Средняя школа 122
433 subscribers
30.2K photos
1.48K videos
15 files
7.05K links
Официальный Telegram-канал Средней школы 122 г. Минска
加入频道
1⃣7⃣ лютага адзначаецца  народнае свята Мікалай Сцюдзёны.

📌 У  праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Міколы Спавядальніка.

Народныя традыцыі

🔹У народзе  гэты дзень меў таксама і іншую назву - Ваўчыны сват.
🔹Лічылася, што ў гэты час самы разгар звярынага вяселля.
🔹 Імкнуліся не выходзіць з дому без асаблівай патрэбы, бо гэта было небяспечна.
🔹Надвор'е ў гэты дзень заўсёды вельмі марознае, адсюль і назва "Сцюдзёны" Мікола.
🔹Казалі: «Сцюдзёны дзень - зноў футра надзень».
🔹Паляваць у гэты дзень - да няшчасця.
🔹Нельга збірацца ў далёкую дарогу.
🔹Таксама на Міколу знахары лячылі хваробы падстраўнікавай залозы і страўніка.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Тым, хто нарадзіўся 17 лютага, спрыяе сам Мікалай Спавядальнік. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар
1⃣8⃣ лютага адзначаецца народнае свята Агаф'я Кароўніца.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці святой Агаф’і.

Народныя традыцыі

🔹Святая пакутніца Агаф'я лічылася ў народзе заступніцай хатняй жывёлы, у прыватнасці кароў.
🔹Каб каровы былі здаровыя, ім на рогі чаплялі лусты хлеба.
🔹Верылі, што ў гэты дзень па наваколлі блукае злы дух - каровіна смерць.
🔹Агаф'я лічылася таксама заступніцай ад пажару.
🔹У дзень яе памяці асвячалі хлеб, які захоўвалі ў хаце як надзейны сродак ад пажару.
🔹 У выпадку ўзгарання гэты хлеб трэба было кідаць у агонь.
🔹18 лютага было прынята памінаць продкаў, якія адышлі ў іншы свет.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 18 лютага, валодаюць асаблівым дарам разумець хатніх жывёл. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар