Forwarded from sacral_BY
#sacral_museum #sacral_jews
Зганяў у #Валожын, каб паглядзець на свежаадчынены музей у былой школе рабінаў Эц Хаім пачатку ХІХ ст.
Вось тут пісаў пра тое, чаму гэты будынак такі цікавы, ну і паказваў, як выглядаў амаль 2 гады назад.
А сёння, лічы, інфанагода! Паглядзім на свежае і прыгожае.
Сапраўды, атрымалася няблага, месцамі нават стылёва, хоць экспазіцыя сама па сабе невялікая.
10 рублёў квіток. "Ніхалерысабе" - скажаце вы. Але ж прабачце, VR-акуляры ды сэнсарныя экраны... інтэрактыў па поўнай, трэба адбіваць.
Пішуць, што на першым паверсе можна зняць гасцінічны нумар за 200 р. І гэта не нумар з інтэр'ерам у стылі ХІХ ст. і не стылізацыя спальні Хаіма бэн Іцхака. Такі ж базавы, як у гасцініцы за 40 р. Ня ведаю, каму і навошта трэба марнаваць на гэта грошы (і ў каго ёсць такія грошы🫣)? А вось дзясятку на музей - туды-сюды прымальна.
З 10 па 18. Выходныя: пн, аў.

Forwarded from Paville | Pavilenščyna
17 лістапада 1906 году ў вёсцы Гірбінята Ашмянскага павету нарадзіўся Янка Антонавіч Багдановіч — беларускі паэт, празаіст і публіцыст.
У 12 гадоў памерлі яго бацькі, таму малы Янка быў змушаны жыць у Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, што былі арганізаваныя беларускай інтэлегенцыяй падчас Першае Ўсясветнае вайны.
У 1927 годзе ён скончыў Віленскую беларускую гімназію, да 1941 году працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.
У гады 2-е Ўсясветнае вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай сэмінарыі. У жніўні 1952 году арыштаваны й сасланы ў Варкуту.
Рэабілітаваны ў верасні 1956 году вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў працу настаўнікам.
Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці.
Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.
#валожыншчына
#нашвядомызямляк

18 лістапада 1952 году ў вёсцы Дубашы ля Ракава нарадзіўся Эдвард Зайкоўскі — беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук.
3 1980 году працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Удзельнічаў у грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» ад яго стварэння да спынення дзейнасці.
У 2009 годзе ўвайшоў у грамадскі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнае тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе літвінамі.
Даследуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераванні й першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.
#івянеччына

Жаўцее лес...
Жаўцее лес, завяла поле,
Ужо сцюдзёная зямля
Адны віхры маюць раздолля
Паміж пажоўклага галля
Варона толькі крыллем свішча
З бядой у паветры ужо густым
На зааранае іржышча —
Ляціць у захопе маладым
І адусюль, дзе куст лазовы,
Ці пад'яленец, ці нат пень,
Хоць неахвотна тлеюць дровы
Праз цэлы шэры, сумны дзень
А дым-гультай паузе па полі,
Як чуць Жывы — хоць падбяры...
Цямнее неба штораз болей,
Не бачу сонца, ні зары...
Каля агню там дзетак гурба
Абдзёртых, босых і худых,
А у агні пячэцца бульба,
Абед без грошай, без бяды.
12 кастрычніка 1937 г.
Верш аўтарства ветэрана вайны Ганны Новік, з ейнага зборніка вершаў «Жменя асенніх думкак».
#вілейшчына

Forwarded from Краязнаўства Івянеччыны
«Івянец, Ашмянскі павет.
У вёсцы Трабейні (Trabejnie) 60-гадовы Францішак Маркоўскі выйшаў на палі й убачыў, што яны цалкам затопленыя, а ўсё сена знішчанае. У парыве роспачы Маркоўскі вярнуўся дахаты й перарэзаў сабе горла нажом, перш чым дачка змагла адабраць у яго нож. У непрытомным стане старога прывезлі ў шпіталь у Івянцы».
«Кур'ер Літоўскі», № 180, 1913 год.

26 лістапада 1891 году ў вёсцы Арляняты Ашмянскага павету (зараз Смаргонскі раён) нарадзіўся знакаміты беларускі мовазнаўца Ян Станкевіч.
У часы Першае Ўсясветнае Вайны быў мабілізаваны ў расейскае войска, а па заканчэнні вайны атрымаў адукацыю ў Праскім унівэрсытэце, пасля чаго сам працаваў выкладчыкам беларускае мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні.
Станкевіч прымаў актыўны ўдзел у беларускім нацыянальным руху, адкрыў на Віленшчыне больш за 200 беларускіх школаў, лабіяваў інтарэсы беларусаў у польскім сойме. Падтрымліваў моўны пурызм (чысціню): выдаў "Вялікалітоўска-расійскі слоўнік", слоўнік фразэалягізмаў ды іншыя кнігі, падручнікі і артыкулы, але займаўся яшчэ й этна-гістарычнымі працамі: "Крыўя-Беларусь у мінуласці", "Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі" і г.д.
Пасля Другое Ўсясветнае Вайны быў вымушаны эміграваць у ЗША, дзе знаходзіўся да канца жыцця. Памёр 16 жніўня 1976 году.
#ашмяншчына
#смаргоншчына

"М. Полочаны. Віленск. губ. Вілейск. п. Гутаркі ходзяць у нас аб нашай цяперашней Думе, і гэтые гутаркі вельмі не радасные: малую маюць надзею на яе працу і на тую карысьць, якую можэ даць нашым селянам Трэцьцяя Дума.
В. Л."
"На нашым кірмашы пажывіліся найбольш корчмы і піўные; толькі тые і напхалі свае кішэні.
Л. М."
"Наша Ніва", № 11, 1910 год.
#маладзечаншчына
В. Л."
"На нашым кірмашы пажывіліся найбольш корчмы і піўные; толькі тые і напхалі свае кішэні.
Л. М."
"Наша Ніва", № 11, 1910 год.
#маладзечаншчына
Forwarded from Краязнаўства Івянеччыны
Пасьляваенны Івянец.
Нажаль, аніводная з камяніц на здымках не захавалася да нашага часу.
Было б файна адбудаваць стары Івянец. Але ж і няма на гэта аніякіх крыніц пра тое, як канкрэтна маюць выглядаць пэўныя будынкі ды які абшар займаць. Ды й бурыць прышлося бы шмат чаго.