Наш Первомайский образовательный
1.52K subscribers
123K photos
5.92K videos
49 files
4.9K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚У міжнародны дзень роднай мовы выхаванцы сярэдняй групы  Дзіцячага сада N495 г.Мінска "Буслік" падрыхтавалі вершы на беларускай мове.

#дзіцячы_сад_495
#дзень_роднай_мовы
4
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб".

У Міжнародны дзень роднай мовы ў сярэдняй школе
1⃣9⃣0⃣ г.Мінска прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Вучні школы прынялі ўдзел у гульні для юных філолагаў і вусным часопісе "Гімн роднай мове". Экскурс ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, конкурс чытальнікаў , знаёмства і праца са слоўнікамі, складанне букета для беларускай мовы, разнастайныя конкурсы - усё гэта надоўга запомніцца і застанецца ў сэрцах юных беларусаў.

#сш190
#дзень_роднай_мовы
👏1
🇧🇾ІМГНЕННІ СЕННЯШНЯГА ДНЯ,
прысвечанага Дню роднай мовы,
у СШ №115

Сёння атрымліваем асаблівую асалоду ад гучання самых прыгожых слоў нашай цудоўнай беларускай мовы!

#Дзень_роднай_мовы
#СШ115
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰3👍1
📖Шаноўная, Родная, Любімая Беларуская Мова📝

Мы віншуем цябе са святам – Міжнародным днём роднай мовы!📚 Мы шчыра любім цябе за тое, што ты самая мілагучная і трапная, прыгожая і ласкавая, пяшчотная і сонечная. Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. 📖Яно то звонкае і пералівістае,🎼 то празрыстае і плаўнае💧, то шырокае і бясконцае☀️, то старажытнае і адначасова блізкае❤️💚.

📖Свята роднай мовы адзначалі сёння ўсе разам у гімназіі 9: навучэнцы і настаўнікі далучыліся да мерапрыемстваў дня і дарылі ўсім шчырыя беларускія словы. 👍

🔉Родная мова дапамагае глыбока зразумець сваю Айчыну.💚❤️ Яе словы – як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак.🌟🌸 Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, дасканала вывучаць яго.📖 І тады жывая, напеўная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу Беларусь.🇧🇾

#гімназія9
#дзень_роднай_мовы
👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 Міжнародны дзень роднай мовы

Сёння  ў  Дзіцячым садзе N495 г.Мінска "Буслік  прайшло мерапрыемства "Каб родная мова гучала". У госці да дзяцей прыйшоў Дзед Усявед. Ён з задавальненнем слухаў вершы і песні на беларускай мове. Разам з  дзецьмі гуляў у народныя гульні. Выхаванцы групы № 9 да Дня роднай мовы падряхтавалі   танцавальныя кампазіцыі.
У канцы свята чытачы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

#дзіцячы_сад_495
#дзень_роднай_мовы
3👏3
🇧🇾ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

📍Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца  сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце.

📍У Сярэдняй школе N1⃣9⃣6⃣ г. Мінска імя В. К.Нікіфарава  адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

📌Вучні з 3 па 11 клас  прынялі ўдзел у віктарыне "Смак роднай мовы", чыталі выразна на памяць творы Якуба Коласа,  Янкі Купалы, Максіма Багдановіча,  Уладзіміра  Дубоўкі,  беларускіх паэтаў-юбіляраў 2024 года,  паслухалі казку "Пра рэпку " ў выкананні  пяцікласнікаў.
Вельмі цікава і творча прайшлі майстар-класы "Беларуская мова - мелодыя сэрца", "Палеткаў краса - васілёк", "Лялька-мотанка".

📌Сённяшняе свята ў школе - гэта яшчэ адна нагода  кожнаму  задумацца аб лёсе  нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне,  што засталася нам ад прадзедаў,  аб тым багацці, якім мы павінны ганарыцца і берагчы.

Родная мова,  цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка.

#СШ196
#дзень _роднай _мовы