Дятлово ОНЛАЙН
886 subscribers
29.8K photos
2.61K videos
9.83K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
📌 Прямая линия

16 ноября с 11.00 до 13.00 на базе ГУ «Дятловский райЦГЭ» с участием главного врача Еленой Вячеславовной Шейбак состоится прямая линия по теме «Соблюдение санитарно-эпидемиологического законодательства на объектах торговли и общественного питания Дятловского района. Здоровое питание – выбор современного потребителя».
Телефон прямой линии: 61204.

#Дзятлава #Дятлово #прямаялиния
Добры дзень! Да вас – камісія

З 13 па 17 лістапада на Дзятлаўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у жылым фондзе.
На працягу тыдня ў раёне будзе працаваць рабочая група, у якую ўвайшлі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама,  работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райбальніцы, Дзятлаўскіх раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння, раённай энергагазінспекцыі, аддзела адукацыі райвыканкама.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/pazharnaya-byaspeka-dobry-dzen-da-vas-kamisiya

#Дзятлава #Дятлово #акция #пожары
Дзятлаўшчына маладая. Завершаны чарговы студатрадаўскі семестр

Урачыстае закрыццё трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага 60-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў, адбылося на Дзятлаўшчыне.
У навучальныя ўстановы раёна, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах сезона-2023, з узнагародамі і падарункамі завітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
Сёлета раённы камітэт ГА “БРСМ” павысіў планку ў працаўладкаванні ў моладзевыя атрады і справіўся з пастаўленай задачай на 100 %: сезоннае месца працы атрымалі 172 чалавекі. На Дзятлаўшчыне дзейнічалі 13 студэнцкіх атрадаў – сельскагаспадарчыя, экалагічныя і сэрвісныя, якія супрацоўнічалі з пяццю сельгаспрадпрыемствамі раёна, Дзятлаўскімі РУП ЖКГ і лясгасам.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/dzyatla-shchyna-maladaya-zavershany-chargovy-studatrada-ski-semestr

#Дзятлава #Дятлово #молодежь #брсм
Дзелавы панядзелак. Парадак там, дзе ён падтрымліваецца

На чарговай рабочай нарадзе старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага прагучалі тэмы, якія не губляюць сваёй актуальнасці.
Гэта навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі, падрыхтоўка да каляндарных святаў, бяспека жыццядзейнасці, іншыя.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/dzelavy-panyadzelak-paradak-tam-dze-jon-padtrymlivaecca

#Дзятлава #Дятлово #власть #планерка
Чалавек і лебедзь. Гісторыя кранае душу

Кажуць, што той, хто не любіць жывёл і птушак, людзей любіць таксама не здольны.
І наадварот – добрыя ўчынкі ў адносінах да братоў нашых меншых могуць шмат сказаць пра асобу чалавека. Чуллівую гісторыю пра дабрыню, высакароднасць і двайное выратаванне расказала жыхарка пасёлка Казлоўшчына Аксана Мацюкевіч:
– Кожную нядзелю я наведваю службу ў храме. Калі пасля яе гэтым разам вярталася дадому, праязджала міма нашага возера ў пасёлку, дзе засталіся на зімоўку лебедзі разам з сямю сваімі птушанятамі. Я звярнула ўвагу, што адна з птушак (па шэрай афарбоўцы відаць, што падлетак) неяк нязвыкла сябе паводзіць: то выкручвае шыю, то б’ецца аб ваду, то нырае...
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/chalavek-i-lebedz-gistoryya-kranae-dushu

#Дзятлава #Дятлово #сострадание #помощь
15 ноября КГК Гродненской области проведет прямую линию по вопросам организации зимне-стойлового содержания скота

Прямая линия пройдет с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00.
В целях изучения принимаемых на местах мер по организации зимне-стойлового содержания скота, а также создания надлежащих условий для работников, занятых на животноводческих объектах, 15 ноября с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 в Комитете государственного контроля Гродненской области по телефонам 8 (0152) 79 88 05 и 79 88 09 будет проводиться горячая линия по указанным вопросам.

Любой желающий может высказать свое мнение о достаточности принимаемых на местах мер по организации содержания скота, а также созданию надлежащих условий труда работников, занятых в животноводческой отрасли.

#Дзятлава #Дятлово #КГК
Храм города Дятлово посетит митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси

#Дзятлава #Дятлово #храм #православие
Выездной приём граждан проведет служба «одно окно»

17 ноября 2023 года с 10.00 до 13.00 в здании сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Жуковщина, ул. Первомайская, д. 6 будет проходить выездной приём граждан по предварительной записи специалистом службы «одно окно» — для приема заявлений на осуществление административных процедур.
Предварительная запись на прием осуществляется по номерам 8 01563 32 0 08 (телефон сельского исполнительного комитета), 8 01563 27 1 61 (телефон службы «одно окно»).

#Дзятлава #Дятлово #одноокно
ГрадусПлюс. Дама з сабачкам

З вамі здаралася такое, калі адчувалі сябе пакрыўджанымі, пацярпелымі і жадалі або нават патрабавалі вырашэння сітуацыі па справядлівасці?
Аднак у гэтым разе трэба разумець, што закон справядлівы, але суровы і безэмацыянальны, упэўніцеся загадзя, што самі не парушаеце яго.
Хочам падзяліцца з вамі сумнай і павучальнай гісторыяй на гэты конт, якая здарылася нядаўна. Дзятлаўчанка гуляла ў парку па вуліцы Міцкевіча разам з сабачкам, любімым усімі членамі сям’і. На вачах у жанчыны хатні гадаванец выбег на дарогу і яго збіў аўтамабіль, які не спыніўся і паехаў далей.

Ад шоку жанчына не запомніла ні нумар, ні марку машыны, а калі прыйшла ў прытомнасць, звярнулася ў міліцыю і атрымала пакаранне.
– Што за бязглуздзіца? – слушна станеце абурацца вы.
Ды не, проста законныя правілы, аб існаванні якіх забываць не варта...
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/graduspljus-dama-z-sabachkam

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
📌У дэталях. Народ мае права вырашаць свой лёс

Усебеларускі народны сход – сімвал беларускай дзяржаўнасці.
Вопыт нашай краіны ў частцы фарміравання новага прамога інстытута народнай дэмакратыі, такога як УНС, можна назваць унікальным не толькі на постсавецкай прасторы, але і на міжнароднай арэне ў цэлым...
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/u-detalyah-narod-mae-prava-vyrashac-svoj-ljos

#Дзятлава #Дятлово #внс
Закону Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” – 30 гадоў

Ініцыятарам прыняцця Закону Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” ў нашай рэспубліцы ў 1991 годзе быў Беларускі дзіцячы фонд, які з пісьмом і праектам закона ад імя Пленума аб’яднання звярнуўся ў Вярхоўны Савет БССР. 6 лістапада 1992 года на 10 сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Закон “Аб правах дзіцяці” быў прыняты ў І чытанні. У кастрычніку 1993 года сабраўся І Дзіцячы парламент, арганізаваны фондам, дзе ў тым ліку абмяркоўваўся праект закона і была накіравана рэзалюцыя Дзіцячага парламента ў законатворчыя органы. У выніку далейшай работы 19 лістапада 1993 года Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” быў прыняты ў канчатковай рэдакцыі ў нашай рэспубліцы.
У рамках святкавання 30-годдзя гэтага нарматыўнага дакумента Беларускі дзіцячы фонд ініцыіраваў правядзенне тэматычных мерапрыемстваў для дзяцей. 
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/zakonu-respubliki-belarus-ab-pravah-dzicyaci-30-gado

#Дзятлава #Дятлово #дети #закон #защита
Гісторыя з працягам: у СГФ “АграМілк”адкрылі знакавы аб’ект

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў СГФ “АграМілк” сустрэлі ўрачыстым уводам у строй новага аб’екта інфраструктуры – крытай пляцоўкі для сельгасмашын.
Сёлета кіраўніцтвам РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” было прынята рашэнне па заканчэнні незавершанага будаўніцтва на мехдвары СГФ “АграМілк” у аграгарадку Раклевічы, якое вялося пры фінансавай падтрымцы прадпрыемства работнікамі ЗАТ “КСКпрамантаж”. За 4 месяцы на месцы старога незавершанага калгаснага аб’екта з’явіўся новы сучасны навес для сельгастэхнікі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/11/gistoryya-z-pracyagam-u-sgf-agramilk-adkryli-znakavy-ab-ekt

#Дзятлава #Дятлово #объект #сельское