Forwarded from Образование.Советский.Минск
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра заснаванне Мінска.
Існуе паданне, што Мінск заснаваў славуты волат-знахар па мянушцы Ме́неск, што пасяліўся ў старадаўнія часы ля моста на рацэ Свіслач каля дарогі. Ме́неск пабудаваў на Свіслачы дзіўны каменны млын на сем колаў.
На яго млыне мука малолася не з зерня, а з велізарных каменных валуноў. Грукат незвычайных жорнаў быў чутны далёка – тым самым Ме́неск запалохваў благіх людзей і прыцягваў увагу моцных і дапытлівых.
Апоўначы Ме́неск раз’язджаў на сваім млыне па сяленнях і набіраў дружыну з адважных і дужых людзей, з якіх пазней склаўся цэлы народ і пасяліўся побач з млыном. Гэтак і паўстаў горад, названы па імені волата Ме́неска – Менскам.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра Снежань. Народныя прыкметы.
Здавён у снежні асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэ-ла лучына. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны.
У нашых продкаў добра быў развіты прагноз надвор’я. Народныя веды замацоўваліся ў такіх, напрыклад, прыкметах. Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты. Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета. Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока прамерзлая зямля – да ўраджаю. Прываліць у снежні ўшчыльную снег да платоў – дрэннае будзе лета, у адваротным выпадку – ураджайнае. Снежань снежны, халодны абяцае ўраджайнае жніво.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам прыкметы пра Новы год.
Лічыцца, што Новы год трэба сустракаць у прыгожым адзенні, якое павінна быць абавязкова новае. Новае адзенне сімвалізуе дабрабыт і шчасце, якое чакае чалавека ў наступным годзе.
У апошнюю хвіліну адыходзячага года трэба загадаць жаданне, якое абавязкова здзейсніцца. Асабліва, калі запісаць яго на паперы, спаліць, а попел высыпаць у келіх з шампанскім, якое трэба паспець выпіць пад бой гадзінніка.
Перад Новым годам варта вярнуць усе пазыкі, каб у наступным годзе не мець фінансавых цяжкасцей.
Беларусы вераць, што як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Таму намагаюцца адзначыць гэта свята разам з самымі блізкімі людзьмі, за багатым сталом і з выдатным настроем.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра балота.
Выраз «людзі на балоце» стаў для беларусаў ледзь не другой назвай. Доля праўды ў гэтым ёсць: нават пасля маштабнай меліярацыі, якая працягвалася з некаторымі перапынкамі на працягу ўсяго ХХ стагоддзя, наша краіна застаецца адным з лідэраў па колькасці балот. Пры гэтым балоты толькі на першы погляд здаюцца аднолькавымі - практычна ў кожнага з іх ёсць свая "разыначка".
Балоты займаюць практычна 1,7 мільёна гектараў Беларусі, яны адсарбуюць з атмасферы велізарную колькасць вуглякіслага газу. А яшчэ балоты набіраюць усё большую папулярнасць у турыстаў.
Пакуль нявырашанай застаецца праблема дэградацыі азёрных экасістэм. Многія беларускія вадаёмы сёння зарастаюць расліннасцю, пагаршаецца кармавая база для рыб, парушаецца відавы склад іхтыяфаўны.