#1регион
30.7K subscribers
44.4K photos
5.98K videos
20 files
17.3K links
Telegram-канал о Брестской области.

📣Все обо всех регионах Брестчины.

📝Будь в курсе жизни твоего региона!

Если вы хотите поделиться новостью или фактом из жизни Брестской области — присылайте ваши материалы в наш чат-бот по ссылке: @pervyiregion_bot
加入频道
Венгерскі музыкант Дзюла Сіладзьі сыграў сёння ў Ружанах

🔹Канцэрт адбыўся ў Ружанскім касцёле Святой Тройцы ў рамках арганнага фестывалю «Ars Magna Organi» («Вялікае Мастацтва Аргана»). Ён стаў дзявятым па ліку ў праграме фестывалю ў Ружанах.

У праграме канцэрта вялікі блок быў адведзены іспанскай барочнай музыцы. Справа ў тым, што Дзюла Сіладзьі пэўны час жыў у Іспаніі і Партугаліі.

🔹Сярод слухачоў былі тыя, хто не прапусціў практычна ніводнага канцэрта ў Ружанах. Заключны адбудзецца заўтра, 13 кастрычніка, у 13.00 гадзін.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍17🥰1👌1
Прафсаюзныя работнікі Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласных галіновых камітэтаў прыступілі да пасадкі лесу ў Пружанскім раёне

🔹 Удзел у акцыі бяруць больш за 60 чалавек – кіраўнікі і супрацоўнікі апаратаў абласнога аб’яднання і абласных арганізацый галіновых прафсаюзаў.

🔹 Гэтым летам ураган пашкодзіў 1,5 млн кубаметраў лесу Беларусі. Справіцца з пасадачнымі работамі адным супрацоўнікам лясной галіны не па сілах. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла з ініцыятывай дапамагчы аднавіць лясны фонд краіны.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍24🥰1👌1
Міністр інфармацыі Марат Маркаў павіншаваў калектыў жабінкаўскай газеты «Сельская праўда» з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання

«Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт роднага краю. У яе матэрыялах заўсёды ўзнімаліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў раёна і горада Жабінка.

Сёння, у «Сельскай праўды» ёсць уласная пазіцыя па шырокаму колу пытанняў. Тут знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Брэстчыны, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій, якія працуюць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю ўсяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту!», — адзначыў Міністр інфармацыі.


#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍147🔥4
У Пружанах выратавальнікі дапамаглі птушцы, якая заблыталася ў галінах дрэва

🔹 Інцыдэнт адбыўся сёння, 11 лістапада, на вуліцы Кастрычніцкай.

🔹 Як аказалася, варона заблыталася ў галінах дрэва.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍157🥰3👌1
Філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея «Мастацкі музей» працягвае выставачны праект "Брэстчына этнаграфічная"

🔹14 лістапада ў 16.00 адкрываецца чарговая выстава «Брэстчына этнаграфічная: Кобрынскі і Жабінкаўскі край», дзе будуць прадстаўлены прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёнаў. На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Кобрынскага строю, рэканструкцыяй касцюма Лелікаўскай свахі (з фондаў Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава), ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

🔹Экспазіцыю дапоўняць саламяныя вырабы сучасных народных майстроў Жолах Валянціны Арсеньеўны (Кобрын) і Коваль Ірыны Міхайлаўны (Жабінка).

🔹Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 года.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍105
У Пружанах пачалі збор каркаса для галоўнай навагодняй ёлкі горада

🔹 Месца размяшчэння навагодняй прыгажуні сёлета застанецца нязменным – вуліца Савецкая, побач з гарадскім Палацам культуры.

🔹 Вядзе зборку каркаса Пружанскае КУВП «Камунальнік».

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion

Telegram
11👍6🎄3
Звязда: Брэстчына настроена на рывок

🔹Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык правёў першую на сваёй цяперашняй пасадзе прэс-канферэнцыю для рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ.

🔹Журналісты адразу ж заўважылі, што сустрэча праходзіць у час, калі губернатар адпрацаваў сімвалічныя сто дзён. Таму шмат пытанняў датычылася яго асабістага знаёмства з рэгіёнам і ўспрымання Брэстчыны.

— Галоўная задача кіраўніка — захацець здзейсніць прарыў і заразіць такім жаданнем найбліжэйшы круг аднадумцаў-калег. Тады справа зрушыцца з месца. Я ніколі не мірыўся з гэтымі памяркоўнымі лічбамі — 102-103 працэнты. А чаму, напрыклад, не 115? Гэта ж дабрабыт прадпрыемства і магчымасці яго развіцця, гэта заработная плата калектыву. Важна не спыняцца на тым, чаго дасягнулі, а ісці наперад. Калі ў людзей гараць вочы, калі яны любяць сваю работу, у іх усё атрымліваецца.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍153👌1
Звязда: На прыёме грамадзян да Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай звярнуліся з пытаннем наконт маршруткі Мінск — Ляхавічы

🔹Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА прымала людзей на базе ЖЭУ № 4 Цэнтральнага раёна Мінска.

🔹Заснавальнік таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое ажыццяўляе пасажырскія перавозкі па маршруце Мінск — Ляхавічы, паскардзіўся, што яго маршруткам не дазваляюць рабіць прыпынкі ў іншых населеных пунктах, размешчаных па дарозе з раённага цэнтра да сталіцы. Хоць, па яго словах, маршрут запатрабаваны ў жыхароў іншых населеных пунктаў.

🔹Наталля Качанава заўважыла, што нельга не дазваляць людзям выйсці на тым прыпынку, дзе яны хочуць.
«Мы жывём у адной дзяржаве, — падкрэсліла спікер. — Людзі селі, ім трэба выйсці — выпусціце людзей. Гэтая сістэма павінна быць выбудавана ў цэлым па краіне».


🔹Канкрэтныя даручэнні ў найбліжэйшы час будуць накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацый.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
👍137
Сёння свята Божага Нараджэння ў хрысціян, якія адзначаюць яго 25 снежня

🔹У ноч з 24 на 25 снежня ў царквах Брэстчыны праходзяць урачыстыя богаслужэнні, прысвечаныя гэтаму святу.

#1рэгіён

Больш навін з @ pervyiregion
12👍6🎄2