Навiны ПШ 1⃣9⃣8⃣!
Святкуем Дзень роднай мовы! Мiлагучнай, цiкавай, прыгожай!
#НШ198
#дзень_роднай_мовы
#родная_мова

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.
Г.Бураўкін
❤️💚 Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.👆
👍У 20-й школе Дзень роднай мовы адзначылі канцэртнай праграмай “Мая мова – мой край!”. Са сцэны прагучалі беларускія песні ў выкананні вучняў і настаўнікаў, а таксама вершы пра родную мову і беларускі край🇧🇾.
#СШ20
#Дзень_роднай_мовы

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Беларуская мова – мелодыя сэрца" – пад такім дэвізам у дзіцячым садзе 4️⃣9️⃣5️⃣ прайшоў конкурс выканаўцаў вершаў на роднай мове".
Выхаванцы расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя вершы, а таксама выконвалі святочная танцы і спявали песні на роднай мове.
☝️Мова яднае нацыю народа і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
#дзіцячысад495
#Дзень_роднай_мовы
Выхаванцы расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя вершы, а таксама выконвалі святочная танцы і спявали песні на роднай мове.
☝️Мова яднае нацыю народа і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
#дзіцячысад495
#Дзень_роднай_мовы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Каб родная мова гучала!” - з такiмi словамi пачаўся сёння дзень, прыўрочаны да Мiжнароднага дня роднай мовы, у дзiцячым садзе 5️⃣2️⃣0️⃣
З самага ранку, пад гучанне беларускіх песен, дзяцей i бацькоў ветлiва па-беларуску сустракалi ў садку.
Кожнаму даросламу патрэбна было выканаць заданне: перакласці словы з беларускай мовы, а таксама ўспомніць прыказку ці прымаўку.
Для выхаванцаў i iх бацькоў прыгатаваны кнiжныя падарункi, тлумачальнiкi беларускiх слоў 📚.
На працягу святочнага дня прайшло шмат мерапрыемств:
🔰 старэйшыя выхаванцы наведалi бібліятэку ў гімназіі № 38, пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў;
🔰 выхаванцы сярэднiх груп вадзiлi карагоды, развучвалi беларускiя рухомыя гульнi;
🔰 выхаванцы малодшых груп прагледзiлi казку "Зайкава хатка";
🔰 а самыя маленькiя пазнаёмiлiся з героямi беларускіх чытанак-забаўлянак.
Дзiця, якое з маленства шануе традыцыi сваiх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваiх бацькоў, пранясе такiя адносiны праз усё жыццё.
#дзiцячы_сад_520

#школьная_форма
#СШ115
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM