Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.9K photos
4.44K videos
144 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Серада🌜- #прыказкі_прымаўкі

Востры на язык - ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’.

«Тадора пасынка самога баіцца трохі чапаць. Злосны і на язык востры - адсячэ зразу, аж абліжашся». (Кандрат Крапіва «Мядзведзічы»)
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада☘️ - #прыказкі_прымаўкі

АД’ЯДА ДУШЫ (СЭРЦА) - уласна беларускі фразеалагізм са значэннем ‘назойлівы, надакучлівы чалавек’.

«Сціхні ты, ад’яда сэрца! І без цябе млосна» (В. Каваленка. Падвышанае неба).

Фразеалагізм утвораны на аснове ‘ад’ядаць душу (сэрца) каму-небудзь’.
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада ☘️ - #прыказкі_прымаўкі

ДАЦЬ ГАРБУЗ - ‘адмовіць таму, хто сватаецца’.
«Яе асабліва травожыла тое, што Глушакі - сваты не абы-якія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым… (Іван Мележ «Людзі на балоце»)

Фразеалагізм узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне і ў некаторых раёнах Беларусі быў звычай: калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання, то маладому або свату давалі гарбуз як знак нязгоды.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада☘️ - #прыказкі_прымаўкі

Лаўры спаць не даюць - ‘хтосьці вельмі зайздросціць чыйму-небудзь поспеху’.

«Табе што, брыгадзіравы лаўры спаць не даюць? - спыталі ў Антося аднойчы» (Настаўніцкая газета. 30.12.1981).

Гэта крылаты выраз, які належыць старажытнагрэчаскаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу Фемістоклу. Ён прымаў удзел у Марафонскай бітве, у якой грэкі на чале з афінскім стратэгам Мільціядам разбілі персаў. Фемістокл зайздросціў славе стратэга, паўтараючы: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць», аж пакуль сам не стаў славутым палкаводцам
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🌜 - #прыказкі_прымаўкі

Кату па пяту - ‘вельмі малы, нізкарослы, невысокі’ . «Я ж і кажу: колькі таго старшыні - во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць». (П. Місько «За лужком, за рэчкаю»)

Вобразнасць гэтага фразеалагізма, кампаненты якога звязаны рыфмай, заснаваныя на літоце (знарочыстым прымяншэнні).
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🍁 - #прыказкі_прымаўкі

ЗАДАВАЦЬ ТРУСА - ‘баяцца, палохоцца’

«Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча - храбрасць гарады бярэ!» Якуб Колас. На ростанях

Уласна беларускі фразеалагізм. Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнік ‘трус’ са значэннем ‘баязлівец’.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ - ‘прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці’
«Шмыг узяў дзве смятаны, два гуляшы, два куфлі піва, разлічыўся каля касы. - Плячысты на жывот, - жартам сказаў начальнік цэха. - А рабіць не хоча». (В. Мыслівец «Гарачая сталь»)

Уласна беларускі фразеалагізм. Утвораны на ўзор шматлікіх фразеалагізмаў тыпу ‘востры на язык, лёгкі на ногі’. Упершыню ў літаратурнай мове выкарыстаны ў вершы К. Крапівы «Фрыцавы трафеі» (1941): «Сала, масла, цукар мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць».

#ПАРТИЗАНСКИЙ