Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
60K photos
4.45K videos
144 files
5.32K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
加入频道
👧👦 Літаратурныя вакацыі для першакласнікаў у Мінску

Бацькі першакласнікаў і другакласнікаў ведаюць, што ў іх дзетак зараз дадатковыя канікулы. І іх трэба чымсьці цікавым хуценька заняць! 👀

Маем прапановы ад музеяў!

Ад сёння, 20 лютага, у музеі Максіма Багдановіча - акцыя "Канікулы з Максімам"!

Штодзень з 20 па 26 лютага тут розныя файныя актыўнасці для дзяцей:

🎲 10:00 – гульня “Кніганоша”: падарожжа з Вільні ў Мінск з “Вянком” Максіма Багдановіча па казачным лесе, населеным міфалагічнымі істотамі, з цікавымі гісторыямі і заданнямі;

🎲 11.00 – інтэрактыўная праграма “Малюнкі і вершы”: прагляд анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, знаёмства з працай музейнага супрацоўніка і мультыплікатара;

🎲 12.00 – занятак “Лялька-мотанка”: стварэнне традыцыйнай беларускай лялькі.

Квіткі – 3 рублі з чалавека.

Тэлефоны для даведак і запісу: +375 17 355 22 95, +375 17 363 07 61.

📆 Дата: з 20 па 26 лютага
Час: з 10.00 да 13.00 (час мясцовы)
📍Месца: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а, Мінск

А ў музеі гісторыі беларускай літаратуры з 20 па 25 лютага будуць вось якія файныя заняткі:

🧩 Занятак “Знаёмся, я – музей!” дасць магчымасць паглыбіцца ў асяродак музейнай культуры, пазнаёміць з правіламі паводзін у музеі, некаторымі тэрмінамі і прафесіямі.

🧩 Занятак “Як хлеб да нас на стол прыйшоў” у форме казкі-гульні, заснаванай на народнай казцы “Лёгкі хлеб”.

Дзеткі ўзгадаюць сюжэт і герояў казкі, пазнаёмяцца з земляробчым побытам і сельскагаспадарчымі прыладамі працы беларусаў, працэсам вырабу хлеба. Падчас занятка ладзяцца вясёлыя спаборніцтвы-эстафеты.

🧩 Занятак “Нізка беларускіх казак” у займальнай форме пазнаёміць з дзівосным светам беларускіх народных казак.

🧩 Занятак “Фэсцік. Гулянне ў народным стылі” перанясе хлопчыкаў і дзяўчынак у прастору старажытнага беларускага фэста – свята ў традыцыйным стылі з вясёлымі гульнямі і цікавымі конкурсамі.

Дзеткі пачуюць, як гучаць розныя музычныя інструменты: бубен, дудка, цымбалы, клякотка, трашчотка; даведаюцца з якой нагоды і кім яны выкарыстоўваліся. А яшчэ пагуляюць у гульні ды добранька патаньчаць!

Квіткі - таксама 3 рублі.

Запісвайцеся загаддзя па нумары +375 17 363 56 21.

📆 Дата: з 20 па 25 лютага
Час: удакладняйце ў музеі
📍Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13, Мінск

#ПАРТИЗАНСКИЙ #музей
❤️💚Міжнародны дзень роднай мовы
🔎Сёння ў свеце налічваецца больш за 6⃣тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1⃣9⃣9⃣9⃣ годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 2⃣1⃣ лютага.
❤️💚Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
❤️💚 Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

🖌З легендаў i казак былых пакаленняў,📜
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,🌾
З сузор`яў i сонечных цёплых праменняў🌞
Ты выткана, дзiўная родная мова
➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️➡️
Сення усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу 2⃣3⃣9⃣ Дзіцячага сада будут уключаны ў сюжэтную лінію гэтага свята. Пачатак дня-інтэрактыўная гульня «Смак беларускай мовы». Паспрабуйце и вы….
https://disk.yandex.ru/i/Pi8vorFPP2JaQg

#партизанский #сад239
📸 ФОТАФАКТ: З нагоды гэтага свята ў #СШ183 праходзіць флэшмоб

#ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
#ПАРТИЗАНСКИЙ
2⃣1⃣ лютага - Дзень роднай мовы📚 Таму ў #СШ22 праходзіць цэлы тыдзень беларускай мовы і культуры.

І дэвізам другога дня стаў слоган “Мова родная - мова модная” ❤️.
Дзень пачаўся з акцый
“Рускай мове дай разгрузку, размауляй 🗣️па-беларуску“ і “Роднаму слову прызнанні ў каханні❤️, якія паказалі шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, міру і  цяпла ў большасці паштовак нашых вучняў.
А яшчэ  стартавала акцыя  📲“Інстаграм па-беларуску”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня.
З вялікім задавальненнем вучні прынялі  ўдзел у віктарыне 🇧🇾 “Беларусь мая сінявокая”. 
Прайшоў таксама конкурс
“Дызайн па-беларуску: вокладка любімага твора”.

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дети в годы Великой Отечественной Войны | Немецкие палачи | Красный Берег.Геноцид.Без права на жизнь
Дайджэст правядзення МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ У #САД239
   Дзень адбыўся вельмі цікавы 😊😊😊
➡️ У 8 групе адбылася акцыя "Дрэва мілагучных слоў".🌳 Бацькам было прапанавана ўспомніць самыя цёплыя, ласкавыя, пяшчотныя словы на беларускай мове, запісаць і размясціць іх на дрэве. Вось што атрымалася: НАТХНЕННЕ, МАРА, БЛАКIТ , МАТУЛЯ, ПЯЧШОТА, СОНЕЙКА i iншыя.
➡️ У сярэдняй групе №5 дзеці разам з бацькамі разгадвалі крыжаванку "Назвы жывёл", 🐏🐕🦬🐇🦨🦡🦫🐿🦔
➡️ а малодшая група № 4 глядзела ў лялечным тэатры беларускую народную казку  "Зімовая хатка"👀

#ПАРТИЗАНСКИЙ
#ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ
Сёння, 2️⃣1️⃣лютага, вучні школы №8️⃣6️⃣ далучыліся свята Дня роднай 🇧🇾 мовы!

Вучні 5-6 классаў аформілі фотазону 🤳 "Наша родная ❤️ мова"
Вучні 11 классаў працавалі ў АРТ-Майстэрні 🎨 "Родная мова". Дзень атрымаўся яркім, замапінальным 🙌

Шануйце родную мову!🇧🇾

#ПАРТИЗАНСКИЙ #ДЗЕНЬ_РОДНАЙ_МОВЫ