Forwarded from Дятлово ОНЛАЙН
Выстава “Белагра-2023”. І сябе паказаць, і на іншых паглядзець
З 6 па 11 чэрвеня ў Мінску праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2023”.
Яна разгарнула свае экспазіцыі на базе выставачнага цэнтра Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”.
8 чэрвеня ў Мінск накіравалася дэлегацыя кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў аграпрамысловага і перапрацоўчага комплексу Дзятлаўшчыны на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталіем Шулейкам.
У секцыі “Жывёлагадоўля” на выставе Дзятлаўскі раён прадстаўляе КСУП “Хвінявічы”. Галоўны заатэхнік гэтага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Марыя Слушко і ветэрынарны доктар Сяргей Хімера прывезлі для паказу ў сталіцу свайго пародзістага гадаванца, барана-вытворцу Гарыка галандскай пароды тэксель.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/06/vystava-belagra-2023-i-syabe-pakazac-i-na-inshyh-paglyadzec
#Дзятлава #Дятлово #выставка #белагро