ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ🕯
❗️Кожны год 15 лютага мы ўспамінаем тых, хто сумленна выканаў свой воінскі абавязак на далёкай афганскай зямлі.
☝️ Дата 15 лютага не пазначана чырвоным колерам у календары, але яе адзначаюць тысячы людзей.
І не толькі тыя, хто прайшоў цяжкімі дарогамі Афгана, і не толькі сваякі і сябры тых, хто загінуў на гэтай вайне...
❗️Гэта дата святая для ўсіх, хто шануе мір, для каго паняцці Доўг, Гонар і Радзіма маюць глыбокае гучанне.
⚡️Сёння ў гімназіі 9 г.Мінска ў музеі воінаў-інтэрнацыяналістаў імя С.І.Грыцаўца ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя "Рэха Афганскай вайны", на якой навучэнцы і педагогі ўшанавалі памяць загінуўшых, аддалі даніну павагі гераізму салдат і афіцэраў, іх мужнасці і адданасці свайму народу і дзяржаве.
Мы жывём у мірнай краіне, і якой бы горкай гэтая памяць ні была, ❗️мы павінны захоўваць яе ў нашых сэрцах, перадаючы будучым пакаленням.
Будзем помніць!❗️
#гімназія9
#памяцьіболь

Жахі фашысцкіх лагераў смерці🔥
🌟Мемарыяльныя аб’екты нашай зямлі - гэта летапіс болю і трапяткой надзеі, якая заўсёды захоўваецца ў сэрцах людзей. Яны напоўнены верай у перамогу і ўсхваляюць мужнасць, сілу і годнасць нашага народа. ❤️💚
🌟Адзін з іх - Пушкінскія казармы: гарадская частка Шталага 352.🙏🏻 Сёння гімназісты ў рамках узаемадзеяння з камандаваннем ВПС і войск СПА наведалі брацкую магілу ваеннапалонных, дзе пахаваны 522 невядомых, і правялі мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
🌟У канцы 1944 года на тэрыторыі Шталага 352 пад Мінскам быў знойдзены вялікі архіў лазарэта гэтага лагера. Друкаваны спіс у 6-ці тамах на 9425 памерлых ваеннапалонных...🕯
🔥⭐️Гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранам, як боль страт. 🎖
⭐️Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сэрцах памяць аб героях i ахвярах Вялікай Айчыннай вайны! Памяць - гэта тое, што робіць нас людзьмі. 🙏🏻
⭐️❗️Мы помнім ❗️⭐️