Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
❗❗❗ Смяротная трагедыя ў Дзятлаве
Сёння каля 2 гадзін 30 хвілін у раёне дамоў № 14-21 па вуліцы Навагрудскай райцэнтра ў выніку канфлікту, які адбыўся паміж маладымі людзьмі, адзін з іх, 2005 года нараджэння, загінуў.
Як сведчыць відавочца, хлопец ударыў свайго знаёмага, пасля чаго той упаў на зямлю без прытомнасці. Кампанія маладых людзей некаторы час спрабавала аказаць яму дапамогу, прывесці ў прытомнасць, але безвынікова.
Брыгада хуткай дапамогі пасля прыбыцця на месца здарэння і аказання рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавала смерць пацярпелага.
Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца следчыя мерапрыемствы па ўстанаўленні прычын і абставін здарэння, а таксама смерці маладога чалавека.
#Дзятлава #Дятлово #убийство #трагедия

Сямейная пара загінула ў Таркачах
24 кастрычніка ў вёсцы Таркачы ва ўласным доме на падлозе і на ложку былі знойдзены загінулымі гаспадар 1963 года нараджэння і яго жонка 1960 года нараджэння, пенсіянерка.
Мужчына працаваў у ААТ “Граніт-Агра” жывёлаводам. У гэты дзень не выйшаў на работу, таму ў гаспадарцы забілі трывогу, выехалі да яго дамоў, дзе заспелі трагічную карціну.
Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Папярэдняя мяркуемая прычына гібелі сямейнай пары – атручэнне чадным газам.
#Дзятлава #Дятлово #трагедия #гибель