасце доўгім будзе.
🔸У гэты дзень забаранялі глядзець на зорнае неба, бо будуць дакучаць кашмары.
🔸 Выпадкова ўбачыць знічку -  прадвеснік раптоўнай смерці або вялікіх няшчасцяў.
🔸Не пачыналі нічога новага ў гэты дзень.
🔸Абяцаць што-небудзь на 5 сакавіка таксама не варта. Ёсць рызыка не выканаць.
🔸Стары абутак выкінеш - гэта прынясе дабрабыт у дом.
🔸Хто захварэў у гэты дзень, той доўга не выздаравее.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Тым, хто нарадзіўся ў гэты дзень, уласціва няўпэўненасць. Насіць ім варта РУБIН.

#народны_каляндар
6⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Цімафей Веснавей.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Цімафея Алімпійскага, пустэльніка.

Народныя традыцыі

🔸У народзе казалі: «Цімафей Веснавей - ужо цяпло каля дзвярэй".
🔸 Лічылася, што на Цімафея пачынаецца рух соку ў клёнах і бярозах.
🔸Сяляне збіраліся шумнымі кампаніямі, распавядалі гісторыі і  жарты.
🔸Таксама праводзілі час у хатніх справах.
🔸Нельга ў гэты дзень саджаць расліны ці паліваць іх - усё роўна яны расці не будуць.
🔸Нельга ў гэты дзень пакідаць справы незавершанымі.
🔸 Калі ў гэты дзень купіць сабе новы абутак, то ён праслужыць доўга.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Тым, што нарадзіўся ў гэты дзень, наканавана дапамагаць састарэлым сваякам. Насіць ім варта ХРЫЗАЛIТ.

#народны_каляндар
7⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Дзень Маўрыкія.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святога Маўрыкія.

Народныя традыцыі

🔸Лічылі, што на Маўрыкія прылятаюць гракі, шпакі і ластаўкі.
🔸Прыкмячалі: птушкі прыляцелі раней Маўрыкіева дня - хутка наступіць вясна.
🔸Казалі: «Раннія ластаўкі - да шчаслівага года».
🔸На Маўрыкія пачыналі працаваць у полі і агародзе.
🔸Калі ў гэты дзень жанчына ўбачыла першую ластаўку, яна павінна памыцца малаком, каб твар быў маладым.
🔸Раскідаць ластаўчына гняздо - грэх.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 7 сакавіка валявыя, самаўпэўненыя і аптымістычныя асобы. Насіць ім варта горны КРЫШТАЛЬ .

#народны_каляндар
8⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Палікарпаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці мучаніка Палікарпа Смірнскага, біскупа.

Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень здзяйснялі мноства абрадаў на прыцягненне жаніхоў.
🔸Калі дзяўчына ў гэты дзень паспрабуе прычараваць каханага, ён хутка адкажа ёй узаемнасцю.
🔸 У народзе казалі, што калі да Масленіцы вяселле не згулялі, то трэба чакаць заканчэння вясны.
🔸Лічылі добрай прыкметай паспытаць пірага, прыгатаванага чужымі рукамі. Гэта абяцала блізкае замужжа.
🔸Павук у гэты дзень павуцінне сплёў - на шчасце ў сям'і.
🔸Такое павуцінне нельга здымаць да Вялікадня, бо можна дом згубць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся ў гэты дзень, надзелены прыгажосцю. Насіць ім варта ХАЛЦЭДОН.

#народны_каляндар
9⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Іванаў дзень, або Янка.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта свята знаходжання галавы Іаана Хрысціцеля.

Народныя традыцыі

🔸Маліліся і прасілі здароўя дзецям, абароны пасеваў, урадлівасці.
🔸Свята лічылася днём, калі птушкі знаходзяць гнёзды, пачынаюць іх будаваць.
🔸 Сяляне дапамагалі ім у гэтым: папраўлялі старыя шпакоўні, будавалі новыя.
🔸Калі птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку, лета будзе халодным.
🔸 Убачыць жаўрука або бусла ў гэты дзень - добрая прымета.
🔸Іванаў дзень лічыўся крытычным.
🔸 Нельга было пачынаць новых спраў.
🔸У гэты дзень не вязалі, не шылі і не мылі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 9 сакавіка рашучыя, глыбакадумныя і настойлівыя асобы. Насіць ім варта НЕФРЫТ .

#народны_каляндар
1⃣0⃣ сакавіка адзначаецца народнае свята Тарас Бяссонны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяціцеля Тараса Канстанцінопальскага.

  Народныя традыцыі

🔸У гэты дзень маліліся святому Тарасу і прасілі ў яго абароны ад ліхаманкі.
🔸Высаджаная на Тараса капуста дасць багаты ўраджай.
🔸"Бяссонным" гэты дзень празвалі таму, што 10 сакавіка нельга днём класціся спаць.
🔸Забабоны абвяшчаюць, што так у арганізм пранікае хвароба.
🔸 Нельга глядзець у вокны, інакш ліхаманка абавязкова нападзе.
🔸Дзверы нечакана з завесаў сарваліся - гэта прадвяшчае бяду для сям'і.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 10 сакавіка актыўныя, настойлівыя, мэтанакіраваныя асобы. Насіць ім варта АЛЕКСАНДРЫТ.

#народны_каляндар