Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.8K photos
4.43K videos
143 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
📣Акцыя "ПТУШКІ І КАРМУШКІ"
У панядзелак так ззяла на небе сонейка☀️, нібы ўжо наступіла вясна, і весела шчабяталі птушкі, а ў аўторак зіма зноў з'явілася да нас, пакрыў зямлю ❄️белай коўдрай. І настрой у птушак🐦 пагоршыўся, бо знайсці корм стала цяжка. І таму вучні 3"В"класа #СШ87 правялі аперацыю "Дапаможам 🐦‍⬛️птушкам разам" і напоўнілі кармушкі, якія яны ў пачатку зімы развесілі на дрэвах перад школай, прысмакамі🌾 для крылатых сяброў. Частуйцеся, калі ласка!
“Мова родная – мова модная”

У аўторак, 20 лютага, для вучняў 5 "В" класа
#СШ182 прайшло мерапрыемства "Пісьменнікі-юбіляры". ✍️

🔹Вучні ўзгадалі беларускіх мастакоў слова, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілей.

🔹Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з біяграфіяй, творамі і цікавымі фактамі з жыцця пісьменнікаў.

🔹А вучні 10 "А" прынялі ўдзел у моўнай віктарыне "Свая гульня", узгадалі беларускія музычныя інструменты 🎹🎸, святы і абрады, раслінны🍀 і жывёльны 🐭🐶свет, а таксама беларускія брэнды.

А ці ведаеце вы: хто
«спявае» 🎶 крыламі , а «слухае» нагамі? (конік/кузнечик)

#ПАРТЫЗАНСКІ
Фарміраванне матэматычных уяўленняў у дзяцей 2-3 гадоў.

Дзеці👧👦 ранняга дашкольнага ўзросту актыўна спазнаюць навакольны свет🌏 і, быццам губка, ўбіраюць новыя веды🤓. Менавіта ўзрост 2-3 гадоў з'яўляецца найбольш спрыяльным☝️ для сэнсарнага-матэматычнага выхавання. Неабходна знаёміць дзіцяці👧 з колерам💛💚🩵 прадметаў, з формамі🟣🔷, а ў першую чаргу, заахвочваць🤗 яго актыўную рэакцыю на навакольны свет🌏. Абсалютная большасць дзяцей👧👦 праяўляюць цікавасць да ўсёй новай інфармацыі👄. Таму важна пастаянна падсілкоўваць гэты інтарэс, але ні ў якім разе не перагрузіць яго залішнімі ведамі📚.

Займаючыся раннім развіццём👩‍🏫 дзіцяці👦, варта падыходзіць да ўсяго з вялікай асцярожнасцю☝️. Важна памятаць, што асноўнай мэтай сэнсарна-матэматычнага выхавання ў раннім дашкольным узросце з'яўляецца зацікавіць🤗, але не перагрузіць ведамі📚. Выкарыстанне дыдактычных гульняў🙌🧩 зробіць знаёмства дзіцяці👧 з матэматыкай🤓 лёгкім і займальным👍.

#сад569
#ПАРТЫЗАНСКІ
"🇧🇾Квiтней наша родная мова!🇧🇾" - пад такiм дэвiзам прайшла ранiца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Дзiцячы сад 50 г.Мінска" - у Мiжнародны Дзень роднай мовы. Была арганiзавана выстава кнiг "З любоўю да роднай мовы". Таксама ў гэты Дзень з усiмi дзецьмi праведзены гутаркi, для бацькоў падрыхтаваны iнфармацыйныя лiсткi "Рускай мове дай разгрузку - размауляй па-беларуску", у якiх размешчаны практычныя парады аб тым, якiя кнiгi на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.

#ПАРТЫЗАНСКІ