#гісторыя_аднаго_будынку
Апошні захаваны дом на Камароўскім завулку ў Менску
Ні гэтага тапоміна, ні вуліцы ўжо не існуе, зараз гэта раён Пясочніцы.
У дадзены момант дом выкуплены кампаніяй Белцяжмаш, аднак прадстаўнік кампаніі адмовіўся ад каментароў аб дальнйшым лёсе аб'екта. Але на сайце кампаніі аб гэтым бізнес-квартале "New Place" апублікаваны рэндэр, дзе дадзены дом плануецца да захавання. Да рэчы, праект распрацаваны студыяй Zrobym architects.
📌 Сучасны адрас: пр. Машэрава, 15/9.
🏡 крыніца, фота: @tropinki

Палессе. Мядзведзічы. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла.
Тут можна глянуць 3Д-візуалізацыю ўнутры касцёла.
📍 52.9401, 26.3028
⛪️ @tropinki

#гісторыя_аднаго_гадзінніка
Менск. 10 снежня 1935 года газета Рабочы публікуе на чацвёртай паласе фота першага ў сталіцы БССР вулічнага электрычнага гадзінніка.
Гэты гадзіннік там стаяў да 1941 года, потым механізм і цыферблат ад яго былі разграбленыя ці спаленыя і да канца вайны вісела толькі мацаванне ды аправа.
Пасля разбурэння будынка і рэшткі гадзінніка былі прыбраныя, вядома.
Цікавы факт, што гэты гадзіннік трапіў на малюнак 1940-га года знакамітага мастака Анатоля Тычыны.
⏱ крыніца @tropinki

Полацк
Верхні замак, Сафійскі сабор.
На першым здымку заўважны перапад вышынь, які можа сведчыць пра рэшткі абарончых умацаванняў, знішчаных у часе пабудовы мясцовай бальніцы.
1939 - 1945гг. - 2022 г
Фота 1: З асабістай калекцыі Уладзіміра Багданава. дата здымкі прыблізна 1939 - 1945гг. Фота 2: Ігар Супронёнак 2022г.

Forwarded from Пошукі старога Гомеля
Сёння крыху пошукаў старога Мазыра
Мы знайшлі мапу Мазыра 1847 года. На ім горад, які па памерах перавышаў Гомель і цалкам захаваў сваю планіроўку. На мапе пазначаныя ўсе асноўныя вуліцы і аб'екты (касцёлы, цэрквы, могілкі і астрог).
Зафіксаваная вулічная тапаніміка падказвае, з якімі гарадамі Мазыр меў найбольш блізкія эканамічныя зносіны: галоўныя вуліцы горада — гэта Кіеўская, Жытомірская і Слуцкая.
Вывучэнне мапы Мазыра паказвае незвычайную планіроўку горада: асноўнае жыццё кіпела ўздоўж Прыпяці і ў далінах паміж высокімі халмамі.
Мапа паказвае, што ядро сярэднявечага горада была цалкам зруйнаваная пад горадабудаўнічыя амбіцыі: дзясятак самых старых кварталаў Мазыра зніклі дзеля пабудовы агромістай плошчы Леніна і шырачэзнай вуліцы Савецкай ў пасляваенныя часы.
Арыгінал гэтай мапы знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Пошукі выкладаюць гэты дакумент з тым, каб вывучэнне гісторыі стала дасяжным для кожнага беларуса.

Былая ратуша ў Шклове, цяпер там гімназія.
📌 Помнік архітэктуры класіцызму
📌 Будаўніцтва: 1770—1772 гады
📌 У 1999 годзе ратуша адрэстаўравана, а гандлёвыя рады адбудаваныя наноў у 2000 г. У новым будынку размяшчаецца гімназія, а ў самой ратушы - школьны музей.
📌 Добра захаваліся падзямеллі ратушы
фота: Віктар Малышчыц
📍 54.2004, 30.2997
крыніца 🏛 @tropinki