Forwarded from Вёскі Беларусі
Дадатак. Работы Апалінарыя Пупко, якія знаходзяцца ў Івянецкім музеі
Соф'я распавяла, што пасля смерці Апалінарыя нідзе не было выстаў яго работ, хоць у мясцовым музеі некалькі гадоў як стварылі вялікі пакой-экспазіцыю. Калі разбяра не стала, музей выкупіў амаль усе драўляныя творы.
Прыгажосць.

Paville | Pavilenščyna
Фердынанд Рушчыц — знакаміты польска-беларускі мастак-жывапісец і графік канца 19 і першай паловы 20 стагоддзя. Нарадзіўся ў маёнтку Багданава (зараз Валожынскі раён) 10 снежня 1870 года. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё краёвага мастацтва не толькі сваёй…
Сёння адзначаецца 153 гады з нараджэння Фердынанда Рушчыца(знакамітага беларуска-польскага мастака-жывапісца і графіка). Ён з'явіўся на свет у радавым маёнтку Багданава(зараз Валожынскі раён) 10 снежня 1870 года.
І з самага дзяцінства Фердынанд зацікавіўся фарбамі, таму адвучыўся ў Пецярбурскай акадэміі мастацтва, пасля заканчэння якой, заняўся актыўнай творчай дзейнасцю: маляваў, ладзіў выставы, выдаваў часопіс і нават дапамагаў арганізоўваць Універсітэт імя Стэфана Баторыя ў Вільні.
Асабліва цікава для нас тое, што вельмі часта ў яго творах адлюстроваюцца краявіды менавіта нашага Павілля. На карцінах Рушчыца можна ўбачыць касцёл Святога Міхала Арханёла, родныя дамы і мясцовых людзей.
Увогуле, Фердынанд Рушчыц зрабіў значны ўнёсак у развіццё краёвага мастацтва не толькі сваёй творчасцю, а яшчэ ён спансаваў беларускіх і літоўскіх творцаў. Менавіта на яго выставах упершыню з'явіліся ўлёткі на беларускай мове. Таму сваёй дзейнасцю ён мусіць заслугоўваць вялікую пашану ад нас.
#НашЗнакамітыЗямляк

11 снежня 1876 году ў Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч — беларускі сымфаніст і кампазытар.
Быў заснавальнікам сымфанічнага аркестру пры Варшаўскім музычным таварыстве, працаваў яго галоўным дырыжорам. Паводле прызнання самога Мечыслава Карловіча, ён з дзяцінства любіў беларускія песні. Па прыкладу бацькі ён запісваў узоры народных спеваў.
Карловіч першы ўвёў беларускі фальклёр у сымфанічную эўрапейскую літаратуру, шчодра ўключаў матывы беларускіх песняў у свае творы. Напрыклад, у сымфанічным трыпціху «Адвечныя песні» (1904–1906) Карловіч выкарыстаў матывы беларускіх хаўтурных песняў, а свой галоўны твор — сымфанічную паэму «Літоўская рапсодыя» (1906) — цалкам пабудаваў на беларускіх жніўных песнях, якія слухаў у родных мясцінах. Асноўны лейтматыў «Літоўскае рапсодыі» — беларуская жніўная песня «Ды пара дамоў».
#нашвядомызямляк
#смаргоншчына

11 снежня 1852 году ў вёсцы Немеж каля Вільні нарадзіўся Бэнэдыкт Генрых Тышкевіч — беларускі фатограф і калекцыянэр. Адзін з піянэраў мастацкае фатаграфіі Беларусі й Летувы.
Дэбютаваў у 1876 годзе на выставе ў Філядэльфіі.
Па смерці жонкі ў 1883 годзе пераехаў у паляўнічы маёнтак Тышкевічаў Вялае каля Івянца. Зладзіў у маёнтку фоталабараторыю і павільён для здымкаў. Займаўся фатаграфаваннем побыту беларускіх сялян.
У Другую Ўсясветную вайну маёнтак Вялае быў разрабаваны й большая частка здымкаў знішчаная. У 1993 годзе супрацоўнікі музэю Нісэфора Н’епса ў Шалён-сюр-Сон набылі ў парыскага антыквара ацалелы альбом са здымкамі Тышкевіча.
Бэнэдыкт Тышкевіч, як і іншыя заставаўся калекцыянэрам і аматарам мастацтва. Калекцыя Тышкевічаў з Краснага Двара, якая належала Тышкевічу, была адным з найбагацейшых у Літве-Беларусі сямейных архіваў. Ён налічваў 20 000 дакумэнтаў, 12 000 лістоў, больш за 10 000 тамоў кніг. Тышкевіч праславіўся таксама як пакупнік карціны «Стэфан Баторы пад Псковам» Яна Матэйкі, якая была перавезена ў Вялае.
#івянеччына

Мястэчка Камень. Габрэйскія могілкі.
Мясцовасць, дзе могілкі знаходзяцца людзі называюць Лысай гарой.
Паводле аднаго з жыхароў Каменя, у дзяцінстве ён з сябрамі на могілках гуляў ў “вайнушку”. У 50-ыя гады адну сторану могілак агароджваў мур, другую — вал, што стварала найлепшыя ўмовы для дзіцячых гульняў. У муры была брама. Як кажа гэты чалавек, могілкі былі даўжынёй ажно 100 метраў.
Цяпер жаж частка мацэваў пайшла пад землю, частка знікла пад густой травой, а частка толькі віднеецца ў гушчарах, што параслі на палове могілак.
Калі я запытаўся ў гэтага чалавека пра цагляны слуп, што раней стаяў каля дарогі спадар адказаў мне, што добра яго памятае. А на пытанне пра тое, куды ж ён знік мужчына мне адказаў — “А як думаеш, куды мацэвы пазнікалі? Калі сталовую, баню будавалі яны ў падмуркі пайшлі. Пэўна, цагляны слуп спаткаў не лепшы лёс.”
Найбольш старыя мацэвы адносяцца да пачатку XIX стагоддзя.
Паводле інтэрнэту, у 20-30-я годы могілкі агароджваў высокі драўляны плот.