Радыё "Культура"
666 subscribers
2.92K photos
1.35K videos
1.38K links
Дзяліцеся вашымі культурнымі навінамі @radiokyltyra_bot
加入频道
🇧🇾 У Мінску стартаваў новы этап агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» — «Слава Пераможцам».

Галоўная мэта акцыі — падкрэсліць уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, аддаць даніну памяці героям! Сімвалічна, што ўрачысты старт акцыі быў дадзены ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

⚡️Арганізатары акцыі - Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.

👉Радыё "Культура"👈
“Трэба дома бываць часцей…”🪶
Сёння спаўняецца 9⃣0⃣ гадоў з дня нарадэжння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

🏠Пісьменнік нарадзіўся на хутары Верасоўка (Ушацкі раён Віцебскай вобласці). У 2006 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў “Ксты”.

📍Сваёй малой радзіме Рыгор Барадулін прысвяціў шмат вершаваных твораў, а пры жыцці любіў ладзіць творчыя сустрэчы з землякамі. І сёння яго памятаюць жыхары Ушаччыны – тут у музеі народнай славы імя Героя Савецкага саюза Уладзіміра Лабанка захоўваецца шмат кніг, якія пісьменнік асабіста перадаў у дар установе.

🎙Падрабязнасці слухайце на радыё "Культура"
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎙Госць радыё «Культура» – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.

Тэмы гутаркі:
◽️ Фальклор – духоўнае багацце беларускага народа;
◽️ Фальклорныя экспедыцыі як крыніцы спасціжэння самабытнай народнай творчасці;
◽️ Навукова-папулярная серыя «Фальклорныя скарбы Беларусі»;
◽️ Прэзентацыя новага альбома серыі;
◽️ Замовы – яркая старонка традыцыйнай культуры.


Далучайцеся да размовы ТУТ
🇧🇾 Фільм аб дзяржаўных сімвалах і святах Беларусі прадставілі ў Мінску!

Кінастужка складаецца з некалькіх сюжэтаў, кожны з якіх прысвечаны якому-небудзь дзяржаўнаму святу Беларусі, а адзін з сюжэтаў - нашай дзяржаўнай сімволіцы.

🎬 Над фільмам працаваў калектыў анімацыйнай студыі "Беларусьфільма".

Фільм «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар свят» з сённяшняга дня пачнуць паказваць ва ўсіх кінатэатрах.

👉Радыё "Культура"👈
Forwarded from ДНК
💥Ілья Шынкарэнка ў студыі радыё «Культура»

У гасцях "ДНК" - музыкант і блогер, папулярызатар беларускай мовы Ілья Шынкарэнка😎

Калі выйдзе новы альбом? Як пачаць размаўляць на беларускай мове? Што абавязкова трэба наведаць у Магілёве? Пра гэта і іншае мы пагутарылі з нашым госцем у праекце для дзяцей і падлеткаў «ДНК». Вядучая – Алеся Давідовіч

📎Далучайцеся да размовы па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️ЭКСКЛЮЗІЎ! Алесандра Сафіна ў Мінску!

🎶 Літаральна праз гадзіну пачнецца канцэрт уладальніка ўнікальнага прыроднага голасу Алесандра Сафіна ў суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі!!!

🎻А пакуль ідуць апошнія прыгатаванні да канцэрта!

👉Радыё "Культура"👈
🇧🇾 Пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Размова ідзе аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2024 годзе і задачах развіцця на 2025 год

👉🏻Радыё «Культура»👈🏻