Вясна: Палітвязні Беларусі
949 subscribers
3.43K photos
13 videos
3.38K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
加入频道
⚖️Палітвязням Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу, асуджаным да 11 гадоў калоніі, пакінулі прысуды без зменаў

Вярхоўны суд 29 красавіка разглядзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча на прысуд Мінгарсуда. Суд пастанавіў пакінуць прысуды ў сіле.

Аляксея і Арцёма затрымалі восенню 2020 года. На "пакаяльных відэа" мужчыны выглядалі збітымі. Згодна версіі абвінавачвання, былыя супрацоўнкі «Белтэлекама» ў 2020 годзе "перадалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым 150 асоб з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, работнікаў сферы адукацыі і медыцыны, грамадскіх дзеячаў". Суд па рашэнні суддззі праходзіў у закрытым рэжыме. 8 лютага палітвязням прысудзілі 11 гадоў калоніі. Хутка іх этапуюць у калонію.

💌Падтрымайце палітвязняў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Аляксей Віктаравіч Бычкоўскі, Арцём Яўгенавіч Пархамовіч)
👋Перадавайце прывітанні і віншаванні палітвязням у папраўчую калонію №3 праз «Радыё Віцебск»

У віцебскай калоніі №3 ("Віцьба") адбываюць свой тэрмін 60 палітычных зняволеных. Адміністрацыя калоніі апошнім часам блакуе ліставанне і перадае вязням вестачкі толькі ад сваякоў. Нядаўна стала вядома, што на тэрыторыі калоніі працуе «Радыё Віцебск», таму кожны чалавек можа скарыстацца магчымасцю і перадаць палітвязням добрыя словы падтрымкі і салідарнасці. Зрабіць гэта можна з панядзелка па пятніцу з 13.00 да 14.00 і з 20.00 да 21.00, а ў выходны — кожную гадзіну з 10.00 да 15.00 у 45 хвілін. Даслаць паведамленні можна праз Viber: +375 (29) 7071–071.

📍Таксама нагадваем, што ў СІЗА-1 працуе «Русское радио». Віншаванні можна дасылаць праз «стол заказаў» кожны дзень з 13:00 да 14:00. Для гэтага патэлефануйце ў прамы эфір: +375 (17) 284−37−63 або дашліце паведамленне з віншаваннямі ў Viber: +375 (29) 8889−989. Таксама віншаванні можна даслаць анлайн.

Наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org

🌿Карысныя спасылкі:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
❗️Палітзняволеную Вольгу Гарбунову пачнуць судзіць ужо заўтра

Стала вядома, што ў 10:30 5 красавіка ў судзе Савецкага раёна пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай экс-кіраўніцы «Радзіславы» Вольгі Гарбуновай, а таксама сябраў арганізацыі. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Шаціла.

Нагадаем, актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Вольгу затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна некалькі дзён трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, Вользе Аляксандраўне Гарбуновай
Падтрымайце палітзняволенага берасцейца Аляксандра Кардзюкова лістамі салідарнасці!

Аляксандр Кардзюкоў — сведка забойства берасцейца Генадзя Шутава, які 11 жніўня 2020 года атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву. Кардзюкова абвінавацілі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Мужчына, які стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы з'яўляўся фігурантаў крымінальнай справы. Аляксандра асудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін палітвязень адбывае ў папраўчай калоніі №15. Цяпер Аляксандра можна падтрымаць толькі лістамі салідарнасці. Але памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Падтрымаць Кардзюкова: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Генадзьевіч Кардзюкоў
‼️Палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

Па непацверджанай інфармацыі, палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак.

Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Як пераследуюць палітвязняў у калоніі?
📸 Фотаархіў старшыні «Вясны»

Алесь Бяляцкі і блогер Дзмітый Казлоў («Шэры кот») на офісе «Вясны» ў Мінску, 22 студзеня 2020 год.

Цяпер абодва лічуцца палітзняволенымі: Дзмітрый Казлоў быў асуджаны да 5 гадоў калоніі, а Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў чаканні суда ўжо больш за 9 месяцаў.

💌 Падтрымайце паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

- ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Дзмітрыю Алегавічу Казлову
❗️Палітвязня Міколу Дзядка змяшчалі ў ШІЗА на 9 сутак

Палітзняволенага блогера і анархіста Міколая Дзядка ў канцы сакавіка змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, адміністрацыя калонія працягвае знішчыць лісты, якія дасыдаюць палітвязню.

Цяпер стала вядома, што з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах:

«Позавчера вышел из ШИЗО. В прогулочном дворике спросил у соседней камеры, когда у нас библиотека – 6 суток, потом добавили еще 3 за аналогичное нарушение».

Але, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ, таму адтуль ён выйдзе на дзевяць дзён пазней.

Таксама Мікола падзяліўся ўражаннямі ад кнігі Льва Талстога:

«Кстати, насчёт книг, прочитал недавно "Воскресение" Л. Толстого. Мощнейшая книга, просто шедевр. Там и про судебно-административный произвол, притом типажи мелких сатрапов и чиновников как будто списали с сегодняшних. И про духовный рост человека, и про христианские ценности, какими они должны быть. Наверное, именно за эту книгу Льва Толстого отлучили от православной церкви. Жалею, что не прочел ее лет в 14. Тогда бы мои взгляды оформились гораздо раньше».

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📍Палітвязень Аляксей Лой сёння выйшаў на волю

Сёння, 5 траўня, палітвязень Аляксей Лой вышаў на волю пасля году на «хіміі». Аляксея асудзілі па артыкуле 370 КК (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) да шасці месяцаў «хатняй хіміі», але ў апеляцыйным парадку прысуд быў зменены на 1 год «хіміі». Тэрмін Аляксей адбываў у ПУАТ №48.
📍Мінгарсуд 20 траўня разгледзіць апеляцыйныя скаргі палітвязняў Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко

Скаргі будзе разглядаць суддзя Алена Ананіч 20 траўня ў будынку Мінскага гародскага суда.

Нагадаем, 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў галоўнаму рэдактару «Нашай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко па два з паловай гады калоніі. Іх абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК). За кратамі іх утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў.

Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць Ягора і Андрэя грашовымі пераводамі і бандэролямі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

💌Адрас для падтрымкі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
📍«Мне за сябе не сорамна», — Аляксандр Фядута ў СІЗА КДБ знаёміцца з матэрыяламі справы

Жонка палітолага і літаратуразнаўца Аляксандра Фядуты ў фэйсбке падзялілася апошнімі навінамі пра палітвязня. Фядуту тыдзень таму зноў перавялі ў СІЗА КДБ. Ён пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы і пракаментаваў гэта:

«Перечитал свои допросы. Том посвященный мне, пока мне за себя не стыдно».

Таксама ён перадае падзякі за падтрымку. Аляксандр у прагулачным дворыку робіць зарадку, але са здароўем яшчэ ёсць праблемы, бо ён зноў пачаў задыхацца.

📌Нагадаем, у сярэдзіне снежня Аляксандру на Валадарцы дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі. За кратамі палітвязня ўтрымліваюць ужо больш за год. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 красавіка ў Маскве. Цяпер ён фігурант крымінальнай справы аб "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" (арт. 357 КК).

💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8
💔«Тут асабліва адчуваецца, як зрусіфікавана краіна», — палітзняволеная Вольга Залатар з калоніі

На волю дайшоў ліст ад палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгі Залатар датаваны 3 траўня. Яна паведаміла, што цяпер шые летнія міліцэйскія курткі, а лісты па-ранейшаму ёй не перадаюць.

«Ужо тыдзень як я размеркавана ў атрад і засвойваю працэс тэрмаапрацоўкі. Мая брыгада зараз шые летнія міліцэйскія курткі. Я іх прасую. І заўсёды малюся. Унутры мяне бесперапынна гучыць музыка. Дарма, што не маю ні слыха, ні голаса, каб спяваць. Затое мае дзеткі музычна адораныя. І здольныя ў мастацтве.

Па-ранейшаму, я вяду маналог. Нават на Вялікдзень мне не аддалі ніводнага віншавання. Як звычайна зычу людзям, якія аддалі незаконныя загады і іх выканаўцам усяго добрага, каб іх сэрцы адкрыліся Божаму поклічу і яны пакаяліся ва ўчыненным зле. Мне вельмі не хапае беларускамоўнай камунікацыі. На ўсю калонію дзве-тры зняволеныя, якія размаўляюць па-беларуску. Тут асабліва адчуваецца, як зрусіфікавана краіна. Затое відавочна, што тыя, хто размаўляюць на роднай мове не злачыннічаюць».


📌Трэцяга снежня Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Залатар не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вольга Віктараўна Залатар
❗️Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. Толькі тыдзень таму ён выйшаў адтуль пасля 46 сутак

Сёння стала вядома, што палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы зноў змясціла ў карцар на 10 сутак. Прычына спагнання пакуль невядомая. Тыдзень таму ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар. Вядома, што раней, калі вязню падчас прагулкі загадвалі прыбіраць дворык, то кожны раз Мікіта адмаўляўся, за што на яго склалі некалькі рапартаў, якія становяцца падставай для вынясення спагнанняў.

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 213 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да гэтага часу кожны чалавек можа падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролькамі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

💌 Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Палітзняволеная Ірына Коваль даслала вестачку з-за кратаў. Падтрымайце яе лістамі!

55-гадовая Ірына Коваль за кратамі знаходзіцца амаль тры месяцы. Яе затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК). Раней Ірына працавала ў бібліятэцы, але яе звольнілі напачатку года.

У лісце на волю Ірына падзялілася, якія кнігі чытае на Валадарцы:

«Дзякуй за спіс, вельмі ён прыдасца. Я тут прачытала Горвата "Прэм'ера" — працяг "Радзіва Прудок". Файная кніга, як бы сказала моладзь - "прыкольная". Я рускую класіку чытаю, але толькі тых аўтараў, якія, я ўпэўненная, сёння былі б супраць вайны ва Ўкраіне. Вось цяпер я чытаю Купрына "Гранатовый браслет", "Поединок", "Белый пудель".

Брала кнігу Вітаўта Чаропкі "Імя ў летапісе". Яе можна чытаць і перачытваць пастаянна — пра нашы славутыя постаці мінулага. Сапраўды, на волі кнігі не чытаюцца так, як тут. На волі сядзіш у інтэрнэце, пакуль усе апошнія навіны не пераслухаеш, перагледзеш і няма калі чытаць. А тут часу вольнага шмат. Тут чамусьці папулярны Гогаль.

Вельмі цікавая кніга, якую я тут прачытала "Повелитель мух" Уільяма Гольдберга. Кніга дастойная.

Дзякуй за вашу падтрымку. Гэта вельмі дапамагае маральна, дае надзею на хуткія змены.»


💌Падтрымайце Ірыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ірына Віктараўна Коваль
Падтрымайце палітвязня Аляксандра Андрушкевіча грашовымі пераводамі і бандэролькамі

32-гадовага мінчука Аляксандра Андрушкевіча затрымалі 14 красавіка. Яму прад'явілі абвінавачанні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (за удзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту) і арт. 361-1 (за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамогі»). Да затрымання Аляксандр дасылаў шмат лістоў палітзняволеным, а цяпер яму таксама патрэбная падтрымка ад неабыякавых людзей.

Палітвязень знаходзіцца на Валадарцы. Кожны чалавек можа даслаць яму поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, а таксама зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Вітальевічу Андрушкевічу

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных?
🔺Як рабіць грашовы перавод?
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Алесь Бяляцкі і апазіцыйны палітык Павел Севярынец на прэзентацыі турэмнай кнігі "Каменнае сэрца", 29 студзеня 2019 год.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Павел Севярынец асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Севярынцу Паўлу Канстанцінавічу
📍Следства па справе палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына завершана

Пра гэта паведамляе Вольга Івашына. Меркавана, хутка над палітвязнем можа адбыцца суд. Жонка Дзяніса таксама піша, што да яго нарэшце пачалі даходзіць лісты.

Нагадаем, Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 406 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Палітвязень знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Кожны чалавек можа даслаць яму поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 30 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1187 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя дзевяці палітзняволеным:
Анастасіі Тоўпік — 3 гады «хатняй хіміі»;
Сафіі Сапега — 6 гадоў калоніі;
Ігару Ляшкевічу і Дзіяне Вашчылінай — 3 гады «хатняй хіміі»;
Вользе Гарбуновай — 3 гады «хатняй хіміі»;
Іллі Валенціновічу і Мікіце Валенціновічу — 3 гады «хатняй хіміі»;
Анастасіі Кухаравай — 3 гады «хатняй хіміі»;
Веры Цвікевіч — 1 год калоніі.

🔹Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар, меркавана, на 20 сутак.

🔹Палітзняволенага блогера і анархіста Міколая Дзядка з 15 па 24 красавіка змяшчалі ў ШІЗА.

🔹Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў змеўшчаны ў карцары на 10 сутак. Толькі тыдзень таму ён выйшаў адтуль пасля 46 сутак. Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 213 сутак.

🔹Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута знаёміцца са справай: «Перечитал свои допросы. Том посвященный мне, пока мне за себя не стыдно».

🔹У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты. Суд над ім адбудзецца прыкладна ў канцы траўня.

🔹Палітзняволеная Таццяна Вадалажская хутка пачне знаёміцца з матэрыяламі справы.

🔹Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар у калоніі шые летнія міліцэйскія курткі, а лісты па-ранейшаму ёй не перадаюць.

🔹Следства па справе палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына завершана.

🔹Палітзняволенай Ксеніі Сырамалот у калоніі забаранілі наведваць тэатр і спортзалу. Паведамляецца, што гэтае абмежаванне тычыцца ўсіх палітзняволеных, якіх паставілі на прафулік як «склонных да экстрэмізму».

🔹Палітвязень Аляксей Лой 5 траўня вышаў на волю пасля году на «хіміі».

🔹Палітвязень Іван Багдзевіч 2 траўня выйшаў з папраўчай калоніі №3 («Віцьба»).

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

«Свабодны і адкрыты чалавек, за што і пакутуе цяпер». Ветэрынарку асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел амаль ва ўсіх нядзельных Маршах

Блізкія пра палітзняволеную Веру Цвікевіч: «Яна дагэтуль не можа паверыць, што ўсё гэта рэальнасць»

Замест лячэння зроку афармляюць першую групу інваліднасці: гісторыя ахвяры катаванняў Дзмітрыя Мішакоўскага

«Ён — чалавек-свята»: блізкія распавядаюць пра 19-гадовага палітвязня Антона Сіманенкава
❗️У палітзняволеных «хімікаў» КДБ рэгулярна ладзіць ператрусы

Па інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчых установах №7, №39 і №43 супрацоўнікі КДБ рэгулярна праводзяць ператрусы і «правяраюць» тэлефоны.

📌Раней у палітычных «хімікаў» масава прайшлі ператрусы ў студзені і лютым 2022 года. 14 лютага ў спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў з’явіўся тэлеграм-чат «Волейбол по выходным». Такое рашэнне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Гэты чат аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на "хімію". Ужо 15 лютага КДБ пачаў «зачыстку».

У васьмі папраўчых установах супрацоўнікі КДБ ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, выняцце тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Таксама па месцы прапіскі былі праведзены ператрусы ў асуджаных да «хіміі» палітвязняў, якія пакінулі Беларусь. Пасля «рэйду» двух палітзняволеных перавялі ў СІЗА-3 і завялі новую крымінальную справу.

🔻Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць тры палітзняволеных:

🔺Іван Зянько
🔺Дзмітрый Кунусаў
🔺Мікалай Лёгкі
🔺Сяргей Пятрухін
🔺Віктар Акцістаў
🔺Андрэй Асаула
🔺Аляксандр Аўдзеюк
🔺Генадзь Мажэйка 
🔺Аляксандр Новаш
🔺Мікіта Залатароў
🔺Зінаіда Міхнюк
🔺Расціслаў Стэфановіч
🔺Аляксандр Кісялёў
🔺Дзмітрый Горбач
🔺Уладзімір Мацкевіч 
🔺Артур Хацько
🔺Сцяпан Дрозд
🔺Раман Лабанаў
🔺Валянцін Лабачоў
🔺Яўген Шпількоў
🔺Уладзімір Дудараў
🔺Сяргей Канановіч
🔺Вадзім Хіжнякоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава пасля суда па справе "Белта", 13 лютага 2019 года.

Цяпер абодва - палітзняволеныя, знаходзяцца ў СІЗА-1.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу
Золатавай Марыне Васільеўне