Наш Первомайский образовательный
1.54K subscribers
123K photos
5.99K videos
50 files
4.93K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

«Не цурацца нашай
мовы,
Заўжды на мове
роднай размаўляць,
Бо хіба ёсць пяшчотней што,
чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць»

                       🖋️М. Багдановіч

21 лютага ў дзіцячым садку
5⃣2⃣0⃣ святкавалi Дзень роднай мовы.
Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце:
♻️ садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве;
♻️ развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці.

🔅На працягу дня выхавальнікі разам з гаспадыней Святланай далучалі дзяцей👫 да беларускай народнай культуры, пашыралі слоўнікавы запас, адгадвалі загадкі, паглыблялі знаёмства з родным краем 🦬🌾, прывівалі любоў да роднай мовы.

#дзіцячы_сад_520
#дзень_роднай_мовы
2👍2
🇧🇾 Дзень роднай мовы 🇧🇾

Неад’емная частка жыцця кожнага чалавека - родная мова. Мова - гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.


21 лютага выхаванцы дзiцячага сада 5️⃣4️⃣5️⃣ другой малодшай групы № 7️⃣, далучыліся да святкавання Дня роднай мовы. Педагогам групы Бура Л. А., арганізаваны:
🔴фотачалендж «Роднай мовы - гук чароўны»;
🟢Акцыі «Маё любімае беларускае слова», «Усміхніся, павітайся і атрымай…».


❤️ Шануйце і любіце сваю родную мову. Мова - душа.

#детскийсад545
#Дзень_роднай_мовы
🌾ТЫДЗЕНЬ БЕЛОРУСКАЙ МОВЫ:
СШ№137-ДЗIЦЯЧАЯ БIБЛIЯТЭКА №10 г.МІНСКА (16.02—23.02)

«Бярозка»- арыентыр у сучаснай культурнай прасторы»: крэатыў-сустрэча вучняў  7-х класаў сярэдняй школы №137 г. Мiнска з рэдакцыяй часопiса  ў  рамках акцыi “Сёння ў нас беларускi чацвер"  да Мiжнароднага дня роднай мовы 22 лютага 2024 года.
Сустрэча адбылася з галоўным рэдактарам часопісу Янінай Каралёвай ,аўтарам Сафіяй Туронак.

#СШ137
#дзень_роднай_мовы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪Святкуем разам Дзень роднай мовы💪

🟩Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі і народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

#гімназія9
#дзень_роднай_мовы
#медыяцэнтр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Смак роднай мовы!
У Міжнародны дзень роднай мовы выхаванцы Дзіцячага сада 5️⃣5️⃣0️⃣ прынялi ўдзел у акцыi "Размаўляй са мной па-беларуску".
Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую дзеці пазнаюць свет. Гэта наша гісторыя, наша памяць, наш гонар! Шанаваць і абараняць яе - наш абавязак перад будучымі пакаленнямi!
  На занятках выхавальнікі ўзгадалі пра багацце і непаўторнасць нашай роднай  мовы, як неад’емнай часткі культуры і спадчыны народа.
Дзецi яшчэ раз адчулi, якая мілагучная, старажытная і надзвычай прыгожая наша мова!

#дзіцячысад550
#дзень_роднай_мовы
1👍1
💚❤️ Я — беларус, i я шчаслiвы,
Што мацi мову мне дала,
Што
родных песень пералiвы
I зблiзку чую, i здаля.


Сёння, 2⃣1⃣ лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Роднай Мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі.

🧩 Вучні і настаўнікі 2️⃣2️⃣5️⃣ школы ў гонар свята актыўна прынялі ўдзел у арт-файе “Роднай мовы гук чароўны”.

#дзень_роднай_мовы
#СШ_225
🔥1
#Медыа_196
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

📍2⃣1⃣ лютага -Міжнародны дзень роднай мовы

📍У Сярэдняй школе N1⃣9⃣6⃣ г. Мінска імя В. К.Нікіфарава  адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

📌Вучні 3 - 11 класаў сталі ўдзельнікамі інтэрактыўных перапынкаў, на якіх гучалі вершы беларускіх паэтаў, песні аб роднай мове, нашай зямлі, казка "Пра рэпку" ў выкананні пяцікласнікаў.

📍Вельмі цікава і творча прайшлі майстар-клас, літаратурна-музычная кампазіцыя "Гучыць, мая родная" з удзелам шасцікласікаў.

📌Сённяшняе свята ў школе - гэта свята мовы нашых продкаў,  нашай бясцэннай спадчыны, багацця, якое мы павінны берагчы і ганарыцца.
Дык чаруй жа людзей паміж
мовау другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і
нашчадкаў маіх -
Беларуская родная мова!
                        Алесь Ставер

#СШ196
#дзень _роднай _мовы