ПУЛ Дятловский
948 subscribers
28.3K photos
1.91K videos
5 files
14.7K links
Актуальные новости РБ, Дятловского района и не только, видео,фото
加入频道
На Вензавецкі ўчастак для галасавання № 1 шматдзетная сям’я Шкель прыйшла з дзецьмі.

Разам з матуляй Таццянай Іванаўнай і татам Генадзем Віктаравічам удзел у важнай грамадскай падзеі, датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме, прымалі трое іх сыноў – дванаццацігадовы Аляксандр, чатырохгадовы Яраслаў і двухгадовы Іван (старэйшыя дзеці Наталля і Ягор ужо дарослыя, яны галасуюць самастойна):
http://diatlovonews.by/2022/02/na-vybarchy-chastak-vyalikaj-syam-joj-videa/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
В день проведения референдума в учреждениях здравоохранения будут работать более 200 закрытых участков

Министерство здравоохранения и ЦИК согласовали рекомендации по санитарно-противоэпидемическим мероприятиям при проведении республиканского референдума. Особое внимание в них уделено профилактике распространения респираторных инфекций, в том числе коронавируса, говорится в Telegram-канале ведомства.

#новости_беларуси #ЦИК #Конституция #референдум
Актыўны ўдзел у рэферэндуме прымаюць і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
Як расказала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, скарыстацца дапамогай свайго сацыяльнага работніка па суправаджэнні на ўчастак для галасавання могуць пажылыя людзі, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні.
На Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 8 разам са сваім сацыяльным работнікам Валянцінай Капытка прыйшла пажылая дзятлаўчанка Марыя Чараховіч:
– Я дзіця пасляваеннага пакалення, мне ёсць з чым параўноўваць. Ніколі не прапускаю выбарчых кампаній, бо заўсёды выступаю за паляпшэнне жыцця на беларускай зямлі, падтрымліваю палітыку нашага Прэзідэнта. Я ведаю, як было раней, цяпер мы жывём сапраўды добра. Хочацца, каб дабрабыт і мір і надалей панавалі ў Беларусі.
http://diatlovonews.by/2022/02/u-starejshaga-pakalennya-akty-naya-gramadzyanskaya-pazicyya

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Як галасуюць на Дзятлаўшчыне людзі з абмежаванымі магчымасцямі?

Для людзей з праблемамі зроку прадугледжаны спецыяльныя трафарэты. На бланках – кружкі і квадраты, якія дапамогуць людзям, якія дрэнна бачаць або зусім  невідушчым адчуць пальцамі, за што аддаць свой голас: прыняць абноўлены праект Асноўнага Закона ці не. На выбарчым участку, як і належыць, ёсць павелічальная лупа, з дапамогай якой можна ўважліва разгледзець як выбарчы бюлетэнь, так і любую друкаваную інфармацыю. Прыемна і тое, што зроблены прасторныя кабінкі для галасавання, туды лёгка можна заехаць на інваліднай калясцы. Зноў жа, калі грамадзянін па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень рэферэндуму наведаць участак для галасавання, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання.
http://diatlovonews.by/2022/02/yak-galasujuc-ljudzi-z-abmezhavanymi-magchymascyami

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Дзятлаўшчыне стартавала галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме 

На Кастрычніцкім участку № 8 у Дзятлаве раніца пачалася з апячатвання урны для галасавання і урны для выязнога галасавання, пераправеркі дакументаў і вырашэння арганізацыйных нюансаў. Выбарчая камісія пад старшынствам Марыі Шавель і назіральнікі прыступілі да работы.
У хуткім часе пасля адкрыцця выбарчага ўчастка тут з’явіліся першыя наведвальнікі. У іх ліку – жыхар вуліцы Навагрудскай Міхаіл Бельскі. Ён лічыць, што ўсе важныя справы трэба пачынаць раніцай:
 - Прачынаюся рана, таму вырашыў не адкладваць на потым наведванне выбарчага ўчастка. Цяпер можна спакойна займацца сваімі справамі. Прыйшоў сёння адзін, бо сям’я ўжо прагаласавала датэрмінова, – кажа мужчына...
http://diatlovonews.by/2022/02/na-dzyatla-shchyne-startavala-galasavanne-na-respublikanskim-referendume/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Юрий Караев: "Мы сами строим свою жизнь, выбираем свое будущее"

Свой голос за конструктивные конституционные преобразования в основной день голосования на референдуме по вопросу изменений и дополнений в Конституцию отдал помощник Президента – инспектор по Гродненской области Юрий Караев.

Он проголосовал на избирательном участке №6, который расположился в стенах Гродненской городской гимназии.

– Голосую за патриотизм, мир, важные человеческие ценности, сохранение исторической правды. Мы сами строим свою жизнь, выбираем свое будущее, никто не вправе нам что-либо диктовать, – сказал Юрий Караев, подчеркнув, что каждый гражданин делает свой осознанный выбор.

Обратил внимание помощник Президента и на обстановку на избирательных участках:

– Председатели райисполкомов и их заместители замечают небывалую активность граждан. Люди выбирают наиболее удобное для голосования время, многие целенаправленно идут в основной день.

#референдум #Конституция
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца галасаванне на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

– На Плябанавіцкім выбарчым участку № 13, размешчаным у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дзятлаўчане галасуюць таксама актыўна, як і ў датэрміновыя дні, – расказала старшыня камісіі Галіна Альфяровіч:
http://diatlovonews.by/2022/02/referendum-2022-galasavanne-pracyagvaecca/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Асноўны дзень галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь адзначаецца высокай актыўнасцю дзятлаўчан.

Тыя, хто па розных прычынах не могуць наведаць свой выбарчы ўчастак, удзельнічаюць у галасаванні дома:
http://diatlovonews.by/2022/02/vazhny-golas-kozhnaga-dzyatla-chane-galasujuc-doma/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум