Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.9K photos
4.44K videos
144 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра Снежань. Народныя прыкметы.

Здавён у снежні асноўная пра­ца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэ-ла лучына. Мужчыны знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны.

У нашых продкаў добра быў развіты прагноз надвор’я. Народныя веды замацоўваліся ў такіх, напрыклад, прыкметах. Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты. Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета. Калі ў снежні вялікі іней, гурбы снегу, глыбока пра­мерзлая зямля – да ўраджаю. Прываліць у снежні ўшчыльную снег да платоў – дрэннае будзе лета, у адваротным выпадку – ураджайнае. Снежань снежны, халодны абяцае ўраджайнае жніво.

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ddu260minsk
#расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам прыкметы пра Новы год.

🎄Лічыцца, што Новы год трэба сустракаць у прыгожым адзенні, якое павінна быць абавязкова новае. Новае адзенне сімвалізуе дабрабыт і шчасце, якое чакае чалавека ў наступным годзе.

🎄У апошнюю хвіліну адыходзячага года трэба загадаць жаданне, якое абавязкова здзейсніцца. Асабліва, калі запісаць яго на паперы, спаліць, а попел высыпаць у келіх з шампанскім, якое трэба паспець выпіць пад бой гадзінніка.

🎄Перад Новым годам варта вярнуць усе пазыкі, каб у наступным годзе не мець фінансавых цяжкасцей.

🎄Беларусы вераць, што як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Таму намагаюцца адзначыць гэта свята разам з самымі блізкімі людзьмі, за багатым сталом і з выдатным настроем🎄
#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ddu260minsk #расцем_беларусамі