Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.61K subscribers
57.6K photos
4.22K videos
119 files
5.18K links
Новости учреждений образования Партизанского района города Минска
加入频道
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Восень - гэта не толькі цудоўная пара года, але і падстава папоўніць свой слоўнікавы запас.

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Паспрабуй падабраць сінонімы.
Колькі слоў ўдалося прыгадаць?

#ПАРТЫЗАНСКІ
Рубрыка “Смак роднай мовы”

Падрыхтавалі для вас карысную падборку назваў ягад па-беларуску.
Дадавайце новыя фарбы ў сваю мову🍓🫐

#ПАРТЫЗАНСКІ
Ці можна сучасную моладзь зацікавіць паэзіяй?
👍🏼 Можна, калі паэт - неардынарная і творчая асоба, цікавы субяседнік

🔝 Менавіта з такім паэтам сустрэліся вучні 11 класа #СШ10. Уладзімір Мазго - паэт, які вучыць дзяцей патрыятызму, выхаванасці, дабрыні.

Нізка вершаў пра Мінск, Камароўку, Нямігу падштурхнула вучняў інакш паглядзець на свой родны горад, а цеплыня і атмасфернасць вершаў задалі тон сустрэчы. Верш пра бацькоўскую хату напярэдадні тыдня бацькоўскай любові расчуліў дзіцячыя душы. Асаблівае захапленне ў вучняў 11 класа выклікаў верш "Выпускніца", бо яны самі стаяць на парозе дарослага жыцця.

💬 Паэт параіў выпускнікам шмат чытаць, ведаць гісторыю і мову сваёй краіны, вывучаць усе прадметы, бо адукаваныя, выхаваныя, духоўна багатыя асобы заўсёды ў модзе.

🎶 Песні - асаблівая старонка паэта. З захапленнем далучыліся да яе і вучні, пачуўшы сярод іх знаёмыя радкі.

☝🏼 Паболей бы такіх сустрэч - на такой ноце закончылася цёплая, шчырая, павучальная паэтычная гадзіна.

#ПАРТЫЗАНСКІ #асалода_чытання
🍁 Сёння ў Дзіцячым садку №271 традыцыйна прайшло Восеньскае свята🍁 для выхаванцаў 👧👦 старэйшай групы №4 🍁"Восеньскі Кірмаш"🍁.

👍🏼 Мерапрыемства было яркім, актыўным і пазнавальным гучала беларуская музыка🎶, дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, спявалі🎤, танчылі 💃🕺, чыталі вершы на беларускай мове Такая форма працы дапамагае выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі🇧🇾, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры,меладычнасць гучання роднай мовы.🇧🇾

#ПАРТЫЗАНСКІ #САД271
#дашкольная_адукацыя #нашы_святы