Традыцыйны дэсерт беларускай і польскай кухні-мазурка. Гэты пірог з насычаным густам і цудоўным водарам рыхтуецца вельмі хутка, а таксама ён мае ўласцівасць настойвацца, ўзбагачацца густам з часам. Гэта значыць праз суткі ці двое пасля прыгатавання мазурка стане яшчэ духмяней і смачней. У якасці традыцыйнага начыння для пірага выкарыстоўваюцца мак, разынкі, арэхі. Аднак часта мак замяняецца на сухафрукты (курагу, чарнасліў) на свой густ, з арэхамі таксама можна эксперыментаваць.
Для прыгатавання спатрэбяцца наступныя інгрэдыенты:
Грэцкія арэхі - 1 ст.
Разынкі - 1 ст.
Курага - ½ ст.
Чарнасліў - ½ ст.
Яйкі - 4 шт.
Цукар - ¾ ст.
Мука -1 ст.
Сода - ½ ч. л.
Каньяк - 1 ст. л.
Працэс прыгатавання:
Сухафрукты старанна прамыць і высушыць, дробна пакрышыць, грэцкія арэхі здрабніць на дробныя кавалачкі або перамалоць.
Узбіць яйкі з цукрам да пышнай пены і павелічэння яечнай масы ў аб'ёме.
Муку прасеяць і злучыць разам з содай (яе нельга гасіць воцатам!).
Ўмяшаць у яйкі муку, дадаць сухафрукты і арэхі, выліць у цеста сталовую лыжку каньяку, старанна перамяшаць.
Узяць круглую (дыяметрам 22 см) або прастакутную форму, вышмараваць яе раслінным алеем і выліць туды цеста.
Выпякаць пры тэмпературы 180 С на працягу 30-40 хвілін. Пачакаць, пакуль пірог астыне, а затым дастаць яго з формы.
Перад падачай пірог нарэзаць і прысыпаць яго цукровай пудрай.
Смачна есці!
#размовынапрызбе #СмачнаЕсці #ГатуемРазам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥3❤2
Сёння прапануем вам паспрабаваць смятаннік
Інгрэдыенты для асновы:
Сметанковае масла - 1 уп.
Цукар - 2 ст. л.
Мука - 2 стак.
Смятана - 2 ст. л.
Яйка - 1 шт.
Сода - 0.5 ч. л.
Соль - 0.25 ч. л.
Ванілін - 0.25 ч. л.
Інгрэдыенты для начыння:
Смятана - 600 г.
Цукар - 2 ст. л.
Яйка - 1 шт.
Мука -1 ст. л.
Нацерці на тарцы халоднае сметанковае масла, дадаць соль, цукар, 1 сталовую лыжку мукі. Перацірацерці ў дробку.
Убіць яйка, дадаць смятану і соду, замясіць цеста, а затым ўмешваецца астатняя мука да атрымання эластычнага цеста. Прыбраць цеста ў маразільнік на 20 хвілін.
Для начыння змешаць смятану, яйка, ванілін, цукар і муку.
Выкладваем на дно формы цеста, Выліваем крэм і выпякаем пірог прыкладна 40 хвілін пры 180°С.
Смачна есці!
#размовынапрызбе #СмачнаЕсці #ГатуемРазам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥3