Радыё "Культура"
672 subscribers
2.97K photos
1.41K videos
1.43K links
Дзяліцеся вашымі культурнымі навінамі @radiokyltyra_bot
加入频道
🎶«Песняры»: 55 гадоў творчасці!

💥Выстава, прысвечаная 55-годдзю легендарнага ансамбля «Песняры», а таксама яго заснавальніку і кіраўніку, народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, адкрыецца 29 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

🎙Аб адметнасцях экспазіцыі расказаў дырэктар установы АЛЯКСАНДР ХРАМЫ👇
https://radiokultura.by/be/news/pesnyary-55-gadou-tvorchasci
🎙Госць радыё "Культура" – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі ЯЎГЕН БУШКОЎ.

Тэмы размовы:

◽️ Эвалюцыя праекта «Класіка – гэта класна!»;
◽️ Роля дырыжора ў сучасным аркестры;
◽️ Калі музыка становіцца класікай.


Далучайцеся да размовы ТУТ
📍Віншуем з юбілеем сябра канала "Культура" - пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую.

📚У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава “Казкі Кніжнай Феі”, прысвечаная творчасці пісьменніцы.
Выстава будзе працаваць да 30 чэрвеня

Кожны будны дзень слухайце на канале "Культура" у рамках праекта "ДНК" (10:05 і 16:05) казку Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Зорка нябесная – зорка зямная" ў выкананні артысткі Лікі Пташук.

👉РАДЫЁ КУЛЬТУРА👈
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️УВАГА❗️❗️❗️
ПРЫМАЙЦЕ ЎДЗЕЛ У ВІКТАРЫНЕ!


Адкажыце на пытанне заслужанага артыста Расіі, галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі ЯЎГЕНА БУШКОВА і атрымаце запрашальны квіток на праект "Класіка - гэта класна!" ў Белдзяржфілармонію!

✔️Чакаем вашы адказы ў каментарыях👇


Вынікі падвядзём у пятніцу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Барыс Аракчэеў і яго вобраз часу!

"ГАЛАСЫ ЭПОХІ" - сумесны праект радыё "Культура" і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

🎙Чарговы выпуск праграмы прысвяцілі творчасці аднаго з самых яскравых беларускіх жывапісцаў 20 стагоддзя БАРЫСА АРАКЧЭЕВА.

🎤 Вядучая - Анастасія Ермалюк.

📻У эфіры кожную пятніцу 13:15 і 18:45, відэаверсію глядзіце на нашым YouTube канале.
🏛 У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава твораў удзельнікаў студыі ваенных мастакоў “Бацькаўшчыне служым”.

✔️У экспазіцыі прадстаўлена творчасць мастакоў розных пакаленняў – ад прызнаных майстроў да маладых аўтараў. Тэматыка твораў таксама разнастайная: тэма Вялікай Айчыннай вайны суседнічае з паказам сучасных будняў беларускай арміі, тэмай заваявання космасу і засваення Арктыкі.

👉РАДЫЁ КУЛЬТУРА 👈
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎉🎉🎉"День радио!" - громкое музыкально-интерактивное шоу состоится 4 мая в Минске🎉🎉🎉

Все радиостанции Белорусского радио – соберутся на одной площадке: солидный Первый национальный канал, интеллигентный канал "Культура", международное Радио "Беларусь", 100%-хитовый "Радиус FМ" и самое роковое "Радио Сталіца"!!!

При участии Творческого объединения музыкальных коллективов Белтелерадиокомпании (симфонического оркестра, академического хора, ансамбля народной музыки "Бяседа"), а также любимых артистов белорусской эстрады и самых популярных рок-групп страны!!!

🔥🔥🔥Посетителей ждут зажигательные радиоведущие, яркие конкурсы, множество подарков и ультрамодная дискотека!!!🔥🔥🔥

Организаторы - генеральный продюсерский центр Белорусского радио совместно с Мингорисполкомом.

❇️Локация: ТД "Першы нацыянальны гандлёвы дом", 4 мая 2024 г., 14.00!!!

💥💥💥Приходите – будет ОЧЕНЬ интересно!!!💥💥💥

❤️❤️❤️ВХОД СВОБОДНЫЙ!!!❤️❤️❤️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 НАШ МІНСК!

🌷Горад жыве веснавым настроем!🌾

🎼Музычнае суправаджэнне ад народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі.

👉РАДЫЁ КУЛЬТУРА 👈
🎙Госць радыё "Культура" – мастак, графік, жывапісец, скульптар, перформер, член Беларускага саюза мастакоў ІГАР КАШКУРЭВІЧ.

Тэмы размовы:
◽️ Магія лічбаў і мова камянёў;
◽️ Творчы працэс не вымяраецца часам;
◽️ Выстава «З вечнасці ў вечнасць» у НЦСМ;
◽️ Кожны з нас у глыбіні душы мастак
.

Далучайцеся да размовы ТУТ