🤍 Шчасцейка ў дробязях 🤍
211 subscribers
32 photos
🦋 Проста для душы 🦋
加入频道
З Днём роднай мовы, сябры! 🦋

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.

То шчымліва, журботна галосіць,
То вясёлкай над борам плыве.
Так у госці ласкава запросіць,
Так бяседу гасцінна вядзе!

Хай жа іскрыцца сонцам вясеннім,
Спелым коласам нівы шуміць!
У карагодзе кружыць вясельным
Веру, мова мая – будзе жыць!

Мілагучная і ласкавая!
Не згубілася ў цемры вякоў.
Мой святы пасаг, мая спадчына –
Мова родная, мова бацькоў!

🦋 Лідзія Полазава "Родная мова"
Аўтар верша: Алесь Бачыла 🕊
🧑🏻‍🦰 рабацíнне🧑🏻‍🦰

•rabacińnie
•веснушки
•freckles
Беларуская мова настолькі багатая, што нават нашыя коцiкi ня толькi мяўкаюць...