Вясна: Палітвязні Беларусі
942 subscribers
3.44K photos
13 videos
3.39K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
加入频道
У Ваўкавыску на наступным тыдні будуць судзіць палітвязня за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Вадзім Гусеў са Шчучына адбываў тэрмін ў папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 328 КК, дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі.

У ліпені 2023 года ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд паводле арт. 369 КК. Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў "абразлівыя" каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Цяпер стала вядома, што 22 студзеня ў Ваўкавыску адбудзецца чарговы суд над палітвязнем. Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 11. 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Вадзім Валер'евіч Гусеў
💻Напісаць анлайн
⚖️Прысуд музыкам TOR BAND пакінулі без зменаў. Хутка іх перавядуць у калоніі

Вярхоўны суд 5 студзеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта «Tor Band», чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Таццяны Васілевіч пакінула прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Пра гэта паведамілі ў сюжэце па "Беларусь 4".

Нагадаем, у Гомелі ў кастрычніку агучылі па справе гурта: «Tor Band»: Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса

💌Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Малахоўскага з Днём народзінаў

Уладзімір — жыхар Віцебска, сябра партыі БНФ, прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Палітвязень хварэе на анкалогію і мае 3 групу інваліднасці. 

Паводле абвінавачання па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі), Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў. Суд прызначыў палітвязню 3,5 гады калоніі. За кратамі мужчыну ўтрымліваюць ужо больш за тры гады.

Сёння, 18 студзеня, Уладзімір адзначае 57-годдзе.

💌Павіншуйце палітвязня па адрасе: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Уладзіміру Георгіевічу Малахоўскаму
💻Напісаць анлайн
❤️Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь

Ігар шмат год працаваў інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе" у Баранавічах. Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.

27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ у Баранавічах. А 25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара асудзілі да 2 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Ігар адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў 18 снежня. Праз месяц ён з'ехаў з Беларусі.
Падтрымайце палітвязня Уладзіміра Гароха лістамі і тэлеграмамі

49-гадовы жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.

28 красавіка 2023 года адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыма. Па выніках суда яго перавялі ў магілёўскую турму, дзе адразу па прыбыцці адправілі ў ШІЗА.

У шклоўскай калоніі яго шмат разоў закідвалі ў штрафны ізалятар, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ. Праз цяжкую працу ў яго пачаўся артроз. Акрамя гэтага, у яго сур'ёзныя праблемы з зубамі.

У зняволенні палітвязня ўтрымліваюць больш за тры гады.

💌Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу
💻Напісаць анлайн
🎉Палітвязень Іван Пацяйчук 20 студзеня адзначыць 20-годдзе ў зняволенні

Іван — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце за падзеі 9 і 10 жніўня 2020 (ч. 2 арт. 293 КК). Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 19 сілавікоў. 12 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста Івана Пацейчука асудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Тэрмін Іван адбывае ў бабруйскай выхаваўчай калоніі.

Івана ўзялі пад варту, калі яму было 17 гадоў.

💌Павіншуйце хлопца са святам: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Івану Дзмітрыевічу Пацяйчуку
💻
Напісаць анлайн

Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі
🇺🇦Падтрымайце ўкраінку Кацярыну Бруханаву, асуджаную да 2,5 гадоў калоніі

Кацярына — грамадзянка Украіны, родам з горада Херсон. Яна адвучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 пераехала ў Беларусь, дзе працавала перакладчыцай з кітайскай.

25 ліпеня 2023 года Бруханаву затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Сілавікі нібыта ўбачылі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла два відэа ў чат-бот "Люстэрка" з перасоўваннем расейскай вайсковай тэхнікі пад Мінскам. У выніку яе асудзілі да 2,5 гадоў калоніі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Цяпер палітзняволеная адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

💌Падтрымаць Кацярыну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Кацярына Андрэеўна Бруханава
💻Напісаць анлайн

Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад "Вясны" за 2023 год
❗️Палітвязня Змітра Дашкевіча паўгода ўтрымлівалі ў карцары. Нядаўна яго перавялі ў калонію і адразу змясцілі ў ШІЗА

Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку напісала пра апошнія навіны пра мужа:

"Зміцер прабыў у Жодзіне паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Зараз яго перавялі зноў Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у шыза, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сугрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбоя…

…Я не ведаю, як даваць рады з усімі побытавымі пытаннямі і 4-мі дзецьмі без яго, як рабіць усе дамашнія заданні дзяцей, рабіць працу, даваць рады з кружкамамі і баршчамі, калі я ведаю, што мой муж трасецца ад холада ў навасадаўскай камеры? Я так і не навучылася з гэтым жыць. Я баюся за ягонае жыццё і ягонае здароўе
..."

💌Падтрымаць Змітра: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А
💻Напісаць анлайн
🔗Сон на падлозе і расшпілены гузік: як палітвязняў пераследуюць за "злоснае непадпарадкаванне" ў зняволенні

Узбуджэнне новай крымінальнай справы — адзін з галоўных страхаў палітвязняў, якія адбываюць тэрміны ў папраўчых установах. У Беларусі існуе артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паводле якога па ініцыятыве адміністрацыі калоній і турмаў зняволеным могуць бясконца дадаваць тэрмін. Часта гэта робіцца па надуманых прычынах з мэтай дадатковага ціску на вязня. Праваабаронцы шмат гадоў настойваюць на яго дэкрыміналізацыі.

Па даных "Вясны", за апошнія тры гады супраць мінімум 33 палітвязняў узбудзілі крымінальныя справы паводле гэтага артыкула, а супраць некаторых з іх — двойчы.

📌"Вясна" прааналізавала судовыя пастановы паводле арт. 411 КК і распавядае, за якія абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны 👉 https://spring96.org/be/news/114075
🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Гашнікава з Днём народзінаў

Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. 

Заўтра, 23 студзеня, Аляксандру споўніцца 37 гадоў.

💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў
💻Напісаць анлайн
⚖️Справу палітзняволенай Святланы Кароль перадалі ў пракуратуру

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).

Як паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, крымінальную справу Святланы перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
Прысуд рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу пакінулі без зменаў

Мінскі абласны суд 23 студзеня разглядзеў апеляцыйную скаргу журналіста. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Нагадаем, у судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».

(Не)апошняе слова Аляксандра Манцэвіча

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў гродзенскую турму

Нагадаем, у судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Сяргея Кухацкавальца, старшыню Партыі БНФ перавялі ў гродзенскую турму № 1. Пра гэта паведаміў ягоны зяць Дзмітрый Антончык

Рыгора затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе паводле арт. 357 КК «змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі. У лістападзе стала вядома, што палітзняволенага змясцілі ў ПКТ на 6 месяцаў.

У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў
💻Напісаць анлайн
🤯За што палітзняволеных жанчын у гомельскай калоніі адпраўляюць у ШІЗА?

Апошнім часам у папраўчых установах супраць палітвязняў усё часцей узбуджаюць крымінальныя справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Па гэтым артыкуле тэрміны дадалі і тром палітзняволеным жанчынам: Алене Гнаук, Паліне Шарэндзе-Панасюк, Вікторыі Кульшы. Пры гэтым Паліну і Вікторыю асудзілі двойчы запар.

Паводле судовых пастановаў па арт. 411 КК, адміністрацыя гомельскай калоніі № 4 адпраўляла жанчын у ШІЗА за тое, што палітзняволеная "спала, седзячы на падлозе, паклаўшы галаву на тумбу для сядзення"; "выконвала фізічныя практыкаванні лежачы на падлозе ў забаронены час, зняўшы адзенне"; "расшпіліла пінжак"; "знішчыла ліст, напісаны да дачкі"; "выйшла ў туалет, не папярэдзіўшы".

За якія яшчэ абсурдныя і надуманыя парушэнні палітвязням выпісваюць спагнанні, на падставе якіх пазней судзяць і дадаюць новыя тэрміны
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Павел Абозны
🔺
Сяргей Вайцюк
🔺
Данута Перадня
🔺
Віктар Дзіброў
🔺
Віктар Прусаў
🔺
Аляксей Цыпілеў
🔺
Аляксандр Цімафееў
🔺
Аксана Юр'ева
🔺
Андрэй Аляксандраў
🔺
Антон Баброў
🔺
Георгій Гірыловіч
🔺
Арцём Заблоцкі
🔺
Уладзімір Кузуб
🔺
Эдуард Бабарыка
🔺
Раман Гваздзёлка
🔺
Анастасія Пакаташкіна
🔺
Ціхан Осіпаў
🔺
Антон Сотнікаў
🔺
Аляксандр Зіязэтдзінаў
🔺
Юрый Седзянеўскі
🔺
Яўген Шышкоў
🔺
Кастру і Сільва Сержыю

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў з 15 па 26 студзеня

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулы тыдзень былі прызнаныя 12 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 5 палітвязняў.

🔹Палітвязня Змітра Дашкевіча перавялі ў калонію і адразу змясцілі ў ШІЗА.

🔹Прысуд музыкам TOR BAND пакінулі без зменаў. Іх перавялі ў калоніі.

🔹Справу палітзняволенай Святланы Кароль перадалі ў пракуратуру.

🔹Палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі ў гродзенскую турму.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.
Падтрымайце палітвязня Уладзіміра Булаўскага лістамі і паштоўкамі

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 26 траўня вынеслі прысуд палітзняволенаму арт-менеджэру і музыку — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка.

На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове.

У чэрвені Уладзіміра перавялі ў папраўчую калонію № 2 — ён не абскарджваў прысуд.

💌Падтрымайце Уладзіміра: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Уладзімір Ігаравіч Булаўскі
💻Напісаць анлай
🎉31 студзеня Ціхан Осіпаў адзначыць Дзень народзінаў. Павіншуйце яго з 28-годдзем!

Палітзняволенаму Ціхану Осіпаву 31 студзеня, споўніцца 28 год. Павіншуйце яго паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.

Нагадаем, у папраўчай калоніі № 15 у канцы сакавіка 2022 года Ціхана асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Пры гэтым у траўні 2021 года палітвязню прысудзілі 11 гадоў зняволення. У выніку яму прызначылі яшчэ сем месяцаў калоніі і змянілі рэжым з узмоцненага на строгі. За кратамі палітвязень утрымліваецца 3,5 гады.

💌Павіншуйце Ціхана: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ціхану Сяргеевічу Осіпаву
💻
Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную Галіну Краснянскую, асуджаную да 5 гадоў калоніі

67-гадовую жанчыну абвінавацілі ў ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі (ч. 2 арт. 361-3 КК).

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

У Мінску 12 студзеня Галіне прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Галіна Андрэеўна Краснянская 
💻Напісаць анлайн
⚖️Вярхоўны суд на гэтым тыдні разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Юрыя Юрэні

У траўні 2023 года Юрыя затрымалі разам з сынам Віталём Юрэнем за данаты. Мужчыну асудзілі за больш за 100 грашовых пераводаў на агульную суму 1 885 $. Паводле абвінавачвання, пераводы рабіліся з 7 жніўня 2020 да 24 сакавіка 2021 года. Гэта палічылі "фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2 КК). У лістападзе 2023-га яго асудзілі да 5 гадоў калоніі.

На судзе палітвязень сваю віну не прызнаў. Растлумачыў, што лічыў "фармаванні", у якія данаціў, дабрачыннымі арганізацыямі.

Вярхоўны суд 2 лютага разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд Юрыя. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

💌Паспейце падтрымаць мужчыну грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн