Дятлово ОНЛАЙН
884 subscribers
29.8K photos
2.61K videos
9.82K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
Першыя тысячнікі – у ААТ “Граніт-Агра”

Першымі ў раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Аляксандр Бакей.

4 жніўня яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/pershyya-tysyachniki-u-aat-granit-agra/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Патапенка.
Ён сустрэўся з кіраўніцтвам раёна, прафсаюзным актывам і наведаў працаўнікоў сёлетняга жніва.
Візіт прафсаюзнага лідара ў наш раён распачаўся са знаёмства са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, з якім яны абмеркавалі кадравыя пытанні і надзённыя клопаты прафсаюзаў у раёне...

Самай актуальнай тэмай жніўня з’яўляецца масавая ўборачная кампанія, таму Сяргей Патапенка асабіста наведаў аб’екты жніва, каб пагутарыць з аграрыямі і адзначыць лепшых з іх.
Ён уручыў грашовы сертыфікат ад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў камбайнеру  ААТ “Дварэц-Агра” Мікалаю Маруку.
Такі ж сертыфікат Алена Бераснева перадала заслужанаму аграному-насенняводу ААТ “Граніт-Агра” Ганне Строк. Гэта ўборачная кампанія – 35-я для жанчыны...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/parady-i-vinshavanni-ad-prafsajuznaga-lidara/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
“Дзяжурныя” па ўраджаі. ААТ “Дварэц-Агра” на жніве дапамагае студатрад

Хуткім вадаспадам ліецца з прычэпа вялікага грузавіка “чорнае золата” – насенне алейнага рапсу, прывезенае на КЗСВ-30 у аграгарадок Дварэц з палеткаў мясцовай гаспадаркі.

Час ад часу асобныя кропелькі-драбінкі праскакваюць міма збожжапрыёмніка сушыльнага комплексу і “прызямляюцца” на пляцоўку побач з ім. Разгрузка скончана, і, як руплівыя пчолы, са шчоткамі і венікамі выходзяць студатрадаўцы: сёлета яны тут “дзяжурныя” па ўраджаі. Задача 11 юнакоў і дзяўчат, якія падзелены на 2 змены і дапамагаюць аграрыям на жніве, – захаваць зернейкі ўраджаю-2022 і тым самым зрабіць свой пасільны ўклад у сёлетні намалот сельгаспрадпрыемства...
http://diatlovonews.by/2022/08/dzyazhurnyya-pa-radzhai-aat-dvarec-agra-na-zhnive-dapamagae-studatrad/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Яны дапамагаюць карміць краіну. На Дзятлаўшчыне віншуюць камбайнераў-тысячнікаў

Лепшыя камбайнеры і экіпажы ААТ “Граніт-Агра”, якія ўжо вызначыліся на сёлетнім жніве, прымалі віншаванні ад кіраўніка раёна, райкама прафсаюза АПК і раённай арганізацыі ГА БРСМ.
– Дзятлаўшчына перасягнула 50-працэнтны рубеж ва ўборачнай кампаніі, ураджайнасць складае больш за 42 цэнтнера з гектара, што значна лепш за мінулагоднія паказчыкі, – агучыў лічбы сёлетняга жніва старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – У лідарах па ўраджайнасці і намалоце – ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”. Усімі гаспадаркамі раёна на сёння намалочана каля 30 тысяч тон збожжа, пры гэтым трэцяя частка ўраджаю – камбайнерамі вашай гаспадаркі “Граніт-Агра”. З асаблівай радасцю і гонарам – узнагароды лепшым з лепшых...👇
http://diatlovonews.by/2022/08/yany-dapamagajuc-karmic-krainu-na-dzyatla-shchyne-vinshujuc-kambajnera-tysyachnika/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Iнфармацыя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на раніцу 12 жніўня 2022 года.

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Лепшым на ўборцы – пашана і ўзнагароды

Віншаванні з выдатнымі поспехамі на жніве-2022 ад кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” прымалі хлебаробы СГФ “АграМілк”.

На сёння ў філіяле 5 камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў: Руслан Міклаш і Віктар Ёда, Руслан Палуносік і Дзмітрый Малаед, Ігар Варэйка і Дзмітрый Кароль, Міхаіл Кармільчык і Віталь Шымук, Аляксандр Родзька і Павел Ёда, а таксама 4 вадзіцелі, якія дасягнулі паказчыка ў тысячу тон перавезенага збожжа: Арцём Бандарэнка (перавёз ужо 2 тысячы тон), Іван Марцукевіч, Віктар Матук, Дзяніс Вінцукевіч... 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/lepshym-na-borcy-pashana-i-znagarody/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
З тысячным намалотам! Хто на гэты раз прымаў віншаванні?

Жніво-2022 на Дзятлаўшчыне ўжо перасягнула экватар. На ім вызначаюцца ўсё новыя лідары.
15 жніўня хлебаробы атрымлівалі заслужаныя віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака.

На гэты раз рубеж у тысячу тон (а на адвозцы часам і ў дзве) перасягнулі работнікі гаспадарак ААТ “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, КСУП “Войневічы”... 👇
http://diatlovonews.by/2022/08/z-tysyachnym-namalotam-hto-na-gety-raz-pryma-vinshavanni/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Маладыя лідары на хлебным полі

Добрай традыцыяй нашага раёна стала адзначаць узнагародамі лідараў моладзевых спаборніцтваў на жніве.
Віншаванні ад першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык прымалі маладыя тысячнікі сёлетняй уборачнай кампаніі з ААТ “Граніт-Агра”.

Добрыя словы і пажаданні прагучалі на адрас моладзевых камбайнавых экіпажаў гаспадаркі – камбайнера Андрэя Літвінскага і яго памочніка Аляксандра Паршука, камбайнера Аляксандра Майсейчыка і яго памочніка Арцёма Літвінскага. Віншаванні ў гэты ж дзень прымаў і малады вадзіцель сельгаспрадпрыемства Віталій Макарчук...
http://diatlovonews.by/2022/08/maladyya-lidary-na-hlebnym-poli/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
На палетках КСУП «Жукоўшчына» (фотафакт)

#Дзятлава #Дятлово #урожай
Сёння хлебаробы гаспадарак “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра” атрымлівалі заслужаныя віншаванні і ўзнагароды ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, кіраўніцтва і прафсаюзаў гаспадарак.
http://diatlovonews.by/2022/08/hvala-i-pashana-lidaram-spabornictva-na-zhnive/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай