radio_by
57 subscribers
500 photos
123 videos
1 file
69 links
пра надвор'е і не толькі

сувязь, прапановы: @djigur
加入频道
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град. Вецер усходні, паўднёва-усходні, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Максімальная тэмпература паветра +24 +29, па паўночна-усходняй палове +30 +31.

У абласных цэнтрах сёння:
Гродне +25 +27
Брэсце +26 +28
Гомелі +28 +30
Віцебску і Магілёве +29 +31

У сталіцы кароткачасовы дождж, навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне паўднёва-ўсходняга ветру. Максімальная тэмпература паветра +27 +29. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Зараз у Мінску +22°
Вецер слабы
Ціск 740 міліметраў ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 63%

Інфармацыя для метэазалежных людзей.
Геамагнітны фон сёння спакойны.
Пачынаецца! Будзьце асцярожныя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наш пазаштатны аўтар @kazz_by перадае з месца падзей!
Раён забудовы вуліцы Сярова — сухі!
18 чэрвеня 1586 года горад Нясвіж атрымаў герб, а ў 1989 годзе ў гэты дзень быў заснаваны Ліцэй БДУ.
У народным календары сёння – Дарафей. Было прынята назіраць за ветрам. Калі ён дзьме з паўночнага захаду, лета прагназавалі вільготным, з поўначы – добрае надвор'е, а з поўдня – ураджайны год.
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння пераменная воблачнасць. Месцамі, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +26 +32.

У абласных цэнтрах сёння:
Гродне Брэсце +26 +28
Гомелі, Віцебску і Магілёве +30 +32

У сталіцы месцамі па горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%), магчымая навальніца. Вецер паўднёва-усходні, умераны. Максімальная тэмпература паветра +28 +30.
Зараз у Мінску +23°
Вецер слабы
Ціск 741 міліметр ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 65%

Інфармацыя для метэазалежных людзей.
Геамагнітны фон сёння спакойны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
19 чэрвеня 2020 года, захад ЗША.
Да канца года яшчэ 195 дзён, а 19 чэрвеня 2008 года афіцыйна завяршылі дэмаркацыю дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай.
У народным календары сёння Ларыён.
У гэты дзень сяляне змагаліся з пустазеллем на гародах. Нашы продкі верылі, што займацца праполкай варта на ўбываючы месяц – тады пустазелле зноў з'явіцца не так хутка.
Калі ў полі чуваць конікаў, прагназавалі добрае надвор'е.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння геамагнітны фон слабаўзрушаны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння адзначаецца Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках, а 20 чэрвеня 1948 года ў Вязынцы быў адкрыты філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
У народным календары сёння Фядот Ураджайнік. У гэты дзень сяляне асабліва чакалі, што хутка пойдуць дажджы, бо калі будзе суха, калоссе загіне і не будзе ўраджаю. Але калі непагадзь прыйдзе да таго, як калоссе нальецца, яно будзе бедным і нават пустым.
Доўжыцца русальны тыдзень, гэта значыць, што нягледзячы на спякоту, людзі не купаліся ў рэках і азёрах.
Непагадзь маглі прадказаць дым ад кастра, які сцяліўся па зямлі, а таксама шум у лесе.
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заўтра воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах моцныя дажджы і навальніцы. Вецер паўночна-усходні, усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14 +20, максімальная днём +20 +26, па поўдні +27 +28.

У абласных цэнтрах заўтра:
Віцебску +21 +23
Магілёве +22 +24
Гродне +24 +26
Брэсце і Гомелі +25 +27

У сталіцы заўтра воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), магчымая навальніца. Вецер паўночна-усходні, усходні, умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15 +17, максімальная днём +22 +24. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Зараз у сталіцы +25
Вецер паўночна-усходні, умераны
Ціск 740 міліметраў ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 62%
21 чэрвеня – дзень летняга сонцастаяння, а ў народным календары – Фёдар-Калодзежнік. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як узвесці зруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для ўладкавання калодзежа.
Калі ў гэты дзень навальніца, непагадзь прагназавалі яшчэ на некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не чакалі.  
Заўтра панядзелак зноў, але хутка і пятніца.
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах моцныя дажджы і навальніцы. Вецер паўночна-усходні, усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +20 +26, па поўдні +27 +28.

У абласных цэнтрах сёння:
Віцебску +21 +23
Магілёве +22 +24
Гродне +24 +26
Брэсце і Гомелі +25 +27

У сталіцы кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70-80%), магчымая навальніца. Вецер паўночна-усходні, усходні, умераны, пры навальніцы парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +22 +24. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Зараз у Мінску +18°
Вецер слабы
Ціск 740 міліметраў ртутнага слупка
Адносная вільготнасць 94%

Інфармацыя для метэазалежных людзей.
Геамагнітны фон сёння спакойны.
Гэты дзень лічыцца астранамічным пачаткам лета. Напярэдадні святкавалі Дзень летняга сонцастаяння, а 22 чэрвеня называюць Сонцаваротам.
Сяляне да гэтага часу пачыналі касіць траву і сушыць сена, дасявалі зерне. Калі паспелі суніцы – сеяць авёс позна.
Калі 22 чэрвеня гучна крычаць вароны – варта чакаць непагадзь, а мурашы ў лесе прадвяшчалі сонечнае надвор'е.
Forwarded from Радио_1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння воблачна з праясненнямі. Пераважна па паўднёвай палове кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўночна-усходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра максімальная +19 +25.

У абласных цэнтрах сёння:
Брэсце +20 +22
Гродне, Гомелі і Магілёве +22 +24
Віцебску +23 +25

У сталіцы воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (іх верагоднасць 5-10%). Вецер паўночна-усходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная +22 +24. Атмасферны ціск будзе слаба расці.