Дятлово ОНЛАЙН
886 subscribers
29.8K photos
2.61K videos
9.83K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
加入频道
Акцыя “Тыдзень лесу” i рэспубліканскi суботнік. Памнажаючы скарбы Радзімы

Лясы – наш нацыянальны скарб, нездарма на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь ёсць сімвалічны зялёны колер.
І ўжо 16-ы год запар з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі краіны праводзіцца добраахвотная кампанія“Тыдзень лесу”, якая сёлета прымеркавана да Года міру і стварэння. У час яе ўсе жадаючыя могуць зрабіць свой унёсак у памнажэнне зялёнага багацця Радзімы.

Так, у квартале № 11 урочышча Давыда Казлоўшчынскага лясніцтва папрацавалі дэпутаты і члены моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў з ліку навучэнцаў і працоўнай моладзі, да якіх далучыліся супрацоўнікі раённых аддзелаў Следчага камітэта і па надзвычайных сітуацыях. На плошчы ў 1,2 гектара высадзілі маладзенькія сосны, вырашчаныя ў гадавальніку лясніцтва, і закупленыя ёлачкі.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/akcyya-tydzen-lesu-pamnazhajuchy-skarby-radzimy

#Дзятлава #Дятлово #депутаты
У час рэспубліканскага суботніка Парэцкі сельвыканкам і КСУП “Хвінявічы” заклалі алею “Міру і Стварэння”.
У аграгарадку Хвінявічы каля адміністрацыйнага будынка, дзе знаходзяцца Парэцкі сельвыканкам і адміністрацыя КСУП “Хвінявічы”, сумеснымі намаганнямі абедзвюх структур высаджана алея з 40 туяў і 10 кустоў ядлоўца, як сімвал міру, імкнення да развіцця і стварэння.
👇👇👇
http://diatlovonews.by/2023/04/geta-simvalichna

#Дзятлава #Дятлово