🎺 TrueBY🇧🇾news
4.18K subscribers
26K photos
7.86K videos
4 files
16.5K links
Новости, аналитика и обзоры с элементами нетривиального юмора

Наш бот для связи @TrueBYNews_Bot
加入频道
July 26, 2023
July 26, 2023
July 26, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
​​Яўген Пуставой:
"Цяпер так званая заходняя цывілізацыя дыктуе: не да хлеба. Цяпер, маўляў, час штучнага інтэлекту і гендарнага плюралізму. Ад «неверагодных настаўнікаў» беларусаў з ускрайку Вільнюса і Варшавы даносіцца: «агратрэш, крынж, калгас, фу, селектар». Хлеб роднай краіны яны прамянялі на сто сартоў кавы і... акопы. Але ваяваць супраць традыцыйнага ўкладу жыцця лягчэй. Іх вяршыня — збожжавая здзелка. Дзялкоў Еўропы і ЗША цікавіць як выпампаваць хлеб з параненага цела Украіны. Збожжавая здзелка — здзелка сумлення. Ключавое слова — «здзелка». Вось яно, указанне на адносіны Бруселя, Берліна, Парыжа, Лондана і Вашынгтона да Кіева.
Іх насамрэч цікавіць новая жыццёвая прастора. Глеба. Урадлівая. Усё прымітыўна. Украінцы не патрэбныя, патрэбен чарназём. А за збожжавай здзелкай — зямельная рэформа. Па падліках экспертаў, у выніку зямельных «пэрамэн» — ад 3,5 да 5 мільёнаў украінцаў — «лішнія людзі». Перспектыва — краіна перыферыйнага капіталізму. Прычым не факт, што цэласная. Усё часцей гучаць тэрытарыяльныя прапановы ад заходніх суседзяў. Збожжавыя палеткі — гэта і ментальныя, і нават палі баёў.
А колькі разоў спрабавалі ўбіць пахавальны цвік у сельскую гаспадарку Беларусі. І ўзгорак насыпаць — сфера паслуг. Маўляў, бедны народ на ўсё будзе згодны. У гэтым уся заходняя палітыка ўсходняга партнёрства. Хопіць. Наеліся. «Ножак Буша» і далікатэсаў ад польскіх фермераў. Свой хлеб — гэта не толькі эканамічная катэгорыя. Гэта — Незалежнасць.
А цяпер згадаем тыя «неверагодныя» плакаты «Рэйв — а не Дажынкі». Ну і хай танцуюць пад чужую музыку. Мы — цывілізацыя хлеба. Гэта спрадвечны ўклад нашых продкаў. І народны каляндар, і дзяржаўны — пахне хлебам. Памятаеце ў 2020-м калоны буржуінаў, якія зажэрліся, набытых за бутэльку маргіналаў, аслеплай ад гаджэтаў моладзі, багемы, адарванай ад роднай зямлі. Яны былі не супраць Лукашэнкі, яны былі супраць усіх наратываў яго палітыкі. Народнай палітыкі, нашых традыцый. Ганебныя адносіны да працы на роднай зямлі — тое ж, што і здрада бацькам.
Гэта ж было наступленне на наш шлях развіцця. Самастойны і традыцыйны. А яшчэ мірны. Стваральны. Таму мы тады таксама спакойна збіралі хлеб. Беларусы заўжды будуць шчыраваць на жніве. Бо наш фронт у палях. Вось і ўся геапалітычная стратэгія. Ды і з любых палёў самітаў наш Прэзідэнт заўсёды вяртаецца на родныя палеткі.
Не адарвацца ад сваёй зямлі і сваіх вытокаў, каранёў, ад народа — вось логіка беларускай кіраўніцкай думкі. Пах збожжавага поля — гэта прышчэпка ад здрады Радзіме і людзям. Свет нашай геапалітычнай прасторы — гэта ўрадлівае збожжавае поле. Зразумела, гэта і харчовая бяспека.
Я часта ўспамінаю фатаграфію, дзе Першы сярод людзей на палескім полі. Гэта натхняе. У гэтым увесь Лукашэнка. Сярод сялян у полі. Менавіта такі Прэзідэнт і змог вывесці народ да вяршынь касмічнай дзяржавы і краіну да міжнароднага аўтарытэту. Вось плён нашага ўкладу. Зернетка, што аддае сябе, каб вырас колас. Гэтага цяпер так не хапае. Гэта залог будучыні. Бацькі аддаюць сябе дзецям. Самаахвяраванне — гэта праца аграрыяў. У жніво мы ўсе крыху аграрыі. Ад камбайнера з аграгарадка Пагранічная дзесьці на граніцы з Польшчай да Прэзідэнта. Менавіта селянін, нібы тое зернетка, пакідае ўсе свае інтарэсы і клопаты, не шкадуе сіл дзеля таго, каб поўніліся засекі Айчыны."

#Пустовой
#МЫБеларусь
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
July 27, 2023
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
July 27, 2023
July 27, 2023
Forwarded from BelVestnik
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
July 27, 2023
July 27, 2023
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
July 27, 2023