Палявая пошта
2.99K subscribers
972 photos
20 files
289 links
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках.
Больш картак у нашай інсце:
https://www.instagram.com/poshtabel/
加入频道
#Мір, від на замак
1925 / 2025

(фота: inst dar_tysh)
#Булгак
#Горадня, від на Фарны касьцёл
1932 / 2025

(фота ад падпісчыка @poshtabel)
#Паддэнбскі
#Менск
Няміга, Халодная сінагога
канец 1940-ых / 2025

"...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі.

І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі.

І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю
..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка. (1960-ыя)

(фота: fb Минск: было-стало)
Добрага, спадарства!

Нешта даўно не было новых рубрык на нашым канале :)

🎨Таму рады прэзентаваць тэг #Беларусьмаляваная — пад ім будуць публікавацца старыя маляваныя карткі па нашай краіне!

Няхай такіх паштовак куды меньш, чым фатаграфічных, але, мяркую, тэма заслугоўвае ўвагі. Цікава паглядзець на Беларусь трошкі па-іншаму — вачыма мастакоў, як яны бачылі наш край 100+ год таму.

У кожным допісе таксама будзе тэг з прозьвішчам творцы.Так, праз некаторы час, у нас зможа атрымацца нават цэлая падборка па аўтарах.👨‍🎨

Калі вам падабаецца такі фармат, падтрымайце рэакцыямі❤️
#Наваельня
"Воз ля мясцовай камендатуры, 24.01.1916"

Пачнем з сюжэта, які быў намаляваны ў гэты ж дзень 109 год таму! Аўтар — Эрнст Вальтэр, на той момант унтэр-афіцэр кайзераўскай арміі.

❄️ Узімку 1915-1916 гг. ён служыў у ваколіцах мястэчка Наваельня, што ў Дзятлаўскім раёне. Маляваў тутэйшыя краявіды, побыт мясцовых жыхароў і сваіх аднапалчан.

💸 Яшчэ да Першай сусьветнай ён меў тыпаграфію ў Ліссе (цяпер г.Лешна, недалёк ад Познані, Польшча), таму лёгка мог друкаваць свае працы на паштоўках. Думаецца, спадар Вальтэр пасьпеў няблага на гэтым зарабіць, бо карткі і па сёньня адносна часта сустракаюцца на замежных аукцыёнах, значыць, друкаваліся немалым тыражом.

Большасьць малюнкаў падпісаны дакладнай датай і месцам, што сапраўдная раскоша для дасьледчыкаў і калекцыянераў, бо здымае шмат пытанняў па атрыбуцыі :)

⛄️Працягнем знаёмства з мастаком у наступных зімовых допісах :)

#Беларусьмаляваная, #Вальтэр, #этнаграфія, #забытаявайна

(Паштоўка з калекцыі Гальяша Чарняўскага, вайсковага гісторыка)
#Расоны, сядзіба Гласка
пач ХХ ст. / 2024

Была пабудавана на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў на грошы Станіслава Гласка, тутэйшага землеўласьніка. Атрымаўся прыгожы, велічны сядзібны дом, незвычайнай для нашых краёў архітэктуры, з цікавай унутранай планіроўкай. Самы пазнавальны будынак у Расонах і ўжо даўно галоўная візітоўка горада.

За савецкім часам тут працавалі розныя грамадскія ўстановы, апошняй з іх быў цэнтр дзіцячай творчасьці, які дзейнічаў да нашых дзён. Пакуль палацык на рэмонце, таму зачынены для наведвальнікаў.

(фота: inst natatki_vandroynikay)
#Ліда, зімовы краявід
пач.ХХ ст. / 2025

(фота: inst alexeyvasko)
Вітаю, шаноўныя!

🔍Мы з @belaruskipioner працягваем рубрыку пра раннія #паштоўкіБССР. Карткі рэдкія, то і допісы па іх у нас выходзяць нячаста.
Але ж выходзяць! 😁

❤️ Калі вам такое цікава, падтрымайце падабайкамі. Таксама можна пакінуць данат ці зорачку⭐️. Якім бы сымбалічным не было ахвяраваньне, гэта заўсёды падбадзёрвае.😌

Спасылка на артыкул пра #Гомель ніжэй:

(калі ё магчымасьць, адкрывайце спасылку з кампутара ў браўзеры: глядзець добрыя сканы на вялікім экране куды прыемней🌝)
#Нясьвіж
від на Ратушу і гандлёвыя рады
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst yasevich.ph)
#Ашмяны
Плошча Рынак, 1916 г. /
Плошча 17 верасьня, 2025 г.

(фота: inst Ашмянскі краязнаўчы музей)
Добрага, спадарства!

🙌 Сустракайце першую сёлета падборачку #пашыраймасваё.
Цікавыя праекты на розныя тэмы па-беларуску:

🎬Кавалачак жыцця— тут падкажуць, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.

👩‍🔬cybulinka — самыя важныя навіны і гісторыі з розных сфераў навукі.

🏃‍♂️ sacral_BY — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

💻 BelKantent — можна пачытаць свежыя навіны пра кампутарныя камплектуючыя, тэхналогіі, і сучасныя гульні.

🎙Так склалася гістарычна — цікавыя падкасты на розныя гістарычныя тэмы.

Пашырайма сваё❤️
#Кабыльнік (Нарач)
вул. Шэметаўская, 1916 г. /
вул. Піянерская, 2025 г.

(фота: inst poshyk.info)